Саншу I: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: br:Sancho Iañ Portugal |
др r2.7.2+) (Робат: зьмяніў ka:სანშუ I (პორტუგალია) на ka:სანშუ I |
||
Радок 88: | Радок 88: | ||
[[it:Sancho I del Portogallo]] |
[[it:Sancho I del Portogallo]] |
||
[[ja:サンシュ1世 (ポルトガル王)]] |
[[ja:サンシュ1世 (ポルトガル王)]] |
||
[[ka:სანშუ I |
[[ka:სანშუ I]] |
||
[[mr:सांचो पहिला, पोर्तुगाल]] |
[[mr:सांचो पहिला, पोर्तुगाल]] |
||
[[nl:Sancho I van Portugal]] |
[[nl:Sancho I van Portugal]] |
Версія ад 16:03, 3 лістапада 2012
Саншу I Засяляцель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sancho I o Povoador | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 9 снежня 1185 | ||||||
Папярэднік | Афонсу I | ||||||
Пераемнік | Афонсу II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1154 Каімбра, Партугалія |
||||||
Смерць |
26 сакавіка 1212 (57 гадоў) Каімбра, Партугалія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская дынастыя | ||||||
Бацька | Афонсу I | ||||||
Маці | Мацільда Савойская | ||||||
Жонка | Дульсінея Берэнгер | ||||||
Дзеці |
Тэрэза, Санша, Раймунду, Канстанса, Афонсу II, Педру, Фернанду, Бранка, Мафальда, Берэнгарыя; пабочныя дзеці: Генрых, Жыл Саншэс |
||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | паэт | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саншу I Партугальскі (11 лістапада 1154, Каімбра — 26 сакавіка 1212, там жа), вядомы як Засяляцель (парт.: Sancho I o Povoador) — другі кароль Партугаліі. Саншу атрымаў у спадчыну прастол ад бацькі ў 1185 годзе.
Сын Афонсу I Заваёўніка і яго жонкі Мафальды Савойскай.
У 1170 годзе Саншу быў пасвячоны ў рыцары сваім бацькам, каралём Афонсу I, і з таго часу стаў яго правай рукой у адміністрацыйных і ў ваенных справах. У той час незалежнасць Партугаліі (абвешчаная ў 1139 годзе) не была трывала ўстоянай. Каралі Леона і Кастыліі спрабавалі анексаваць краіну, і Каталіцкая царква не спяшалася са сваім блаславеннем і адабрэннем дзяржавы. Партугалія ўступіла ў саюз з каралеўствам Арагон і разам яны ваявалі з Леонам і Кастыліяй. Каб умацаваць саюз, прынц Саншу Партугальскі жаніўся ў 1174 годзе на прынцэсе Дульсе Берэнгер, малодшай сястры караля Альфонса II Арагонскага. Арагон стаў такім чынам першым Пірэнейскім каралеўствам, якія прызналі незалежнасць Партугаліі.
Са смерцю Афонсу I у 1185 годзе Саншу I стаў другім каралём Партугаліі. Каімбра была цэнтрам яго каралеўства; Саншу спыніў войны з суседзямі за кантроль над галісійскімі памежнымі тэрыторыямі. Замест гэтага ён звярнуў усе сілы на поўдзень, супраць Маўрытанскіх абшчын. Першапачаткова ён змог прасунуцца далёка, заняўшы Алгарвэ і Алентэжу, але ў 1190 годзе вымушаны быў адступіць. З дапамогай крыжакоў ён захапіў Сілвеш у 1191 годзе. Саншу загадаў умацаваць горад і пабудаваў крэпасць, якая з'яўляецца сёння важным помнікам партугальскай і сусветнай культурнай спадчыны.
Аднак ваенную ўвагу неўзабаве зноў прыйшлося звярнуць на поўнач, дзе ўзнікла пагроза партугальскім межам з боку Леона і Кастыліі. Сілвеш зноў быў здадзены Маўрам.
Саншу I надаваў шмат увагі адміністрацыйнай арганізацыі новага каралеўства. Ён акумуляваў дзяржаўную казну, падтрымліваў новыя рамёствы і сярэдні клас камерсантаў. Больш таго, ён стварыў некалькі новых гарадоў і паселішчаў і шмат зрабіў для засялення аддаленых земляў у паўночных хрысціянскіх абласцях Партугаліі пераважна фламандцамі і бургундцамі — завошта і атрымаў сваю гістарычную мянушку — Засяляльнік.
Кароль таксама быў вядомы сваёй любоўю да навукі і літаратуры. Саншу I напісаў некалькі кніг паэм і накіроўваў партугальскіх юнакоў за кошт казны навучацца ў еўрапейскія ўніверсітэты.
Нашчадкі Саншу I
- Ад жонкі, Дульсінеі Берэнгер, прынцэсы Арагона (1152—1198)
- Тэрэза, прынцэса Партугаліі (1176—1250), выйшла замуж за караля Альфонса IX Кастыльскага
- Санша, прынцэса Партугаліі (1180—1229), абатыса Ларвау
- Раймунду (1180—1189)
- Констанса, прынцэса Партугаліі (1182—1202)
- Афонсу II, кароль Партугаліі (1185—1233)
- Педру, прынц Партугаліі (1187—1258), граф Балеарскіх астравоў, жыў у Леоне, жаніўся на Аўрэмбіі Арменжэл, графіні Уржэл
- Фернанду, прынц Партугаліі (1188—1223), жыў у Францыі, жаніўся на Жанне Фландрскай (1200—1244)
- Энрыке, прынц Партугаліі (1189)
- Бранка, прынцэса Партугаліі, лэдзі Гвадалахары (каля 1192—1240)
- Берэнгарыя, прынцэса Партугаліі (1194—1221), выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II
- Мафальда, прынцэса Партугаліі (каля 1200—1257), выйшла замуж за караля Генрыха I Кастыльскага
Пабочныя дзеці (уключаючы, але не абмяжоўваючы!)
- Генрых, граф Трастамара
- Жыл Саншэс