Пылюшнік жоўты
Пылюшнік жоўты | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Пылю́шнік жоўты[1] (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Пылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5[1] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Тычыначныя ніткі павіслыя, бледна-ружовага колеру[2]. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў Алжыры[3]. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[4].
Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ а б в ЭПБ 1985.
- ↑ ОВРБ 1999.
- ↑ Taxon: Thalictrum flavum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ а б Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 315. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 615. Thalictrum flavum L. — Василисник жёлтый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 230. — ISBN 9-87317-128-9.
- Thalictrum L. — Василисник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 45, 56—59. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thalictrum flavum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)