Малыя Зводы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ellis Novak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{Крыніцы/БелЭн|10}} |
|||
* Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X. |
* Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X. |
||
Версія ад 19:13, 7 студзеня 2015
Вёска
Малыя Зводы
| ||||||||||||||||||||||||
Малыя Зводы — вёска ў Лышчыцкім сельсавеце, за 31 кіламетр на паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Насельніцтва
- 215 гаспадарак, 532 жыхары (2005)
- 12 двароў, 59 жыхароў (1921)
- 35 двароў, 175 жыхароў (1940)
- 200 гаспадарак, 523 жыхары (1997)
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1861 годзе цэнтр маёнтка, які належаў пану Гутоўскаму; 49 мужчын, 59 жанчын. У гэтым жа годзе прыхаджанамі пабудавана праваслаўная драўляная царква, якую наведвалі 1478 чалавек з 6 вёсак. У 1886 годзе сяло ў Лышчыцкай воласці ва ўрочышчы Гашчэй; 15 двароў, 160 жыхароў, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1889 годзе працавала народнае вучылішча. У 1890 годзе ўладальнікам маёнтка быў Б.Гутоўскі. У 1905 годзе сяло ў 243 жыхары і фальварак (18 жыхароў) у Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў, 3 — у партызанах.
Інфраструктура
Базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Памятныя мясціны
- У 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі курганны могільнік усходніх славян (датуецца 9-13 стагоддзямі), на паўднёва-заходняй ускраіне - сядзіба 19 стагоддзя.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.