Лыцавічы
Аграгарадок
Лыцавічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Лы́цавічы[1] (трансліт.: Lycavičy, руск.: Лыцевичи) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 182 двары, 497 жыхароў, з іх працаздольных — 347.
Цэнтральная сядзіба ААТ «Чурлёны», кіраўнік Пётр Мікалаевіч Міргалоўскі.
Гісторыя[edit | edit source]
У 1938 годзе — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне Свянцянскага павета. 74 двары, 383 жыхары.
З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр Чурлёнскага сельсавета (у 1959 годзе далучаны да Іжанскага сельсавета).
У 2003 годзе ў вёсцы было 170 двароў, 538 жыхароў[2]. З 2008 года аграгарадок.
Вядомыя асобы[edit | edit source]
- Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч, беларускі вучоны ў галіне батанікі. Старшыня тэрміналагічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы[2].
Памятныя мясціны[edit | edit source]
- Паравы млын 1926 года
- Былы панскі гараж, гаспадарчыя пабудовы, сядзібны парк
Культавыя ўстановы[edit | edit source]
- Капліца ў гонар праведнай Ганны (асвечаная ў 2012 годзе)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лы́чавічы
- ↑ а б Нарачанка і яе берагі 2013, с. 373—381.
Літаратура[edit | edit source]
- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 373—381. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
- Licewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 207.
Спасылкі[edit | edit source]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лыцавічы