Андхра-Прадэш: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: bs:Andhra Pradesh
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:
|Шырата =
|Шырата =
|Даўгата =
|Даўгата =
|Карта = India Andhra Pradesh locator map.svg
|Карта = Andhra Pradesh in India (disputed hatched).svg
|Часовойпояс =
|Часовойпояс =
|Абрэвіятура = IN-AP
|Абрэвіятура = IN-AP

Версія ад 17:16, 30 студзеня 2012

Андхра-Прадэш
आन्ध्र प्रदेश
ఆంధ్ర ప్రదేశ్
آندھرا پردیش
Andhra Pradesh
Краіна
Гімн Maa Telugu Thalliki[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 лістапада 1956
Кіраўнік Y. S. Jaganmohan Reddy[d]
Насельніцтва (2001)
75,73 млн (5-е месца)
Шчыльнасць 275 чал./км²
Плошча 275 068 км²
Андхра-Прадэш на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Абрэвіятура IN-AP
Код ISO 3166-2 IN-AP
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́ндхра-Пра́дэш (англ.: Andhra Pradesh), штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Махараштра, Чхатысгарх і Арыса на поўначы, Таміл-Наду на поўдні, Карнатака на захадзе і з Бенгальскім залівам на ўсходзе. Займае чацвёртае месца сярод штатаў па плошчы (275 068 км²) і насельніцтву (75,73 млн чалавек, 2001), буйнейшы і найбольш населены штат паўднёвай Індыі. Адміністрацыйны цэнтр — Хайдарабад.

Геаграфія

Андхра-Прадэш умоўна падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны: Коста (Kosta, Coastal Andhra), Тэлангана (Telangana) і Раяласіма (Rayalaseema). Коста займае прыбярэжныя раўніны паміж Усходнімі Гатамі і Бенгальскім залівам. Тэлангана разлягаецца на захад ад Гатаў на Дэканскім плато. Раяласіма займае паўднёва-ўсходнюю частку штата і размяшчаецца на Дэканскім плато; яна аддзяляецца ад Тэлаганы Наламаскім узвышшам, а ад Косты Усходнімі Гатамі.

У Андхра-Прадэш другая па даўжыні берагавая лінія сярод індыйскіх штатаў — 970 км. Штат перасякаюць дзве вялікія ракі: Гадавары і Крышна.

Насельніцтва

Большасць насельніцтва належыць да тэлугумоўных этнасаў (85 %), тэлугу — другая па распаўсюджанасці мова Індыі. Этнічныя меншасці гавораць на урду (8 %), хіндзі (2,5 %) і тамільскай мове (1,5 %).

Вернікі — індуісты (86 %), мусульмане (9 %), хрысціяне (4 %).

Важнейшыя гарады:

  • Хайдэрабад — адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад штата;
  • Гунтур — цэнтр тытунёвай і баваўнянай прамысловасці;
  • Тырупаты — галоўны рэлігійны (індуізм) цэнтр краіны;
  • Віджаявада — буйны гандлёвы цэнтр штата і чыгуначны вузел;
  • Вісакхапатнам — галоўны марскі порт Андхра-Прадэш, база Усходняга камандавання індыйскіх ВМС.

Палітыка

Большасць месцаў у асамблеі штата займае Індыйскі нацыянальны кангрэс. Да 2004 штатам кіравала партыя Тэлугу Дэсам, саюзніца Бхаратыя джаната парты па Нацыянальным дэмакратычным альянсе. Саюзная ІНК партыя Тэлангана Раштра Самітхі ў свой час адкалолася ад Тэлугу Дэсам парты з сепаратысцкім праектам стварэння асобнага штата Тэлангана.

Эканоміка

Плаціна ГЭС «Нагарджуна сагар» на рацэ Крышна

ВУП — 62 млрд доллараў (2005).

Сельская гаспадарка — асноўны сектар эканомікі Андхра-Прадэш. Воды Гадавары і Крышны выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых, трысняговых, баваўняных, мангавых і тытунёвых палеткаў.

Штат займае другое месца ў краіне па запасах мінеральных рэсурсаў і першае месца па гідраэлектраэнергетычных магутнасцях.

У апошнія гады ў штаце актыўна развіваюцца інфармацыйныя і біялагічныя тэхналогіі. У 20062007 Андхра-Прадэш займаў чацвёртае месца сярод усіх штатаў па ўзроўню экспарту IT-прадукцыі (19 млрд рупій).

На тэрыторыі штата размяшчаецца індыйскі касмадром Шрыхарыкота.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі