Peugeot 3008 II
Папярэднік |
Звязаныя: | Peugeot 5008, Opel Grandland, Citroën C5 Aircross |
Peugeot 3008 II (P84) — красовер маркі Peugeot, другое пакаленне мадэлі 3008. Выпускаецца з 2016 года. «Еўрапейскі аўтамабіль года—2017»[1].
Агляд[правіць | правіць зыходнік]
Распрацаваны пад кіраўніцтвам Жыля Відаля[2]. Аўтарам знешняга аблічча з’яўляецца Себасцьен Крыке, над дызайнам інтэр’ера працавалі Гіём Даніэль, Дэм’ен Дэберд, Бертран Рапатэль[3].
Стылістычным правобразам стаў канцэпт-кар Peugeot Quartz паказаны ў 2014 годзе на Парыжскім аўтасалоне[4]. Серыйная мадэль была прадстаўлена на Парыжскім аўтасалоне ў верасні 2016 года[5].
Экстэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
У адрозненне ад мінівэнападобнага папярэдніка, другое пакаленне атрымала форму тыповага красовера з доўгім плоскім капотам і вертыкальнай пярэдняй часткай[5].
Даўжыня складае 4447 мм, шырыня — 1841 мм, вышыня — 1620–1624 мм. Колавая база — 2675 мм[6].
Для машыны прапаноўваліся два варыянты дызайну пярэдняй часткі. Фары з галагеннымі лямпамі маюць большае па плошчы шкло, а версіі з лінзаваным святлодыёдным падсвятленнем маюць у ніжняй частцы фар выраз пад цыпель у бамперы.
У верасні 2020 года красовер быў абноўлены. Адным з найбольш характэрных элементаў новага стылю сталі вертыкальныя святлодыёдныя падфарнікі, якія служаць як дзённыя хадавыя агні і сігналы павароту. На масцы з’явіліся лічбы з абазначэннем мадэлі. Памянялася рашотка, якая не мае рамкі і аптычна пашыраецца на бампер ніжэй фар. Самі фары цяпер маюць аднолькавую форму ва ўсіх кампектацыях, хоць святлодыёднае блізкае святло па-ранейшаму не ўваходзіць у стандартнае абсталяванне. Цалкам святлодыёдныя фары з функцыяй асвятлення паваротаў даступны пачынаючы з версій сярэдняга ўзроўню. Ззаду 3008 абнавіліся заднія ліхтары, якія сталі таніраванымі і кожны з трох блокаў складаецца з трох вузкіх вертыкальных святлодыёдных палос[7].
У жніўні 2022 года з-за недахопу кампанентаў, выкліканага дэфіцытам паўправаднікоў , на машыны камплектацый Active, Active Pack і Allure сталі ўсталёўваць заднія ліхтары дарэстайлінгавых версій[8].
Базавы колер кузава — «Bleu Celebes». З даплату 800 еўра даступныя «Noir Perla Nera», «Gris Artense» і «Gris Platinium», за 950 еўра «Bleu Vertigo», «Blanc Nacré» і «Rouge Ultimate»[9].
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Базавай камплектацыяй для Peugeot 3008 з’яўляецца версія Active. Іншыя ўзроўні аздаблення: Active Pack, Allure, Allure Pack і GT. Для карпаратыўных заказчыкаў прапануюцца Blue Lease Active, Blue Lease Allure і Blue Lease GT.
Peugeot 3008 ужо ў базавым варыянце Active мае лічбавую прыборную панэль і шматфункцыянальнае рулявое кола. Сядзенні абшытыя камбінацыяй чорнай і шэрай тканіны з аранжавым радком. Панэлі дзвярэй і пярэдняя панэль маюць дэкаратыўныя молдынгі пад карбон і акцэнтныя молдынгі выкананыя пад алюміній. Адным з элементаў, якія выдаюць базавую версію, з’яўляецца 8-цалёвы сэнсарны экран. У даражэйшых камплектацый гэты экран мае памер 10 цаляў. Для кіравання тэмпературай у салоне Active мае клімат-кантроль. На Active няма навігацыі, аднак даступны лічбавыя радыёстанцыі праз DAB+ , а смартфон можна падлучыць праз Bluetooth для званкоў і струменевай перадачы музыкі. Apple CarPlay і Android Auto не ўключаны, гэтыя функцыі даступныя толькі ў пакеце Active Pack[9].
Пасля мадэрнізацыі 2020 года цэнтральная кансоль атрымала новы 10-цалёвы экран медыясістэмы. Лічбавая дошка прыбораў таксама была крыху перапрацавана, з’явілася больш магчымасцей для персаналізацыі[7].
У салоне 5 месцаў, у якасці сямімесцавай версіі выступае роднасны Peugeot 5008[10].
Аб’ём багажнага аддзялення складае 520 літраў, а пры складзеных задніх сядзеннях 1482 літраў. У гібрыднай мадыфікацыі з-за электрычнай часткі губляецца каля 120 літраў — аб’ём зменшыўся да 395 л (1357 л пры складзеных сядзеннях). Карысная даўжыня багажніка пры складзеных сядзеннях дасягае 1600 мм, вышыня парога пагрузкі — 700 мм[6]. Для перавозкі яшчэ даўжэйшых грузаў можна скласці не толькі задняе сядзенне, але і спінку пярэдняга. У спінцы задняга шэрагу прадугледжаны невялікі люк для доўгіх прадметаў. На багацейшых камплектацыях дзверы багажніка маюць электрапрывад.
Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]
Бензінавыя[правіць | правіць зыходнік]
- 1.2 PureTech
1.2 PureTech 130 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 10.2016-07.2018 | 07.2018-06.2019 | 06.2019-ц.ч. | ||||
Код рухавіка | HN05 | ||||||
Рухавік | бензінавы, 3-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | ||||||
Аб’ём | 1199 см³ | ||||||
Магутнасць | 96 кВт (130 к.с.) пры 5500 аб/хв | ||||||
Макс. круцільны момант | 230 Н·м пры 1750 аб/хв | ||||||
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | 6-ступеньчатая, механічная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | 6-ступеньчатая, механічная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | |
Прывад | пярэдні | ||||||
Падрыхтаваная маса | 1325 кг | 1345 кг | 1395 кг | 1395 кг | 1395 кг | 1395 кг | |
Дазволеная маса | 1910 кг | 1930 кг | 1910 кг | 1940 кг | 1910 кг | 1940 кг | |
Макс. хуткасць | 188 км/г | 188 км/г | 188 км/г | 188 км/г | 188 км/г | 197 км/г | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 10,8 с | 10,5 с | 9,5 с | 9,7 с | 9,5 с | 9,7 с | |
Расход паліва (NEDC) |
горад | 6,0-6,4 л/100 км | 6,3 л/100 км | 6,1 л/100 км | 6,0 л/100 км | 5,8-6,2 л/100 км | 5,6-5,8 л/100 км |
шаша | 4,5-4,9 л/100 км | 4,7 л/100 км | 4,7-4,8 л/100 км | 4,7 л/100 км | 4,3-4,6 л/100 км | 4,5-4,7 л/100 км | |
сярэдні | 5,1-5,4 л/100 км | 5,3 л/100 км | 5,2-5,3 л/100 км | 5,2 л/100 км | 5,0-5,2 л/100 км | 4,9-5,1 л/100 км | |
Экалагічны клас | Euro 6b | Euro 6d-TEMP | Euro 6d-ISC | ||||
Выкіды CO2 | 117-124 г/км | 120 г/км | 119-120 г/км | 118 г/км | 114-118 г/км | 112-116 г/км |
- 1.6 THP
1.6 THP 165 | ||
---|---|---|
Гады выпуску | 10.2016-07.2018 | |
Код рухавіка | 5G02 | |
Рухавік | бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | |
Аб’ём | 1598 см³ | |
Магутнасць | 121 кВт (165 к.с.) пры 6000 аб/хв | |
Макс. круцільны момант | 240 Н·м пры 1400 аб/хв | |
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | |
Прывад | пярэдні | |
Падрыхтаваная маса | 1375 кг | |
Дазволеная маса | 1950 кг | |
Макс. хуткасць | 206 км/г | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 8,9 с | |
Расход паліва (NEDC) |
горад | 7,3–7,6 л/100 км |
шаша | 4,8–5,1 л/100 км | |
сярэдні | 5,8–6,0 л/100 км | |
Экалагічны клас | Euro 6b | |
Выкіды CO2 | 129–136 г/км |
- 1.6 PureTech
1.6 PureTech 180 | |||
---|---|---|---|
Гады выпуску | 07.2018-07.2020 | 01.2021-07.2021 | |
Код рухавіка | 5G06 | ||
Рухавік | бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | ||
Аб’ём | 1598 см³ | ||
Магутнасць | 133 кВт (181 к.с.) пры 5500 аб/хв | ||
Макс. круцільны момант | 250 Н·м пры 1650 аб/хв | ||
Каробка перадач | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | ||
Прывад | пярэдні | ||
Падрыхтаваная маса | 1505 кг | 1504 кг | |
Дазволеная маса | 1970 кг | ||
Макс. хуткасць | 219 км/г | 222 км/г | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 8,0 с | ||
Расход паліва (NEDC) |
горад | 7,2 л/100 км | 6,5 л/100 км |
шаша | 4,9 л/100 км | 4,8 л/100 км | |
сярэдні | 5,8 л/100 км | 5,4 л/100 км | |
Камбініраваны расход паліва (WLTP) | 6,8 л/100 км | ||
Экалагічны клас | Euro 6d-TEMP | Euro 6d-ISC-FCM | |
Выкіды CO2 | 131 г/км | 124 г/км |
Дызельныя[правіць | правіць зыходнік]
- 1.5 BlueHDi
1.5 BlueHDi 130 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 10.2017-11.2017 | 11.2017-08.2020 | 03.2018-08.2020 | 01.2021-06.2022 | 01.2021-ц.ч. | |
Код рухавіка | YH01 | |||||
Рухавік | дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | |||||
Аб’ём | 1499 см³ | |||||
Магутнасць | 96 кВт (131 к.с.) пры 3750 аб/хв | |||||
Макс. круцільны момант | 300 Н·м пры 1750 аб/хв | |||||
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | 6-ступеньчатая, механічная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | ||
Прывад | пярэдні | |||||
Падрыхтаваная маса | 1492 кг | 1505 кг | 1504 кг | |||
Дазволеная маса | 1980 кг | 2000 кг | 1980 кг | 2000 кг | ||
Макс. хуткасць | 192 км/г | 189 км/г | ||||
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 10,8 с | 11,5 с | 10,8 с | 11,5 с | ||
Расход паліва (NEDC) |
горад | 4,6 л/100 км | 4,4-4,8 л/100 км | 4,1-4,5 л/100 км | 4,4 л/100 км | 4,4 л/100 км |
шаша | 3,8 л/100 км | 3,6-3,9 л/100 км | 3,7-4,0 л/100 км | 3,6 л/100 км | 3,7 л/100 км | |
сярэдні | 4,1 л/100 км | 3,8-4,3 л/100 км | 3,8-4,1 л/100 км | 3,9 л/100 км | 4,0 л/100 км | |
Камбініраваны расход паліва (WLTP) | 5,0 л/100 км | 5,1-5,5 л/100 км | ||||
Паліўная сістэма | Common Rail | |||||
Сістэма выпуску | Каталізатар SCR з DPF | |||||
Экалагічны клас | Euro 6b | Euro 6d-TEMP | Euro 6d-TEMP | Euro 6d-ISC-FCM | ||
Выкіды CO2 | 107 г/км | 101-111 г/км | 101-109 г/км | 104 г/км |
У 2020 годзе Peugeot 3008 1.5 BlueHDI 130 з аўтаматычнай каробкай перадач быў даследаваны па праграме Green NCAP. Па выніках тэстаў аўтамабіль атрымаў агульную адзнаку 2,5 зоркі з 5[11]:
- індэкс чысціні выхлапу — 4,3/10;
- індэкс энергетычнай эфектыўнасці — 5,3/10;
- індэкс парніковых газаў — 2,8/10.
- 1.6 BlueHDi
1.6 BlueHDi 120 | ||||
---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 10.2016-10.2017 | 10.2016-02.2018 | ||
Код рухавіка | BH01 | |||
Рухавік | дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | |||
Аб’ём | 1560 см³ | |||
Магутнасць | 88 кВт (120 к.с.) пры 3500 аб/хв | |||
Макс. круцільны момант | 300 Н·м пры 1750 аб/хв | |||
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | ||
Прывад | пярэдні | |||
Падрыхтаваная маса | 1375 кг | 1390 кг | ||
Дазволеная маса | 1970 кг | 1990 кг | ||
Макс. хуткасць | 189 км/г | 185 км/г | ||
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 11,2 с | 11,6 с | ||
Расход паліва (NEDC) |
горад | 4,7 л/100 км | 4,7 л/100 км | |
шаша | 3,5 л/100 км | 3,9 л/100 км | ||
сярэдні | 4,0 л/100 км | 4,2 л/100 км | ||
Паліўная сістэма | Common Rail | |||
Сістэма выпуску | Каталізатар SCR з DPF | |||
Экалагічны клас | Euro 6b | |||
Выкіды CO2 | 104 г/км | 108 г/км |
- 2.0 BlueHDi
2.0 BlueHDi 150 | 2.0 BlueHDi 180 | |||
---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 10.2016-02.2018 | 10.2016-11.2017 | 11.2017-08.2020 | |
Код рухавіка | AH01 | AH02 | AH01 | |
Рухавік | дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | |||
Аб’ём | 1997 см³ | |||
Магутнасць | 110 кВт (150 к.с.) пры 4000 аб/хв | 133 кВт (180 к.с.) пры 3750 аб/хв | 130 кВт (177 к.с.) пры 3750 аб/хв | |
Макс. круцільны момант | 370 Н·м пры 2000 аб/хв | 400 Н·м пры 2000 аб/хв | 400 Н·м пры 2000 аб/хв | |
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | |
Прывад | пярэдні | |||
Падрыхтаваная маса | 1500 кг | 1540 кг | 1555 кг | |
Дазволеная маса | 2050 кг | 2090 кг | 2090 кг | |
Макс. хуткасць | 207 км/г | 211 км/г | 208 км/г | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 9,6 с | 8,9 с | 9,0 с | |
Расход паліва (NEDC) |
горад | 5,1 л/100 км | 5,5 л/100 км | 5,3 л/100 км |
шаша | 4,0 л/100 км | 4,4 л/100 км | 4,7 л/100 км | |
сярэдні | 4,4 л/100 км | 4,8 л/100 км | 4,9 л/100 км | |
Паліўная сістэма | Common Rail | |||
Сістэма выпуску | Каталізатар SCR з DPF | |||
Экалагічны клас | Euro 6b | Euro 6d-TEMP | ||
Выкіды CO2 | 114 г/км | 124 г/км | 129 г/км |
Гібрыдныя[правіць | правіць зыходнік]
Plug-in-гібрыды прапануюцца ў дзвюх версіях: пярэднепрываднай HYBRID магутнасцю 225 к.с. і паўнапрываднай HYBRID4 магутнасцю 300 к.с. Розніца ў магутнасці абумоўлена не толькі наяўнасцю дадатковага электрарухавіка для прываду задніх колаў, але і варыяцыяй бензінавага рухавіка, які ў першым выпадку выдае 181 к.с., у другім — 200 к.с. Пад заднімі сядзеннямі ўсталявана батарэя ёмістасцю 13,2 кВт·г, якой хапае на 50 км прабегу выключна на электрычнай цязе. Максімальная хуткасць руху ў такім рэжыме — 135 км/г. Зарадка акумулятара займае ад 7 гадзін да 1 гадзіны 45 хвілін у залежнасці ад тыпу зараднай прылады[12]. З-за наяўнасці батарэі, паліўны бак гібрыднай версіі меншы на 10 літраў[10].
У пачатку 2023 года Peugeot вывеў на рынак мяккі гібрыд . Аснову сілавой устаноўкі складае мадэрнізаваны рухавік 1.2 PureTech, які працуе па цыкле Мілера і абсталяваны турбанагнятальнікам са зменнай геаметрыяй. Шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач з падвойным счапленнем і абсталяваная электрарухавіком, інвертарам і блокам кіравання. Электраматор на разгоне дае дадатковую магутнасць. Пры запаволенні рухавік працуе як генератар, які зараджае акумулятар ёмістасцю 432 Вт·г. Дзякуючы размяшчэнню батарэі пад левым пярэднім сядзеннем, умяшчальнасць багажніка ў параўнанні з бензінавымі версіямі не змянілася[13].
1.2 HYBRID 136 | 1.6 HYBRID 225 | 1.6 HYBRID4 300 | |
---|---|---|---|
Сілавая ўстаноўка | бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем HN09 (Р3, 1199 см³, 100 кВт/136 к.с., 230 Н·м) + электраматор (15 кВт/21 к.с., 51 Н·м) |
бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем 5G06 (Р4, 1598 см³, 133 кВт/181 к.с., 300 Н·м) + электраматор (81 кВт/110 к.с., 320 Н·м) |
бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем 5G06 (Р4, 1598 см³, 147 кВт/200 к.с., 300 Н·м) + 2 электраматоры (81 кВт/110 к.с., 320 Н·м і 83 кВт/113 к.с., 166 Н·м) |
Магутнасць | 100 кВт (136 к.с.) пры 5500 аб/хв | 165 кВт (225 к.с.) пры 6000 аб/хв | 220 кВт (300 к.с.) пры 6000 аб/хв |
Макс. круцільны момант | 230 Н·м пры 1750 аб/хв | 360 Н·м пры 3000 аб/хв | 520 Н·м пры 3000 аб/хв |
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная | 8-ступеньчатая, аўтаматычная |
Прывад | пярэдні | пярэдні | поўны |
Падрыхтаваная маса | 1553 кг | 1835 кг | 1915 кг |
Дазволеная маса | 2050 кг | 2270 кг | 2330 кг |
Макс. хуткасць | 200 км/г | 225 км/г | 240 км/г |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г | 10,0 с | 8,7 с | 5,9 с |
Камбініраваны расход паліва (WLTP) | 5,6 л/100 км | 1,3 л/100 км | 1,3 л/100 км |
Экалагічны клас | Euro 6d-ISC-FCM | Euro 6d | Euro 6d |
Выкіды CO2 | 126 г/км | 35 г/км | 35 г/км |
Шасі[правіць | правіць зыходнік]
У аснове красовера ляжыць модульная платформа EMP2 . Падвеска: спераду — McPherson, ззаду — паўзалежная бэлька. Тармазы — дыскавыя на ўсіх колах, абсталяваныя ABS і EBD. Рулявы механізм — з адаптыўным электраўзмацняльнікам і зменным перадатачным стасункам.
Прывад — пярэдні. Поўны стандартна не прапануецца, аднак маецца сістэма Advanced Grip Control з некалькімі рэжымамі працы кіруючай электронікі, якая змяняе налады супрацьбуксовачнай сістэмы. Кіроўца можа выбіраць паміж рэжымамі "нармальны", "снег", "гразь" або "пясок". Таксама ўсталяваны асістэнт кратання ў гару.
Версія Hybrid4 мае прывад на ўсе колы дзякуючы гібрыднай сілавой устаноўцы, у склад якой уваходзіць бензінавы турбарухавік і два электраматоры (па адным на кожную вось) і 8-ступеньчаты аўтамат з мокрай шматдыскавай муфтай замест гідратрансфарматара. Маецца некалькі рэжымаў руху: Zero Emission (толькі пярэдні электраматор), Hybrid, Sport (максімальная дынаміка), 4WD (актывацыя поўнага прывада). Для ўсталявання электраматора на задняй восі была выкарыстана шматрычагавая падвеска замест стандартнай паўзалежнай[12].
Дарожны прасвет складае 219 мм[6].
Вытворца абмяжоўвае камплектацыю Active 17-цалёвымі коламі (215/65R17)[9]. Для багацейшых версій таксама даступныя колы 18 і 19 цаляў.
Бяспека[правіць | правіць зыходнік]
У пакет сістэм бяспекі стандартнай камплектацыі ўваходзяць сістэма аўтаномнага экстраннага тармажэння, функцыя кантролю збліжэння, папярэджанне аб выхадзе з паласы руху і распазнанне дарожных знакаў[9].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2016[14] | ![]() | |
---|---|---|
Балы | % | |
![]() |
32,9 | 86% |
![]() |
42,0 | 85% |
![]() |
28,2 | 67% |
![]() |
7 | 58% |
Пратэставаны аўтамабіль: Peugeot 3008 1,6 Hdi Active |
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- «Еўрапейскі аўтамабіль года—2017»[1];
- Red Dot Award—2017[15].
Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вытворчасць Peugeot 3008 другога пакалення пачалася ў чэрвені 2016 года на заводзе ў Сашо (Францыя)[16].

У ліку пастаўшчыкоў кампанентаў[16]:
- Delfingen
- Faurecia
- Brose
- AGC Automotive
- Dayco
- Diehl
- Inteva Products
- Federal-Mogul
- Gestamp
- Webasto
- Lydall Gerhardi
- WR Controls
- SKF
- Kongsberg Automotive
- Voestalpine
- JTEKT
- Automotive Lighting
- Cooper-Standard Automotive
- Delphi
- Rheinmetall Automotive
- Magna
- Carbody
- Dana
- Continental
- Hella
- Valeo
- Norma
- ZF
- Mann+Hummel
- Magneti Marelli
- TI Automotive
- Reell Precision
- Roechling Automotive
27 лістапада 2018 года Peugeot адзначыў выпуск 500-тысячнага красовера 3008 вырабленага на заводзе ў Сашо[17]. У лістападзе 2021 года там быў выпушчаны мільённы асобнік[18].
У КНР пад назвай Peugeot 4008 вырабляецца на сумесным прадпрыемстве Dongfeng Peugeot-Citroën у Чэнду[19]. Кітайская мадэль даўжэй, яе колавая база падоўжана на 55 мм і складае 2730 мм. Красовер даступны з двума рухавікамі з турбанаддзіманнем, такімі самымі як на кітайскім Citroën C6 : 1,6-літровым магутнасцю 165 к.с. і круцільным момантам 245 Нм і 1,8-літровым з 200 к.с. і 285 Нм. Абодва варыянты маюць 6-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач і пярэдні прывад.
На рынку АСЕАН выпускаецца на заводах Truong Haï Auto Corporation (Чулaй, В’етнам)[20] і NAZA Automotive Manufacturing Sdn. Bhd. у Гуруне (Кедах, Малайзія)[21].
У снежні 2018 года зборка Opel Grandland X і Peugeot 3008 пачалася на заводзе Peugeot-Opel Assembly Namibia (POAN) у Уолвіш-Бей (Намібія). Да 2020 года гадавы аб’ём зборкі новага завода планавалася вывесці на ўзровень 5000 аўтамабіляў, аднак завод шмат прастойваў з-за немагчымасці экспартаваць вырабленыя аўтамабілі на рынкі краін Паўднёваафрыканскага мытнага саюза. У чэрвені 2022 года зборка была спынена. Было сабрана 150 машын, з якіх прададзена ўсяго 30[22][23][24][25].
25 сакавіка 2022 года SKD-зборка пачалася на заводзе Silver Star Auto ў Тэме (Гана)[26].
Продажы[правіць | правіць зыходнік]
Продажы ў Беларусі пачаліся 30 мая 2017 года[27].
Па выніках 2021 года Peugeot 3008 заняў 18-е месца па продажах у Еўропе[28]. Сярод кампактных красовераў мадэль на 2-м месцы з рыначнай доляй у гэтым сегменце 7,8%[29]. На Еўропу прыпадае 65% продажаў. Асноўнымі рынкамі па-за межамі Еўропы з’яўляюцца Турцыя, Ізраіль, Японія і Егіпет. Больш за 80% прададзеных машын — з аўтаматычнай каробкай перадач[18].
![]() |
На кітайскім рынку аўтамабіль быў перайменаваны і атрымаў абазначэнне Peugeot 4008, паколькі 3008 першага пакалення застаўся ў продажы паралельна з навінкай у якасці малабюджэтнай мадэлі.
![]() |
Зноскі
- ↑ а б Car of the Year 2017: Peugeot 3008, a winning formula (англ.). caroftheyear.org (11 студзеня 2017). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Design Peugeot (2010 - 2020) : les années Gilles Vidal (фр.). largus.fr (28 ліпеня 2020). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Romain Bucaille. Peugeot 3008 & 5008 - The Making Of (англ.). behance.net (13 снежня 2016). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot Quartz: 500-сильный гибридный “монстр”!(руск.), abw.by (23 верасня 2014). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б Peugeot gives the 3008 a radical restyling(англ.), europe.autonews.com (23 мая 2016). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б в Filippo Einaudi. Peugeot 3008, dimensioni e bagagliaio del SUV compatti (італ.). it.motor1.com (17 снежня 2021). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б Facelift friday: Peugeot 3008/5008 (гал.). autoweek.nl (11 верасня 2020). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot 3008 et 5008. Retour des anciens feux arrière de la phase 1(фр.), largus.fr (25 верасня 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б в г Back to basics: Peugeot 3008 (гал.). autoweek.nl (30 студзеня 2021). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б Peugeot 3008 vs Peugeot 5008: practicality (англ.). whatcar.com (25 студзеня 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Green NCAP assessment of the Peugeot 3008 1.5 BlueHDI 130 diesel 4x2 automatic . greenncap.com (2020).
- ↑ а б 300 лошадиных сил и средний расход 2,1 литра на "сотню": Peugeot 3008 получил гибридную установку (руск.). abw.by (24 верасня 2018). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ 2024 Peugeot 3008 And 5008 Go Mild Hybrid To Cut Fuel Consumption By 15 Percent (англ.). motor1.com (16 лютага 2023). Праверана 13 красавіка 2023.
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/peugeot/3008/5008/26581
- ↑ Red Dot Design Award: Peugeot 3008 (англ.). red-dot.org. Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б Suppliers to the new Peugeot 3008 (англ.). europe.autonews.com (21 ліпеня 2017). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ PEUGEOT celebrates the 500,000th SUV PEUGEOT 3008 and the 1,000,000th PEUGEOT 308 products at the Sochaux plant(англ.), media.stellantis.com (27 лістапада 2018). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ а б The millionth PEUGEOT 3008 rolls off the production lines at the Sochaux factory(англ.), media.stellantis.com (16 лістапада 2021). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot 4008 makes global debut at Chengdu auto show(англ.), autonews.com (6 верасня 2016). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot launches locally-produced 3008 and 5008 in Vietnam(англ.), globalfleet.com (5 снежня 2017). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ PEUGEOT made in ASEAN vehicles featured in a video (англ.). media.stellantis.com (21 ліпеня 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Новые Opel Grandland X и Peugeot 3008 будут собирать в Африке(руск.), abw.by (12 сакавіка 2018). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot threatens to shut assembly plant(англ.), namibian.com.na (1 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Local Peugeot plant has sold only 22 vehicles(англ.), neweralive.na (17 лістапада 2021). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ 150 vehicles later, Peugeot plant stalls(англ.), erongo.com.na (8 чэрвеня 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ PEUGEOT and Silver Star Auto assembly production kicks off in Ghana(англ.), media.stellantis.com (31 сакавіка 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ В Беларуси начались продажи нового Peugeot 3008(руск.), abw.by (30 мая 2017). Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Bart Demandt. European car sales analysis 2021 – models (англ.). carsalesbase.com. Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Bart Demandt. European sales 2021 – compact crossovers (англ.). carsalesbase.com. Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot 3008 Europe sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ Peugeot 4008 China sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 27 лістапада 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Peugeot 3008 II на Вікісховішчы |
---|
- Peugeot 3008 на сайце афіцыйнага дылера ў Беларусі (руск.). peugeot.by.
- Julien Dupont-Calbo. Peugeot, les années 3008 (фр.). lesechos.fr (26 лютага 2019). Праверана 27 лістапада 2022.
- Peugeot 3008 2. Generation: Technische Daten, Preise (ням.). ADAC. Праверана 27 лістапада 2022.
- Peugeot 3008 2. Generation (1. Facelift): Technische Daten, Preise (ням.). ADAC. Праверана 27 лістапада 2022.
- Ну и где тот лев? Тест-драйв Peugeot 3008, который метит в премиум-сегмент (руск.). abw.by (14 лютага 2018). Праверана 27 лістапада 2022.
- Воу-воу, полегче! Тест-драйв совершенно нового Peugeot 3008 (руск.). av.by (25 красавіка 2018). Праверана 27 лістапада 2022.
- Алмаз, который не замечают? Тест-драйв подержанного Peugeot 3008 II (руск.). abw.by (29 кастрычніка 2022). Праверана 27 лістапада 2022.