Ігар Анатольевіч Плышэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Анатольевіч Плышэўскі
Род дзейнасці юрыст
Дата нараджэння 19 лютага 1979(1979-02-19) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Ігар Анатольевіч Плышэўскі (нар. 19 лютага 1979, Любань, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі юрыст, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама  (бел. (тар.)), член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2004 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў галоўным спецыялістам аддзела абагульнення судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, сакратаром Пленума — памочнікам першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда, сакратаром Пленума аддзела прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый кіраўніцтва справамі Вышэйшага Гаспадарчага суда. З 2012 года — намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].

У 2012 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

З 8 снежня 2014 года працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама  (бел. (тар.))[2].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2020 года Плышэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].

2 кастрычніка 2020 года Плышэўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Плышэўскі як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў[6]. Разам з калегамі па ЦВК Плышэўскі, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвёў непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыў прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[6]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[7]. Акрамя таго, Плышэўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швейцарыя[11][12][13].

21 чэрвеня 2021 года Плышэўскі таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[14][15].

Зноскі

  1. В Министерстве юстиции Архівавана 9 верасня 2020.
  2. Главное управление юстиции Мингорисполкома возглавил Игорь Плышевский Архівавана 30 жніўня 2021.
  3. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  4. Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya. Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.). Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  5. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  6. а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  8. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  9. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  10. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  11. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (чэшск.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  12. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  13. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  14. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  15. Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.