Гальфстрым: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: pa:ਗਲਫ਼ ਸਟ੍ਰੀਮ
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ta:வளைகுடா ஓடை
Радок 79: Радок 79:
[[sv:Golfströmmen]]
[[sv:Golfströmmen]]
[[sw:Mkondo wa Ghuba]]
[[sw:Mkondo wa Ghuba]]
[[ta:வளைகுடா ஓடை]]
[[tr:Gulf Stream]]
[[tr:Gulf Stream]]
[[uk:Гольфстрім]]
[[uk:Гольфстрім]]

Версія ад 12:52, 5 сакавіка 2013

Схема цячэння Гальфстрым
Тэрмічная карта Гальфстрыма ва ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Крыніца: НАСА.

Гальфстры́м (ад англ. gulf stream — цячэнне з заліва) — цёплае марское цячэнне ў Атлантычным акіяне. Працягам Гальфстрыма з'яўляецца Паўночна-Атлантычнае цячэнне. З-за Гальфстрыма краіны Еўропы, што прылягаюць да Атлантычнага акіяна, адрозніваюцца больш лагодным кліматам, у адрозненні ад рэгіёнаў на аналагічнай геаграфічнай шыраце: масы цёплай вады грэюць паветра, што праходзіць над імі, а заходнія ветры пераносяць яго на Еўропу.

Апісанне

Гальфстрым цягнецца на 10 тысяч кіламетраў ад паўвострава Фларыда да Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі (уласна гальфстрым) і далей да астравоў Шпіцберген і Новая Зямля (Паўночна-Атлантычнае цячэнне).

Фарміруецца ў паўночнай часцы Фларыдскага праліва як сцёкавае цячэнне Мексіканскага заліва, рухаецца на поўнач уздоўж узбярэжжа Паўночнай Амерыкі, жывіцца водамі Паўночнага Пасатнага і Гвіянскага цячэнняў. На поўдзень (у Фларыдскім праліве) Гальфстрым мае шырыню 75 км, таўшчыню патоку 700-800 м, скорасць да 10 км/гадз, тэмпература вады на паверхні ад 24 да 28°С, расход вады каля 25 мільёнаў м³/с (у 20 разоў перавышае расход усіх рэк зямнога шара). У акіяне Гальфстрым злучаецца з Антыльскім цячэннем і на 38° паўночнай шыраты яго ягі расход дасягае 82 мільёнаў м³/с. Каля Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі шырыня складае 200 км, тэмпература вады на паверхні ад 10 да 20°С; скорасць да 4 км/гадз, каля берагоў Еўропы — 0,4-0,7 км/гадз. Сярэднегадавая салёнасць — 36-36,4%, максімальная - 36,5% на глыбіні 200 м. Да паўднёвай ускраіны Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі да Гальфстрыма падыходзіць з поўначы халоднае Лабрадорскае цячэнне, на мяжы з якім адбываецца перамешванне і апусканне паверхневых вод. У сістэму Гальфстрыма ўваходзяць адгалінаванні Паўночна-Атлантычнага цячэння - Нарвежскае цячэнне, Ірмінгера цячэнне і Нардкапскае цячэнне.

Гальфстрым аказвае значны ацяпляльны ўплыў на клімат, гідралагічныя і біялагічныя ўмовы паўночнай часцы Атлантычнага акіяну і Паўночны Ледавіты акіян, а таксама на клімат Еўропы.

Гісторыя адкрыцця і даследаванняў

Гальфстрым выяўлены ў 1513 годзе іспанскай экспедыцыяй пад камандаваннем Хуана Понсе дэ Леона. У 1770-я гг. Бенджамін Франклін нанёс напрамкі руху цячэння на геаграфічныя карты. З 1996 года Акіянаграфічнае ўпраўленне ВМС ЗША выдае штомесячную зводку па Гальфстрыму, у якой апісваецца яго стан у Паўночнай Атлантыцы і яго фізічныя якасці.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.

Шаблон:Link GA