Палушнік азёрны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: дапаўненне
Радок 83: Радок 83:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==


* [http://redbook.minpriroda.gov.by/plantsinfo.html?id=3 ПОЛУШНИК ОЗЁРНЫЙ] {{ref-ru}}
* [http://www.biodat.ru/db/rbp/rb.php?src=1&vid=463 Красная Книга России. Полушник озёрный.] {{ref-ru}}
* [http://www.biodat.ru/db/rbp/rb.php?src=1&vid=463 Красная Книга России. Полушник озёрный.] {{ref-ru}}
* [http://www.redbook.ru/redbook115.html Красная Книга Челябинской области. Полушник озёрный.] {{ref-ru}}
* [http://www.redbook.ru/redbook115.html Красная Книга Челябинской области. Полушник озёрный.] {{ref-ru}}
* [http://redbook-ua.org/item/isotes-lacustris-l/ Молодильник озерний в Червоній книзі України.] {{ref-uk}}


[[Катэгорыя:Дзеразападобныя]]
[[Катэгорыя:Дзеразападобныя]]

Версія ад 13:53, 5 снежня 2014

Палушнік азёрны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isoëtes lacustris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17131
NCBI  50271
EOL  597780
IPNI  1042662-2
TPL  tro-26602046

Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — водная расліна, від роду Палушнік (Isoetes) сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).

Біялагічнае апісанне

Палушнік азёрны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая травяністая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Расце зараснікамі або групамі на пяшчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш. Размнажаецца спорамі, адзначана апаспарыя  (руск.). Вельмі патрабавальны да чысціні вады.

Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.

Распаўсюджанне

Арэал уключае Паўночную Амерыку, Еўропу (Скандынавія, Цэнтральная, Атлантычная і Усходняя Еўропа) і нешматлікія ізаляваныя папуляцыі на Урале і ў Заходняй Сібіры.

На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана (Lobelia dortmanna) і эладэяй канадскай (Elodea canadensis)) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.

Ва Украіна сустракаецца ў Заходнім Палессі: Валынская, Ровенская вобласці. Утварае монадамінантныя зараснікі, папуляцыі прадстаўлены ў выглядзе шырокіх шчыльных палос на плыткаводдзі азёр (азёры Белае  (руск.) (Валадзімірацкі раён  (укр.)), возера Лукі  (укр.) Ратнеўскага раёна, Варанкі Валадзімерацкага раёна, азёры Вялікае і Сярэдняе Зарычненскага раёна), таксама сустракаецца асобнымі плямамі (азёры Свіцязь і Пясочнае  (укр.) Шацкага нацыянальнага прыроднага парку і на возеры Любча Ковельскага раёна?!).

У Расіі сустракаецца ў Мурманскай вобласці, Карэліі, Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Яраслаўскай, Іванаўскай, Маскоўскай (возера Белае-Бардукоўскае  (руск.) ў Шатурскім раёне  (руск.)), Уладзімірскай (ля вёскі Дваязёры  (руск.) Мелянскоўскага раёна  (руск.)), Разанскай (Светлае возера  (руск.)), Ніжагародскай (азёры Святое-Дзедаўскае, Святое-Сцяпурынскае , Вялікае Плотава і Малое Плотава), Свярдлоўскай (блізу Екацярынбурга), Чалябінскай (у азёрах Кундравы  (руск.) і Тургаяк  (руск.).

Біялогія

Расце зараснікамі або групамі на чыстых празрыстых плыткаводдзях (глыбіня 0,7-2 м, часам да 4 метраў і больш) мезатрофных і алігамезатрофных замкнёных або слабапратокавых азёр з пясчаным або пясчана-глейкім грунтам з нязначным узроўнем вады. Зараснікі ставяцца да класа Isoëto-Nanojuncetea. Гідрафіт.

Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.

Вельмі патрабавальны да чысціні вады.

Абмежавальныя фактары і ахова

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Від знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Прычынамі змены колькасці віду становіцца парушэнне гідралагічнага рэжыму азёр, іх забруджванне бытавымі і прамысловымі сцёкамі (антрапагенная эўтрафікацыя), вытоптванне плыткаводдзя скатом.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Украіны  (руск.) і Расіі  (руск.). Ахоўваецца таксама ў Літве, Латвіі і Польшчы[1].

Неабходныя меры па абмежаванні рэкрэацыйнай нагрузкі на ўзбярэжжа азёр, дзе расце гэта расліна, даследаванне стану ўсіх раней вядомых папуляцый віду і стварэнне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ва ўразлівых месцах яго арэалу.

У Беларусі мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваецца ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» і гідралагічных заказніках  (укр.) «Глыбокае — Вялікае Астравіта», «Крывое», «Рычы», «Свіцязянскі»[1].

Ва Украіне мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваюць у Чарэмскім  (руск.), Ровенскім  (руск.) (Белаазёрская дзялянка) прыродных запаведніках?!, у Шацкім нацыянальным прыродным парку, батанічным заказніку  (укр.) мясцовага значэння «Любча» (Валынская вобласць). Забаронена парушэнне ўмоў росту.

У Чалябінскай вобласці ахоўваецца на тэрыторыі помніка прыроды «Возера Тургаяк  (руск.)».

Выкарыстанне

Мае гаспадарчае і камерцыйнае значэнне як прыдатная для аквакультуры дэкаратыўная, кармавая расліна. Месца нерасту рыб. Замацоўвае дно вадаёмаў.

Зноскі

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 41. Isoëtes lacustris L. — Полушник озёрный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 115. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Андрієнко Т. Л., Прядко О. І., Онищенко В. А. Раритетна компонента флори Рівненського природного заповідника // Український ботанічний журнал  (укр.) — 2006 — 63, № 2. — С. 220—228.
  • Гелюта В. П.  (укр.), Вакаренко Л. П., Дубина Д. В. та ін. Заказник «Любче». Природні умови, біорізноманітність, збереження та управління. — К.: 2001. — 222 с.
  • Екофлора України. Том І / Я. П. Дідух, П. Г. Плюта, В. В. Протопопова та ін. / Відпов. ред. Я. П. Дідух. — К.: Фітосоціоцентр, 2000. — 284 c.
  • Зуб Л. М., Карпова Г. О. Рідкісні види водяних рослин та умови їх збереження у Шацькому національному природному парку // Шацький національний природний парк. Наук. дослідж. 1994—2004. — Світязь, 2004. — С. 70-71.
  • Каталог раритетного біорізноманіття заповідників і національних природних парків України. Фітогенетичний фонд, мікогенетичний фонд, фітоценотичний фонд / Під наук. ред. д.б.н. С. Ю. Поповича. — К.: Фітосоціоцентр, 2002. — 276 с.
  • Терлецький В. К., Охримович В. М., Кудрик В. В. Поширення деяких видів рідкісних рослин на Західному Поліссі // Український ботанічний журнал — 1985. — 42, № 2. — С. 24-27.
  • Фіторізноманіття Українського Полісся та його охорона / Під заг. ред. Т. Л. Андрієнко. — К.: Фітосоціоцентр, 2006. — 316 с.

Спасылкі