Адзін з самых буйных прадстаўнікоў сямейства — даўжыня цела 35-50 мм. Цела даўгаватае, некалькі пляскатае зверху, ад светла-вохравай да іржава-карычневай афарбоўкі з цёмнымі плямамі на пярэдняспінцы. Палавы дымарфізм развіты слаба: самкі некалькі буйнейшыя за самцоў, з больш доўгай галаватрубкай і больш выпуклымі надкрыллямі; у самцоў на верхнім баку галаватрубкі маецца падоўжны пучок густых рудых валасінак. Галаватрубка звычайна кароткая ці доўгая, прамая ці слаба выгнутая, пашыраная ў месцы прымацавання вусікаў. Ротавыя органы прадстаўнікоў усяго падсямейства — з моцна рэдукаваным прэментумам і змешчаны глыбока (бачныя толькі вяршыні мандыбул). Вусікі каленчатыя. Лапкі 5-членікавыя, але 4-ы членік вельмі маленькі. Кіпцікі свабодныя, без зубцоў[10].
Від спераду
Від збоку
Самка.
Самец. Прыкметныя характэрныя валасінкі на галаватрубцы.
Адносіцца да монавальцінных відаў, за год развіваецца ў адным пакаленні. Жыццёвы цыкл, як правіла, супадае з гадавым цыклам развіцця харчавальных раслін, аднак жукі ў дыяпаўзе могуць павялічыць працягласць да двух гадоў і больш. Жукі харчуюцца жывымі тканкамі раслін. Лічынкі развіваюцца ў драўніне дрэў[1].
Самка адкладае 150—210 яец (максімум — да 350) на вяршыню пальмаў як мага бліжэй да кропкі росту — прыкладна на 50 см ніжэй бачнай кропкі заканчэння ствала. Фаза яйца складае каля 7 дзён. Пасля вылуплення лічынкі прасвідроўваюцца ўнутр ствала і харчуюцца расліннымі тканкамі, руйнуючы асяродак і знішчаючы кропку росту. Лічынка С-падобная, буйная, даўжынёй да 5 см, бязногая, бялёса-крэмавага колеру з карычневай галавой з магутнымі грызучымі мандыбуламі. Стадыя лічынкі доўжыцца 3-4 месяцы. Кукалка знаходзіцца ў кукалкавай калысцы(руск.)(бел. даўжынёй да 5 см, якая складаецца з валокнаў пальмы. Яна карычневага колеру, размяшчаецца звычайна ў хвосціках пальмавага лісця. Кукалка па форме нагадвае жука са слабавыразнымі зачаткамі крылаў, ног і галаватрубкі. Стадыя кукалкі доўжыцца 14-21 дзень.
Адміністрацыйныя: фітасанітарны кантроль зноў прывезеных раслін, абмежаванне завозу пасадачнага матэрыялу з краін з інвазіяй гэтага віду.
Механічныя: збор і знішчэнне ўсіх стадый насякомага, а таксама знішчэнне паражаных шкоднікам раслін.
Хімічныя: Апрацоўка ў перыяд вегетацыі з сакавіка па снежань пальмаў інсектыцыдамі на аснове імідаклапрыду з разліку 40 мл на 10 л вады ці на аснове хлорпірыфосу з разліку 80 мл на 10 л вады. Апрацоўку праводзяць з разліку 10 л рабочай вадкасці на адно дрэва.
Зноскі
12345Жизнь животных. Членистоногие: трилобиты, хелицеровые, трахейнодышащие. Онихофоры/Под ред. М. С. Гилярова, Ф. Н. Правдина.— 2-е, перераб.— М.: Просвещение, 1984.— Т.3.— 463с.
↑Орлова-Беньковская М. Я. Основные закономерности инвазионного процесса у жесткокрылых (Coleoptera) европейской части России. Российский журнал биологических инвазий, 2017, № 1: С. 35-56.
↑Егоров А. Б., Жерихин В. В. 1996. Сем. Dryophthoridae (Rhynchophoridae) // П. А. Лер (ред.). Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т.3. Жесткокрылые или жуки. Часть 3. Владивосток: Дальнаука. С.241-248.
12Архівавана 14 кастрычніка 2012. FDACS Pest Alert
↑Malumphy, C; Moran, H. 2007. Red palm weevil, Rhynchophorus ferrugineus. Plant Pest Notice, Central Science Laboratory (50): 1-3.
↑Справочник-определитель карантинных и других опасных вредителей сырья, продуктов запаса и посевного материала. Сост. Я. Б. Мордкович, Е. А. Соколов; под ред. В. В. Поповича. М., «Колос», 1999. 384 с.