Італьянская Лівія
калонія Італіі | |||||
Італьянская Лівія | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Libia Italiana | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Трыпалі | ||||
Мова(ы) | італьянская мова | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцкая Царква, іслам, копцкая праваслаўная царква і іўдаізм | ||||
Грашовая адзінка | Italian lira[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | калонія | ||||
Пераемнасць | |||||
< Асманская Лівія | |||||
Каралеўства Лівія > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Італья́нская Лі́вія (італ.: Libia italiana) — каланіяльнае ўладанне Каралеўства Італія ў Паўночнай Афрыцы.
Італьянская Лівія межавала з Французскімі Алжырам, Заходняй Афрыкай і Экватарыяльнай Афрыкай, Англа-Егіпецкім Суданам і Каралеўствам Егіпет.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1912 годзе пасля Італа-турэцкай вайны ад Асманскай імперыі да Італіі адыйшли Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан (на карце пазначаны зялёным колерам).
У 1919 годзе ад Францыі былі перададзены часткі тэрыторый Алжыра і Французскай Заходняй Афрыкі (на карце — балотны колер), у 1926 годзе ад Егіпта (салатны колер).
Белы колер — тэрыторыі, фармальна перададзеныя Вялікабрытаніяй ад Егіпта ў 1926 годзе, але фактычна не кантраляваныя Італіяй да 1931 года.
У 1934 годзе Італія аб’яднала ўсе тры калоніі (Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан) ў адну — Лівію. Таксама ў склад італьянскай калоніі была перададзена і частка тэрыторыі Судана «Сарскі трыкутнік» (чырвоны).
Бардовы колер — перададзеная Францыяй ад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі ў 1935 годзе «Паласа Аўзу».
У 1943 годзе італьянцы вымушаны былі пакінуць сваю калонію пасля паражэння ад англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнаафрыканскай кампаніі[2].