Спіс кіраўнікоў Партугаліі
Партугальскае графства
[правіць | правіць зыходнік]Першае графства Партугалія (парт.: Condado de Portucale) — феадальнае ўтварэнне, заснаванае Вімарай Перэшам пасля Рэканкісты часткі Пірэнейскага паўвострава ў 868 годзе. Пасля смерці Нунья II Мендэса Партугальскае графства было далучана да каралеўства Галісія
- Вімара Перэш (парт.: Vímara Peres, ісп.: Vímara Pérez) 868—873
- Лусідыу Вімаранеш (парт.: Lucidio Vimaranes, ісп.: Lucidio Vimaraz) 873—895
- Эрменежылду Гутэрыш (парт.: Hermenegildo Guterres, ісп.: Hermengildo Gutiérrez) 895—899
- Анега Лусідэш — 924
- Мумадона Дыяш паміж 926 і 928 — 950
- Менду I Гансалвеш/Эрменегільда Гансалес, граф Партугаліі парт.: Hermenegildo Gonçalves каля 924 — каля 950
- Гансала I Менендэс (c.950-997) (парт.: Gonçalo I Mendes, ісп.: Gonzalo Menéndez, лац.: Gundisaluus Menendiz)
- Мененда II Гансалес (ісп.: Menendo II González, парт.: Mendo II Gonçalves)997 — 1008
- Альвіта Нуньес 1008—1015
- Ільдуара Мендэс 1017—1028
- Нунья I Альвітэс 1017—1028
- Менду III Нуньес 1028—1050
- Нунья II Мендэс 1050—1071
Другое графства Партугалія
[правіць | правіць зыходнік]Другое партугальскае графства (парт.: Condado Portucalense) было створана Альфонса VI Кастыльскім, які падарыў яго свайму зяцю Генрыху Бургундскаму.
- Генрых Бургундскі (парт.: Henrique de Borgonha, ісп.: Enrique de Borgoña) — 1093—1112.
- Тэрэза Леонская (парт.: Teresa de Leão, ісп.: Teresa de León) — 1112—1128. Была рэгенткай падчас непаўналецця свайго сына.
- Афонсу Энрыкеш (парт.: Afonso Henriques) — 1128—1139. Затым стаў першым каралём незалежнай Партугаліі.
Бургундская дынастыя
[правіць | правіць зыходнік]- Афонсу I Вялікі[1] (парт.: Afonso I o Grande) — 1139—1185.
- Саншу I Засяляльнік (парт.: Sancho I o Povoador) — 1185—1211.
- Афонсу II Тоўсты[2] (парт.: Afonso II de Portugal o Gordo) — 1211—1223.
- Саншу II Набожны[3] (парт.: Sancho II o Pio) — 1223—1247.
- Афонсу III Балонскі (парт.: Afonso III Bolonhês) — 1248—1279. Рэгент Партугаліі[4] з 21 верасня 1245 года да смерці свайго брата, калі атрымаў усю поўнасць каралеўскай улады.
- Дыніш I Земляроб[5] (парт.: Dinis I o Lavrador) — 1279—1325.
- Афонсу IV Адважны (парт.: Afonso IV o Bravo) — 1325—1357.
- Педру I Справядлівы[6] (парт.: Pedro I o Justiceiro) — 1357—1367.
- Фернанду I Цудоўны[7] (парт.: Fernando I o Formoso) — 1367—1383.
Міжцарства (1383—1385)
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд паміж смерцю Фернанду I і прыходу да ўлады яго адзінакроўнага брата дона Жуана.
- Леанор Тэлеш дэ Менезеш (ісп.: Leonor Teles de Menezes) — 1383—1383. Была рэгенткай сваёй дачкі доны Беатрыш Партугальскай.
- дон Жуан, магістр Ордэна Авіса (ісп.: João I) — 1383—1385.
Авіская дынастыя
[правіць | правіць зыходнік]- Жуан I Дабрапамятны[8] (парт.: João I o de Boa Memória) — 1385—1433.
- Дуартэ I Красамоўны[9] (парт.: Duarte I o Eloquente) — 1433—1438.
- Афонсу V Афрыканскі (парт.: Afonso V o Africano) — 1438—1477. Адрокся на карысць свайго сына, які да таго часу ўжо выконваў абавязкі рэгента.
- Жуан II Дасканалы[10] (парт.: João II o Príncipe Perfeito) — 1477—1477. Быў абвешчаны каралём Картэсамі ў Сантарэне, але неўзабаве адрокся, вярнуўшы каралеўства свайму бацьку.
- Афонсу V Афрыканскі — (2-і раз) 1477—1481.
- Жуан II Дасканалы — (2-і раз) 1481—1495.
- Мануэль I Шчаслівы (парт.: Manuel I o Venturoso) — 1495—1521.
- Жуан III Набожны (парт.: João III o Piedoso) — 1521—1557.
- Себасцьян I Жаданы (парт.: Sebastião I o Desejado) — 1557—1578.
- Энрыке I Чысты[11] (парт.: Henrique I o Casto) — 1578—1580.
- Савет губернатараў (парт.: Conselho de Governadores) — 31.01 1580—24.06 1580.
- Антоніу I Рашучы[12] (парт.: António I Determinado), Прыёр Крыта (парт.: O Prior do Crato) — 24.06 1580—25.08 1580.
Авіская дынастыя (Габсбургі)
[правіць | правіць зыходнік]- Філіп I Разважлівы (парт.: Filipe I o Prudente, ісп.: Felipe II el Prudente) — 1581—1598. Таксама кароль Іспаніі пад імем Філіпа II (1556—1598).
- Філіп II Набожны (парт.: Filipe II o Piedoso, ісп.: Felipe III el Piadoso) — 1598—1621. Таксама кароль Іспаніі пад імем Філіпа III (1598—1621).
- Філіп III Вялікі (парт.: Filipe III o Grande, ісп.: Felipe IV el Grande) — 1621—1640. Таксама кароль Іспаніі пад імем Філіпа IV (1621—1665).
На працягу гэтага шасцідзесяцігадовага перыяду Партугалія кіравалася віцэ-каралём або групай губернатараў (Спіс іспанскіх віцэ-каралёў Партугаліі).
Паўстанне 1 снежня 1640 года прывяло да Вайны за рэстаўрацыю (парт.: Guerra da Restauração, ісп.: Guerra de Restauración), у выніку якой у Партугаліі зацвердзілася дынастыя Браганса (парт.: Dinastia de Bragança, ісп.: Dinastía de Braganza).
Браганская дынастыя
[правіць | правіць зыходнік]- Жуан IV Аднавіцель (1604—1656) (парт.: João IV o Restaurador) — 1640—1656
- Афонсу VI Пераможца (1643—1683) (парт.: Afonso VI o Vitorioso) — 1656—1683
- Педру II (1648—1706) (парт.: Pedro II o Pacífico) — рэгент 1667—1683, кароль 1683—1706
- Жуан V (1689—1750) (парт.: João V o Magnânimo) — 1706—1750
- Жазэ I Рэфарматар (1714—1777) (парт.: José I o Reformador) — 1750—1777
- Марыя I Набожная (1734—1816) (парт.: Maria I a Piedosa) — 1777—1816, кіравала сумесна з кансортам Педру III (1717—1786)
- Жуан VI (1767—1826) (парт.: João VI o Clemente) — рэгент 1799—1816, кароль 1816—1826
- Педру IV (1798—1834) (парт.: Pedro IV o Rei-soldado) — 1826, таксама імператар Бразіліі як Педру I (1822—1831)
- Марыя II (1819—1853) (парт.: Maria II a Educadora) — 1826—1828
- Мігел I (1802—1866) (парт.: Miguel I o Absolutista, o Tradicionalista) — 1828—1834
- Марыя II (1819—1853) (парт.: Maria II a Educadora) — 1834—1853, кіравала сумесна з кансортам Фернанду II (з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі; 1816—1885)
Кобург-Браганская дынастыя
[правіць | правіць зыходнік]- Педру V (1837—1861) (парт.: Pedro V o Esperançoso) — 1853—1861
- Луіш I (1838—1889) (парт.: Luís I o Popular) — 1861—1889
- Карлуш I (1863—1908) (парт.: Carlos I o Diplomata, o Martirizado) — 1889—1908
- Мануэл II (1889—1932) (парт.: Manuel II o Patriota, o Desventurado) — 1908—1910
Прэтэндэнты
[правіць | правіць зыходнік]- Мігел (II) (1853—1927), герцаг Браганса — 1866—1927
- Дуартэ II (1907—1976)—1927—1976
- Дуартэ III (*1945) з 1976 г.
Партугальская рэспубліка
[правіць | правіць зыходнік]- Тэафілу Брага (24.02.1843—28.01.1924) — 1910—1911
- Мануэл Жазэ ды Арыяга (??.??.1840—??.??.1917) — 1911—1915
- Тэафілу Брага (24.02.1843—28.01.1924) — 1915
- Бернардыну Машаду (28.07.1851—??.??.1944) — 1915—1917
- Бернардыну Машаду (28.07.1851—??.??.1944) — 1925—1926
- Антоніу Ошкар Кармона (24.11.1869—18.04.1951) — 1928—1951
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Іншыя мянушкі: «Заваёўнік» (O Conquistador), «Заснавальнік» (O Fundador). Сярод маўраў быў вядомы пад імем ібн-Арык («сын Генрыха»)
- ↑ Іншая мянушка — «Заканадаўца» (O Legislador)
- ↑ Таксама быў празваны «Кардыналам» (O Capelo)
- ↑ Прадстаўнік і абаронца каралеўства (Procurador e Defensor do Reino)
- ↑ Іншыя мянушкі: «Кароль-земляроб» (o Rei-Agricultor), «Кароль-паэт» (O Rei-Poeta), «Кароль-трубадур» (O Rei-Trovador)
- ↑ Іншыя мянушкі: «Жорсткі» (O Cruel, O Cru), «Мсцівы» (O Vingativo), «Закаханы да канца свету» (O Até-ao-Fim-do-Mundo-Apaixonado).
- ↑ Іншыя мянушкі: «Прыгожы» (O Belo), «Нясталы» (O Inconstante), «Несвядомы» (O Inconsciente)
- ↑ Іншыя мянушкі: «Добры» (O Bom), «Вялікі» (O Grande).
- ↑ Іншая мянушка — «Кароль-філосаф» (Rei-Filósofo)
- ↑ Даслоўны пераклад яго мянушкі — «Дасканалы васпан». Іншая яго мянушка — «Тыран» (O Tirano)
- ↑ Іншыя мянушкі: Кароль-Кардынал (O Rei-Cardeal), Эварскі (O Eborense/O de Évora)
- ↑ Іншыя мянушкі: Ваяўнік (O Lutador), Барацьбіт за незалежнасць (O Independentista)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анонимные авторы.. Испанские средневековые хроники: Хроника Карденьи I. Хроника Карденьи II. Анналы Толедо I. Анналы Толедо II. Анналы Толедо III. . www.bloknot.info (А. Скромницкий) (24 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 28 верасня 2011.