Deal With Silence

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Deal With Silence
Вокладка альбома Open Space «Deal With Silence» (21 снежня 2009 года)
Студыйны альбом Open Space
Дата выпуску 21 снежня 2009 года
Запісаны 2009
Жанр брыт-поп, інды-рок, поп-рок, софт-рок
Працягласць 38:31
Прадзюсар Open Space
Мова песень англійская
Лэйбл West Records
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Open Space
Deal With SilencePressure
(2012)

Deal With Silence (бел.: Здзелка з цішынёй) — дэбютны альбом беларускага гурта Open Space, запісаны на студыі «Granny Records» (Мінск, Беларусь)[6].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Deal With Silence» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 4:33
2. «Unprepared» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:12
3. «TV Show» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:07
4. «Hurricane» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:16
5. «You Will Never Know» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 4:12
6. «Stalemate» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 2:43
7. «Get Away» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:19
8. «Busy» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:48
9. «Travel Song» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:31
10. «Beautiful» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:01
11. «Same Excuses» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:49

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Пукст, музычны аглядальнік СБ. Беларусь сегодня, у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[7]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу «Lenta.ru(руск.) бел.», у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафесіяналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року і софт-року[8].

Маша Калеснікава, журналіст Еўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсліла, што альбом выйшаў «безжыццёвым, аднастайным і злёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[9]. . Музычны крытык часопіса «Rolling Stone Russia(руск.) бел.» Андрэй Бухарын(руск.) бел. на старонках выдання прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энергічны і меладычны англамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].

Журналіст штотыднёвіка «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны эксперт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражанне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0/10[2] і падкрэсліла наяўнасць гімнаў а-ля U2 і Stereophonics у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 6,0/10: Сяргей Будкін услыхаў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мелодыі «Muse(руск.) бел.», пахваліў аздабленне дыску, «просценькія мелодыі», на думку Зміцера Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да Coldplay, Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш меладычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананні Open Space, а Зміцера Падбярэзскага і зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыты[3].

Аўтар музычнага партала Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты Coldplay, Travis(руск.) бел., Starsailor(руск.) бел. і Wilki(бел. (тар.)) бел., а таксама абрысаваў вылізанасць гучання добра прадуманага і выдатна запісанага альбома[10]. Joy Tartaglia з украінскага музычнага партала music.com.ua падкрэсліла, што падабенства да Travis(руск.) бел. вельмі перавялічана, таму што гучанне гурта, больш напамінаючае творчасць Esthetic Education, ёсць «пераказ азбукавых гісторый брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт Йоакіма Берга з гурта Kent(бел. (тар.)) бел. і ацаніла кружэлку на 5,0/10[5].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Open Space:

Запрошаныя музыкі:

Вытворчасць:

  • Анатоль Шманай — інжэнер запісу і звядзення.
  • Джэрам Шміт, студыя «Air Mastering» — мастэрынг.
  • Анатоль Міснікоў — фота вокладкі.
  • Таццяна Рынейская — мадэль на фота вокладкі.
  • Дызайн-студыя Зміцера Баравога — аздабленне CD.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Замировская, Татьяна (2010-01-11). "Личный вкус. CD-обзор Open Space. «Deal With Silence»" (in ru). БелГазета 01 (724). http://www.belgazeta.by/ru/2010_01_11/lichnyi_vkus/20166/. Retrieved on 2019-06-11. 
  2. 2,0 2,1 Замировская, Татьяна Внештатный эксперт Т.Замировская: Open Space "Deal With Silence" (руск.) . БелГазета. Experty.by (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  3. 3,0 3,1 Open Space "Deal With Silence" (ru, be). Experty.by (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  4. 4,0 4,1 [[Андрэй Бухарын(руск.) бел. |Бухарин, Андрей]] (2009-12-28). "Open Space «Deal With Silence»" (in ru). Rolling Stone Russia(руск.) бел. (65): 75-76. http://www.rollingstone.ru/music/article/8353.html. 
  5. 5,0 5,1 Tartaglia, Joy Open Space "Deal With Silence" (p) 2009 West Records (руск.) . music.com.ua (14 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 5 верасня 2019.
  6. Мицкевич, Юлия Open Space выпустили дебютный альбом (руск.) . БелаПАН (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 5 верасня 2019.
  7. Пукст, Сергей По правилам (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  8. Филимонов, Александр; Бологов, Пётр Пиратское распространение приветствуется (руск.) . Lenta.ru(руск.) бел. (28 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  9. Калеснікава, Маша Аглядача: Open Space “Deal with Silence” (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2019. Праверана 12 чэрвеня 2019.
  10. Радионов, Вячеслав Open Space «Deal With Silence» (руск.) . Ultra-music.com (30 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2019. Праверана 15 чэрвеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]