Mass Effect

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mass Effect
Лагатып гульні
Лагатып гульні
Распрацоўшчыкі Канада BioWare (Xbox 360)
Злучаныя Штаты Амерыкі Demiurge Studios (Windows)
Злучаныя Штаты Амерыкі Edge of Reality (PlayStation 3)
Выдаўцы Microsoft Game Studios (Xbox 360)
Electronic Arts (Windows і PlayStation 3)
Лакалізатар Расія Snowball Studios
Частка серыі Mass Effect
Дата анонсу 2 кастрычніка 2005[1]
Даты выпуску Xbox 360:
Сцяг ЗША 20 лістапада 2007
Сцяг ЕС 23 лістапада 2007
Windows:
Сцяг ЗША 28 траўня 2008
Сцяг ЕС 6 чэрвеня 2008
PlayStation 3:
Сцяг ЗША 4 снежня 2012
Сцяг ЕС 7 снежня 2012
Версія 1.02
Апошняя версія
  • 1.02 (24 жніўня 2009)
Жанры ролевы баявік, шутар ад трэцяй асобы
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: M
PEGI: 18+
Стваральнікі
Кіраўнік Кейсі Хадсан
Сцэнарыст Дрю Карпішын
Кампазітары Джэк Уол
Сэм Хулік
Тэхнічныя даныя
Платформы Xbox 360, Windows, PlayStation 3
Гульнявы рухавічок Unreal Engine 3
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу англійская[2], французская[2], нямецкая[2], іспанская[2], італьянская мова[2] і руская
Носьбіты DVD-DL, Blu-ray
Сістэмныя
патрабаванні
Кіраванне геймпад, клавіятура і мыш
Афіцыйны сайт

Mass Effect — відэагульня у жанры ролевага баявіка, створаная студыяй BioWare у 2007 годзе, першая частка запланаванай трылогіі. Гульня была першапачаткова распрацаваная толькі для Xbox 360. Рэліз для гэтай платформы адбыўся 20 лістапада 2007 года. Windows-версія Mass Effect выйшла 28 мая 2008 года. У партаванай версіі была палепшаная графіка, а таксама распрацавана прымальнае для персанальнага камп’ютара кіраванне клавіятурай і мышшу.

Выхад лакалізаванай расійскай Windows-версіі гульні адбыўся 6 чэрвеня 2008 года. Лакалізацыя выкананая студыяй Snowball Studios, дыстрыб’ютарам стала фірма «». У гэтым выданні захаваная арыгінальная агучка. Увосень 2009 было выпушчана цалкам лакалізаванае «залатое» выданне з рускай агучкай, у камплекце з дадаткам Смерць з нябёсаў.

Для гульні было выпушчана два загружальных кантэнта, даступныя праз Xbox Live[3].

Гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]

Па стылі гульня нагадвае іншыя гульні ад BioWare, такія як Star Wars: Knights of the Old Republic і Jade Empire. У адрозненні ад KOTOR, гулец напроста кіруе дзеяннямі свайго персанажа. Гулец можа выбіраць двух кампаньёнаў для кожнага задання, прычым выбар можна змяніць, толькі вярнуўшыся на карабель (у KOTOR і Jade Empire, гэта можна было зрабіць амаль у любы момант). У гульні ёсць пяць катэгорый зброі: пісталеты, штурмавыя вінтоўкі, драбавікі, снайперскія вінтоўкі і гранаты. Зброя (акрамя гранат) мае бясконцы боезапас, але хутка пераграваецца, з-за чаго яго даводзіцца выкарыстоўваць асцярожна.

Гэтак жа, як і ў вышэйзгаданых гульнях, у Mass Effect ёсць некаторае падабенства магіі. Адмысловыя індывіды (біётыкі) маюць прыроджаную здольнасць кіраваць лакальнымі гравітацыйнымі палямі, і, дзякуючы ўжыўленым імплантатам і цяжкім трэніроўкам, могуць выкарыстоўваць сваю нервовую сістэму для ўжывання разнастайных навыкаў тэлекінэтычнага характару.

Падчас бою гулец можа ўвайсці ў тактычнае меню (гульня пры гэтым прыпыняецца), у якім можна змяніць зброю (сабе ці кампаньёнам) ці паказаць якую са здольнасцяў выкарыстоўваць. Таксама можна абраць цэль для якой-небудзь здольнасці (сваёй ці кампаньёнаў). Кожная здольнасць мае сваю шкалу «зарадкі», так што гулец можа выкарыстоўваць некалькі здольнасцяў запар. Напрыклад, можна выкарыстоўваць здольнасць «Падняць» і затым «Кінуць» ворага, які бездапаможна боўтаецца ў паветры, у процілеглую сцяну.

Класы[правіць | правіць зыходнік]

У гульні існуе шэсць гульнявых класаў (для людзей), тры з якіх з’яўляюцца базавымі і тры — змяшанымі:

  • Салдат — баявы адмысловец, умелы добра карыстацца усімі відамі зброі, а таксама можа навучыцца насіць цяжкую браню. Не мае біятычных здольнасцяў.
  • Інжынер — адмысловец па тэхналогіях. Выкарыстоўвае галаграфічную «уні-прыладу» для ўзлому сістэм бяспекі, рамонту абсталявання, адключэння варожай зброі і сілавых палёў, а таксама лячэння хаўруснікаў. Не мае біятычных здольнасцяў.
  • Адэпт — адмысловец-біётык. Не навучаны выкарыстоўваць цяжкае ўзбраенне, але мае шырокі арсенал магутных біятычных здольнасцяў.
  • Выведнік — клас, які спалучае якасці салдата і інжынера. Больш засяроджаны на выкарыстанні тэхнічных здольнасцяў, чым на лячэнні. Можа насіць сярэднюю браню і карыстацца снайперскай вінтоўкай.
  • Штурмавік — сумесь салдата і адэпта. Смяротны ў блізкім бою, бо можа выдатна карыстацца драбавікамі і выкарыстоўваць асноўныя біятычныя здольнасці.
  • Вартавы — сумесь інжынера і адэпта. Не мае добрай баявой вывучкі, найболей карысны ў якасці падтрымкі. Лепш прыстасаваны для біятычных ці тэхнічных прац.

Па завяршэнні неабавязковага задання на Месяцу, гулец атрымлівае магчымасць змяніць свой клас на адзін з новых:

  • Абаронца (бастыён) — майстар па выкарыстанні біятычных здольнасцяў для абароны; могуць наносіць страты ворагам, змешчаным у стазісным полі. Даступны для адэптаў і вартавых.
  • Спецпрызнавец — выдатна карыстаецца любой магчымай зброяй. Даступны для салдатаў і выведнікаў.
  • Санітар — таленавіты лекар, здольны вылечваць нават самыя сур’ёзныя раны. Даступны для інжынераў і вартавых.
  • Мсцівец (немязіда) — баявы біётык, які спецыялізуецца ў разбуральных бія-здольнасцях. Даступны для адэптаў і штурмавікоў.
  • Агент — высакакласны сапёр. Даступны для інжынераў і выведнікаў.
  • Ударны баец — вельмі цягавіты салдат. Даступны для салдатаў і штурмавікоў.

У іншапланецян таксама ёсць свае індывідуальныя класы, якія з’яўляюцца варыяцыямі вышэйзгаданых. Гэта значыць, кроганскі баявы майстар, у сутнасці, з’яўляецца тым жа штурмавіком, але можа апранаць цяжкую браню і выкарыстоўваць штурмавыя вінтоўкі. Іншыя класы іншапланецян: навуковая азары, тэхнік-кварыянец і турыянскі агент.

Класавай асаблівасцю, даступнай выведніку, інжынеру і вартавому, з’яўляецца ўзлом: выкрыццё розных замкаў і дзвярэй. Узлом даступны толькі калі ў атрадзе ёсць прадстаўнік аднаго з гэтых класаў.

Інвентар[правіць | правіць зыходнік]

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

У гульні прысутнічаюць 4 віды ўзбраенняў: пісталеты, драбавікі, штурмавыя і снайперскія вінтоўкі. Усім арсеналам можа карыстацца толькі салдат. Таксама гульцу даступныя гранаты. Для ўсяго ўзбраення даступная гнуткая сістэма паляпшэння.

Браня[правіць | правіць зыходнік]

У гульні даступна тры тыпу брані — лёгкая, сярэдняя і цяжкая. Кожная з катэгорый мае свае перавагі і недахопы. Напрыклад, лёгкая браня заўсёды робіцца з упорам на абарону ад тэхнічных/біятычных страт, мае дрэнную фізічную абарону і малыя шчыты, у цяжкай брані ўсё наадварот. Кожнаму класу даступны толькі вызначаны ўзровень брані. Напрыклад, толькі салдат можа насіць цяжкую браню. Браня розная для ўсіх рас, паколькі велізарны кроган ніяк не ўлезе ў браню прызначаную для чалавека. Людзі і азары могуць выкарыстоўваць аднолькавую браню з-за падобнага целаскладу.

Тэхніка[правіць | правіць зыходнік]

«Нармандыя SR-1»[правіць | правіць зыходнік]

«Нармандыя SR-1» (англ.: «Normandy SR-1») — эксперыментальны фрэгат, створаны навукоўцамі Альянсу Сістэм сумесна з турыянскімі адмыслоўцамі. Спалучае ў сабе тэхналагічныя асаблівасці караблебудавання абодвух бакоў, а таксама некалькі прататыпаў: ядро эфекту масы «Тантал» («Tantalus»), стэлс-сістэма і інш.

M35 «Мака»[правіць | правіць зыходнік]

M35 «Мака» (англ.: M35 Mako) — баявы ўсюдыход, сканструяваны для фрэгатаў Альянсу. «Мака», на даху якога ўсталяваны паскаральнік масы калібра 155mm і спараны з ім кулямёт, здольны забяспечыць ударнай групе як агнявую падтрымку, так і манеўранасць. Улічваючы непрадказальнасць умоў, у якіх, магчыма, прыйдзецца ваяваць пяхотнікам Альянсу, «Мака» прыстасаваны для функцыянавання ў неспрыяльным навакольным асяроддзі і абсталяваны рэактыўнымі мікрарухавікамі для перасоўвання на планетах з нізкай гравітацыяй.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне гульні разгортваецца ў XXII стагоддзі. Капітан Шэпард[4] — галоўны герой гульні — адпраўляецца на заданне, мэтай якога з’яўляецца даставіць артэфакт старажытнай цывілізацыі Пратэан, знойдзены археолагамі на адной з чалавечых асад. Падчас выканання задання, вобласць археалагічных раскопак падвяргаецца нападу гетаў — штучнай расы — якія таксама спрабуюць захапіць артэфакт. Прадухіліўшы разбурэнне асады, Шэпард знаходзіць артэфакт. Дадзены артэфакт паказвае Шэпарду нейкае бачанне апакаліптычнага характару, сэнс якога яму мае быць разгаданы. Камандар адпраўляецца на Цытадэль, паколькі высвятляецца, што да нападу на асаду датычны адзін з Спектраў — агентаў Рады Цытадэлі — Сарэн Артэрыус. У выніку Шэпард становіцца першым чалавекам, прынятым у СПЕКТР і атрымлівае заданне нейтралізаваць Сарэна. Падчас далейшага расследавання Шэпард высвятляе, што Сарэну нейкім чынам атрымалася паразумецца з гетамі і з іх дапамогай ён жадае вярнуць старажытную расу, званую Жняцамі, якая, як высвятляецца, перыядычна знішчае разумнае жыццё ў Галактыцы. Шэпарду неабходна прадухіліць ці хоць бы адтэрмінаваць іх вяртанне.

Напарнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Эшлі Уільямс (можа загінуць на Веймайры)
  • Кайдэн Аленка (можа загінуць на Веймайры)
  • Ліяра Т’Соні
  • Урднот Рэкс (можа загінуць на Веймайры)
  • Талі’Зора Нар Райя
  • Гарус Вакарыян

Дадаткі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду гульні распрацоўнікамі было выпушчана два дадаткі на Xbox 360 і Windows версіі гульні.

Смерць з нябёсаў[правіць | правіць зыходнік]

«Смерць з нябёсаў» (англ.: «Bring Down the Sky») — першы дадатак для «Mass Effect», які пашырае сусвет гульні, і дадае яшчэ адзін эпізод у прыгоды капітана Шэпарда і экіпажа Нармандыі. Дадатак быў анансаваны 6 лютага 2008 года[5]. За мяжой версія для Xbox 360, якае каштуе 400 гульнявых ачкоў, выйшла 10 сакавіка, а бясплатная версія для ПК — 29 ліпеня 2008 года. Руская версія дадатку, якая ўключае ў сябе абнаўленне 1.01a, выйшла толькі 30 снежня 2008 года[6].

Дадатак уяўляе сабою ўсяго адну дадатковую гульнявую місію, разлічаную максімум на 90 хвілін геймплэю. Сюжэт дадатку апавядае пра групу па-экстрэмісцку накіраваных іншапланецян — батарыянцаў, якія рыхтуюць нябачаны па сваіх маштабах тэрарыстычны акт у сістэме Азгард. Тэрарысты плануюць абрынуць астэроід Х57 на размешчаную ў сістэме чалавечую асаду Тэра Нова. Толькі экіпаж «Нармандыі» пад кіраўніцтвам Шэпарда здольны выратаваць нявінных людзей ад смяротнай небяспекі і прадухіліць канец свету на асобна ўзятай планеце. Місія становіцца даступная адразу ж пасля таго, як камандор Шэпард атрымае нашыўкі Спектра.

Ключавыя асаблівасці

  • У гульнявы свет дададзена новая раса: батарыянцы
  • З’яўляецца новы даступны для даследавання сектар Эксодус, у якім і знаходзіцца сістэма Азгард
  • З’яўляецца магчымасць павялічыць свой гульнявы рахунак развіцця персанажа на 50 ачкоў
  • 30-90 хвілін геймплэю

Станцыя «Вяршыня»[правіць | правіць зыходнік]

«Станцыя „Вяршыня“» (англ.: «Pinnacle Station») — другі дадатак для «Mass Effect», дадае ў гульню трэніравальную касмічную станцыю. Дадатак для Xbox Live і ПК выйшаў 26 жніўня 2009 года[7] і, у адрозненні ад «Смерці з нябёсаў», распаўсюджвалася за 5$ праз электронную краму EA. Афіцыйна дадзены дадатак на рускую мову не перакладаўся.

Касмічная станцыя «Вяршыня» (Pinnacle), якая знаходзіцца пад камандаваннем адмірала Ахерна, была створана для трэніроўкі самых лепшых жаўнераў Альянсу. Шэпард атрымлівае запрашэнне на гэту заканспіраваную навучальную базу толькі стаўшы Спектрам. Падчас знаходжання на станцыі гулец можа навострываць свае навыкі на галаграфічным сімулятары, які мае 12 трэніравальных сцэнараў. Пабіўшы ўсе рэкорды, ён можа атрымаць новую зброю і асабістую хату на новай планеце. Па запэўненнях распрацоўнікаў на праходжанне дадатку спатрэбіцца прыблізна 2-3 гадзіны.

Для трэніроўкі даступныя чатыры розныя схемы:

  • Survival — каманда з трох чалавек спрабуе адбіць бесперапынныя варожыя напады;
  • Time trial — вам неабходна забіць вызначаную колькасць ворагаў за адведзены час;
  • Сapture mode — захоп і ўтрыманне кропак на карце;
  • Hunt mode — рэжым адрозніваецца ад «time trial» толькі тым, што часу дадзена значна менш і ён павялічваецца толькі з кожным забойствам.

Па праходжанні ўсіх 12 карт (па тры ў кожным сцэнары) з максімальным рэйтынгам, можа адкрыцца дадатковая карта (якая сімулюе адну з бітваў Вайны Першага Кантакту), на якой трэба здабыць выведдадзеныя і выжыць пяць хвілін пад бесперастаннымі нападамі турыянцаў.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Кодэкс[правіць | правіць зыходнік]

Кодэксам у гульні завецца электронная энцыклапедыя, у якой больш падрабязна распавядаецца пра гульнявы свет. Кодэкс можна паглядзець у меню паўзы, ён падзяляецца на два часткі: асноўны і дадатковы. У асноўным раздзеле амаль да кожнага артыкула ёсць выява і гукавая дарожка, дублюючая тэкст. У дадатковай частцы агучка адсутнічае.

Ацэнкі і крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Гульня заняла другое месца ў намінацыі «RPG года» (2008) часопіса Гульняманія.[34] Сайт GameSpy прысвоіў гульні 8-е месца ў спісе лепшых гульняў 2008 года[35].

У сувязі з наяўнасцю ў гульні эратычнай сцэны некаторыя крытыкі абвінавацілі стваральнікаў гульні ў прапагандзе парнаграфіі і непавагі да жанчын сярод дзяцей і падлеткаў. Пасля, асабіста азнаёміўшыся з гульнёй, крытыкі прынеслі публічныя выбачэнні гульнявой супольнасці[36][37]. Гэты інцыдэнт прынёс гульні дадатковую папулярнасць.

Зноскі

  1. https://archive.is/20161213204405/http://www.ign.com/articles/2005/10/04/x05-bioware-announces-mass-effect
  2. а б в г д Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  3. "Mass Effect FAQ"(недаступная спасылка). masseffect.bioware.com. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2006. Праверана 29 студзеня 2013.
  4. (англ.: ) Lieutenant Commander Shepard. Калі адкрыць часопіс у самым пачатку гульні, то можна прачытаць у гэтым першую і пакуль адзіную пазнаку: «You are Lieutenant Commander Shepard, Executive Officer on the SSV Normandy». Падрабязней пра званне Шэпарда і яго перакладзе ў гульні гл. тут.
  5. Навіна на форуме BioWare
  6. Частка навін на сайце «Mass Effect» Snowball.ru Архівавана 10 снежня 2011.
  7. Навіна на форуме BioWare Архівавана 13 студзеня 2010.
  8. Tsao, Jennifer. Mass Effect (XBOX 360) (англ.)(недаступная спасылка). 1UP.com (19 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 красавіка 2012.
  9. Nguyen, Thierry. Mass Effect PC Review (англ.)(недаступная спасылка). 1UP.com (17 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 красавіка 2012.
  10. Dale, Alex. Mass Effect Xbox Review(недаступная спасылка). Computer and Video Games (19 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2011. Праверана 25 красавіка 2012.
  11. Zitron, Ed. Mass Effect PC Review(недаступная спасылка). Computer and Video Games (4 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 25 красавіка 2012.
  12. Mass Effect review(недаступная спасылка). Edge. Future Publishing (2 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 25 красавіка 2012.
  13. Reed, Kristan. Mass Effect Review(недаступная спасылка). EuroGamer. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2016. Праверана 25 красавіка 2012.
  14. VanOrd, Kevin. GameSpot review. Gamespot. Праверана 25 красавіка 2012.
  15. Watters,Chris. Mass Effect Review for PC. GameSpot (28 мая 2008). Праверана 25 красавіка 2012.
  16. Brudvig, Erik. Mass Effect Review. BioWare does it again.(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 25 красавіка 2012.
  17. Reiner, Andrew. GameInformer review(недаступная спасылка). Game Informer. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2008. Праверана 25 мая 2009.
  18. Gametrailers review(недаступная спасылка). GameTrailers. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2009. Праверана 10 мая 2012.
  19. Curthoys, Paul. OXM review(недаступная спасылка). Official Xbox Magazine. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2011. Праверана 10 мая 2012.
  20. Bratcher, Eric. Mass Effect X360 review(недаступная спасылка). GamesRadar. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 10 мая 2012.
  21. Stapleton, Dan. Mass Effect PC review(недаступная спасылка). GamesRadar. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 10 мая 2012.
  22. Villoria, Gerald. Gamespy review(недаступная спасылка). GameSpy. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2016. Праверана 25 мая 2009.
  23. Sessler, Adam. Mass Effect Review — Xbox 360(недаступная спасылка). XPlay (20 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 10 мая 2012.
  24. Mass Effect Review — Xbox 360(недаступная спасылка). XPlay (2 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 10 мая 2012.
  25. Mass Effect (Xbox 360)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 24 красавіка 2012.
  26. Mass Effect (PC)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2016. Праверана 2012-04 -24.
  27. Mass Effect (Xbox 360)(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 24 красавіка 2012.
  28. Mass Effect (PC)(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 24 красавіка 2012.
  29. Lewis, Cameron. GamePro review(недаступная спасылка). Gamepro. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2008. Праверана 25 мая 2009.
  30. demigot. Mass Effect. Сны пра што вось большым(недаступная спасылка). playground.ru (26 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013. Праверана 24 красавіка 2012.
  31. Nomad. Рэцэнзія на Mass Effect(недаступная спасылка). AG.ru (15 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 24 красавіка 2012.
  32. Генадзь Сапрыкін. Mass Effect - заваёўнікі сусвету. 3dnews.ru (7 чэрвеня 2008). Праверана 24 красавіка 2012.
  33. а б Курган, Георгій Поўныя рэцэнзіі > Mass Effect // Гульняманія. — 2008. — В. 6. — Т. 129.
  34. RPG года // Гульняманія. — 2009. — № 2 (137). — С. 35. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
  35. Mass Effect — У топ-10 лепшых PC-гульняў’08 па меркаванні GameSpy / Mass Effect / Навіны / www.BioWare.ru Архівавана 20 снежня 2016.
  36. Lake, Chloe. Sex scene critic silenced over Mass Effect | NEWS.com.au (англ.). News.com.au (21 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 24 сакавіка 2009.
  37. Schiesel, Seth (2008-01-26). "Author Faults a Game, and Gamers Flame Back". New York Times [English]. Праверана 2008-01-26.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)

http://www.thg.ru/technews/20100131_175400.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]