Саншу II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саншу II
SanchoII-P.jpg
Brasão de armas do reino de Portugal (1139).svg

манарх Партугаліі[d]
26 сакавіка 1223 — 4 снежня 1247
Папярэднік Афонсу II
Пераемнік Афонсу III

Нараджэнне 8 верасня 1209(1209-09-08)[1]
Смерць 4 студзеня 1248(1248-01-04)[2] (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Афонсу II
Маці Урака, каралева Партугаліі
Жонка каля Mencia Lopez de Haro[d][3]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Саншу II на Вікісховішчы

Саншу II Партугальскі (Набожны) (парт.: Sancho II o Pio; 8 верасня 1207, Каімбра — 4 студзеня 1248, Таледа) — чацвёрты кароль Партугаліі. Ён быў старэйшым сынам Афонсу II і яго жонкі Уракі Кастыльскай. Саншу ўступіў на прастол у 1223 годзе і перадаў яго свайму брату, каралю Афонсу III у 1247.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да моманту яго ўзыходжання на трон у 1223 годзе Партугалія была ўцягнута ў складаны дыпламатычны канфлікт з рымска-каталіцкай царквой. Афонсу II, яго бацька, быў адлучаны ад царквы Папай Ганорыем III за спробы зменшыць яе ўплыў у краіне. Паміж Саншу II і Папай было падпісана дамова з 10 пунктаў, але кароль пасля мала надаваў увагу яго выкананню. Яго прыярытэтам была Рэканкіста, адваяванне поўдня Пірэнейскага паўвострава ў маўраў. Пачынаючы з 1236 года, Саншу II захапіў некалькі гарадоў у Алгарві і Алентэжу, умацоўваючы Партугальскія пазіцыі ў рэгіёне.

Саншу II быў здольным камандуючым, але ў гэтак жа важных для дзяржавы адміністрацыйных пытаннях паказаў сябе меней кампетэнтным. Пакуль уся яго ўвага была засяроджана на ваенных кампаніях, узнікла глеба для ўнутраных рознагалоссяў. Знаць была незадаволена курсам караля, і рыхтавалася змова. Больш таго, сярэдні клас гандляроў часта сварыўся з духавенствам, што кароль пакідаў без умяшання. У выніку Архібіскуп Порта накіраваў фармальную скаргу Папе пра бядотнае становішча, і, паколькі Царква была вярхоўнай уладай у XIII  стагоддзі, Папа выдаў булу, загадаўшы партугальцам абраць сабе новага караля, абвясціўшы Саншу ератыком.

У 1246 годзе мяцежная знаць запрасіла на прастол Афонсу, малодшага брата Саншу, які жыў у Францыі ў якасці графа Булонскага. Афонсу неадкладна адмовіўся ад усіх сваіх французскіх уладанняў і выступіў у Партугалію. Саншу быў выдалены ў 1247 годзе, і бег у Таледа, дзе неўзабаве памёр.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Саншу быў жанаты з 1245 года на кастыльскай лэдзі Месіі Лопес дэ Хара (пам.1270), але не пакінуў законных спадкаемцаў.

Зноскі

  1. Sancho II of Portugal // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sancho II de Portugal. El Capelo // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.