Павітуха еўрапейская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cuscuta europaea)
Павітуха еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Cuscuta europaea L., 1753[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30731
NCBI  41803
EOL  580991
GRIN  t:409853
IPNI  267425-1
TPL  tro-8501087

Павіту́ха еўрапейская[4][5] (Cuscuta europaea) — від кветкавых раслін роду Павітуха (Cuscuta) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна. Звычайных каранёў і лісця не мае. Сцябло таўшчынёй да 2,5 мм, галінастае, цёмна-ружовага або ружовага колеру. Кветкі ружавата-белыя або ружовыя, па 5—8 у шарападобных суквеццях. Вяночак 2,5—3,5 мм даўжынёй. Чашачка адваротнаконусападобнай формы, 2—3 мм даўжынёй. Плод — чатырохнасенная каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Аддае перавагу тэрыторыям з залішнім увільгатненнем. Расліна-паразіт. Паразітуе на на многіх дзікарослых травах (асабліва на крапіве двухдомнай і хмелі звычайным), маладых хмызняках і дрэвах, а таксама на некаторых культурных раслінах (агрэст, парэчкі, каноплі, канюшына, бэз і інш.)

Цвіце ў чэрвеніліпені.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 124.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]