Аванес Тадэвосавіч Туманян
Аванес Тадэвосавіч Туманян | |
---|---|
арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 (19) лютага 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1923[4][5][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Olga Tumanyan[d] |
Дзеці | Nvard Tʻumanyan[d], Tamar Tumanyan[d], Moushegh Toumanyan[d], Ashkhen Tumanyan[d], Artavazd Tumanyan[d], Hamlik Tumanyan[d], Areg Tumanyan[d], Anush Tumanyan[d], Arpenik Tumanyan[d] і Seda Tumanyan[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, грамадскі дзеяч, пісьменнік |
Гады творчасці | 1880 — 1923 |
Жанр | верш[d], narrative poetry[d], казка і балада |
Мова твораў | армянская мова і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аванес Тадэвосавіч Туманян (арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան; 7 [19] лютага 1869, сяло Дсех, Арменія — 23 сакавіка 1923, Масква, РСФСР) — армянскі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нацыянальны паэт Арменіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аванес Туманян нарадзіўся ў сям’і святара. Згодна радавому паданню, род Туманянаў паходзіць ад галіны армянскага княскага (нахарарскага) роду Маміканянаў, які кіраваў у сярэднія вякі ў сяле Дсех (Лары).
У 1878—1883 годах атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Джэлалаглы, а потым перавёўся ў школу Нерсісян у Тыфлісе (Тбілісі), аднак па прычыне матэрыяльных цяжкасцей быў змушаны ў 1887 годзе пакінуць яе і паступіць на працу ў Тыфліскі армянскі народны суд, а пазней — у Армянскі выдавецкі саюз.
Пісаць пачаў з сярэдзіны 1880-х гадоў, супрацоўнічаў у армянскіх газетах і часопісах.
Атрымаў шырокую слыннасць пасля выхаду складанкі «Вершы» (на арм., 2 т., 1890—1892). У многіх сваіх творах Туманян звяртаецца да нялёгкага лёсу армянскага сялянства, да розных бакоў традыцыйнага парадку яго жыцця, пра гэта расказваюць яго паэмы: «Маро» (1887 г., апублікавана ў 1892 г.), «Сако з Лары» (1889 г., апублікавана ў 1890 г.), паэма «Ануш» (1890 г., апублікавана ў 1892 г., А. Тыгранянам да яе напісана опера).
У 1899 годзе ў Тыфлісе стварыў літаратурны кружок «Вернатун», членам якога былі бачныя армянскія паэты, пісьменнікі, мастакі і кампазітары.
Быў вядомы таксама як грамадскі дзеяч, двойчы быў арыштаваны царскім урадам. У 1912—1921 гадах быў старшынём Каўказскага саюза армянскіх пісьменнікаў, у гады генацыду армян дапамагаў уцекачам з Заходняй Арменіі (завошта быў узнагароджаны народным званнем «Паэт усіх армян»), выступаў за перамір’е ў армяна-грузінскай вайне 1918 года. Пасля саветызацыі Арменіі ўзначальваў Камітэт дапамогі Арменіі.
Быў у сяброўскіх адносінах са многімі армянскімі, грузінскімі, рускімі паэтамі і пісьменнікамі свайго часу, перакладаў з некалькіх моў (Байран, Гётэ, Пушкін).
Памёр у маскоўскай гарадской лякарні ад раку. Пахаваны ў Тбілісі ў Пантэоне Хаджыванка[7].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1888 годзе жаніўся з Вольнай Мачкальян (сканала на 100-м годзе жыцця ў Ерэване). Меў моцную і вялікую сям’ю, 10 дзяцей — 4 сыны і 6 дачок, некаторыя з якіх пасля сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі.
Адзін з сыноў Туманяна — Артавазд (1894—1918) загінуў у 1918 годзе падчас наступу турэцкіх войскаў на Каўказскім фронце.
Трое іншых сыноў — Мушэг (1889—1938), Алік (1896—1937) і Арэг (1900—1938) былі рэпрэсаваны і расстраляныя ў эпоху сталінізму.
Вядомымі туманянаведамі былі Седа і Ануш Туманян. Дачка Туманяна Тамара была архітэктарам, заслужаным дзеячам культуры Армянскай ССР.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У Арменіі імем Туманяна названы горад, вуліцы, школы, яму ўсталяваны помнікі.
- З 1953 годзе ў Ерэване дзеійнічае дом-музей паэта. Пазней адкрыўся дом-музей і ў сяле Дсех.
- Туманяну прысвечаны верш В. Я. Брусава «Ды будзе справядліва адплата…» (1916).
- Туманян намаляваны на сучаснай купюры 5000 драм.
- У 1969 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Туманяну.
- У 2000 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну.
- У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну.
- У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Расіі, прысвечаная Туманяну.
- Амаль ва ўсіх гарадах Арменіі ёсць школа імя Аванеса Туманяна. Імем паэта названа таксама школа № 3 у горадзе Сцепанаван. У Сцепанаване вучыўся і сам паэт.
- Імем Туманяна названа плошча ў Маскве.
- У Тбілісі і Кіеве, Данецку ёсць вуліцы Туманяна.
- Імя прысвоена Ерэванскаму дзяржаўнаму тэатру лялек.
-
Памятная манета, прысвечаная Туманяну.
-
Паштовая марка СССР 1969 года.
-
Паштовая марка Расіі [[2011] год]а.
-
У Ерэване, перад будынкам Тэатра оперы і балета.
-
У сяле Дсех.
-
У сяле Дсех, перад домам-музеем пісьменніка.
-
У Ерэване, на будынку музея пісьменніка
-
Магіла ў Хаджыванку.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Армянская муза. — М.: Типо-литогр. Т-ва И. Н. Кушнерев и Ко, 1907.
- Избранное. Стихи и проза, Перевод с армянского «Заря Востока», Тбилиси, 1937, 187 стр.
- Избранные произведения, М., Гослитиздат. 1937, 255 стр.
- Избранное, Под редакцией С. Шервинского, Армгиз, Ереван, 1941, 359 стр. (В конце книги имеется указатель «Ованес Туманян в русских переводах».)
- Избранное, Перевод с армянского под редакцией С. Шервинского, рисунки В. Бехтеева, Детиздат, М.—Л., 1945, 110 стр.
- Избранные произведения. Перевод с армянского, составление и редакция С. Хитаровой, М., Гослитиздат, 1946, 414 стр.
- Избранные сочинения. Под редакцией Мариэтты Шагинян. Армгиз. Ереван — Москва. 1950, 541 стр.
- Легенды и сказки: Пер. с арм. /Ованес Туманян; Ил. Е. Садовниковой. Москва: 2005.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы пераклалі Мікола Аўрамчык, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Сцяпан Гаўрусёў, Алесь Звонак, Міхась Калачынскі, Еўдакія Лось, Янка Сіпакоў[8][9].
- Казкі і легенды: Для малод.узросту / Маст. В.Варанецкі. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд. дзіцячай і юн. літ., 1958. — 48с.
- Лірыка: пераклады з армянскай мовы / Аванес Туманян. — Мінск : Беларусь, 1969. — 117, [1] с.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б в г д е Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ а б Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Howhannes Tumanjan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
- ↑ Пантеон Ходживанка
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аванес Тадэвосавіч Туманян на Вікісховішчы |
- Сайт Музея Туманяна
- Биография писателя на сайте Armenianhouse.org
- К 135-летию со дня рождения Ольги Туманян Архівавана 5 мая 2009.
- Сказки О. Туманяна в интернете, на русском языке
- Произведения О. Туманяна на русском, армянском, а также английском языках, сайт Armenianhouse.org
- Полное собрание сочинений Ованеса Туманяна на армянском языке Архівавана 24 студзеня 2017.
- Все Сказки О. Туманяна на русском языке Архівавана 10 сакавіка 2013.
- Ованес Туманян