Перайсці да зместу

Бадан таўсталісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Bergenia crassifolia)
Бадан таўсталісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bergenia crassifolia (L.) Fritsch, 1889

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  895036
NCBI  29762
EOL  2886991
GRIN  t:404437
IPNI  790361-1
TPL  kew-2674805

Бада́н таўсталісты[3][4] (Bergenia crassifolia) — від кветкавых раслін роду Бадан (Bergenia) сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragales).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім наземным паўзучым мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 50 см, голае, ружова-чырвонага колеру. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, буйное, скурыстае, простае, суцэльнае, на чаранках. Лісце захоўваецца на зіму, увосень і ранняй вясной мае бэзава-чырвоны колер. Кветкі з пяццю пялёсткамі, белага або чырвонага колеру з адценнямі, па 20—40 у мяцёльчата-шчыткападобных суквеццях. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі (Сібір, Казахстан, Прымор’е, Кітай, Карэйскі паўвостраў). Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна, аднак добра пераносіць цень. Расце на камяністых россыпах, скалах, у хвойных і драбналістых лясах і на ўзлесках, горных і тундравых лугах, у горнай тундры. Размнажаецца дзяленнем карэнішча, радзей — насеннем.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, дэкаратыўная, дубільная і фарбавальная (мае танін) расліна. Вырошчваецца ў парках і садах. Карэнішча і лісце (пасля апрацоўкі) выкарыстоўваюцца ў ежу.

Паводле сайта The Plant List:

  • Bergenia biflora var. hawortiana (Ser.) Engl.
  • Bergenia bifolia Moench
  • Bergenia cordifolia (Haw.) Sternb.
  • Bergenia coreana Nakai
  • Bergenia crassifolia var. cordifolia (Haw.) Boriss.
  • Bergenia crassifolia var. sajanensis Stepanov
  • Bergenia media (Haw.) Engl.
  • Saxifraga cordifolia Haw.
  • Saxifraga crassifolia L.
  • Saxifraga crassifolia var. elliptica Ledeb.
  • Saxifraga crassifolia var. obovata Ser.
  • Saxifraga crassifolia var. pauciflora Ser.

Падвід: Bergenia crassifolia var. pacifica (Kom.) Kom. ex Nekr.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.