Слуцкае княства: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Адміністрацыйны падзел ВКЛ, 1506 using HotCat |
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
'''Слуцкае княства''' — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Уваходзіла ў склад [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]] [[Наваградскае ваяводства|Наваградскага ваяводства]] (у [[1791]] зрабілася асобным [[Случарэцкі павет|паветам]]). Сталіца — [[горад]] [[Слуцк]]. |

Гарады і мястэчкі: [[Вызна]], [[Глуск]], [[Грозаў]], [[Грэск]], [[Старыя Дарогі|Дарогі]], [[Капыль]], [[Любань]], [[Пагост 2|Пагост]], [[Старобін]], [[Семежаў]], [[Цімкавічы]], у [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] — [[Петрыкаў]]. |
Гарады і мястэчкі: [[Вызна]], [[Глуск]], [[Грозаў]], [[Вёска Грэск|Грэск]], [[Старыя Дарогі|Дарогі]], [[Капыль]], [[Любань]], [[Пагост 2|Пагост]], [[Старобін]], [[Семежаў]], [[Цімкавічы]], у [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] — [[Петрыкаў]]. |
||
== Асноўныя падзеі == |
== Асноўныя падзеі == |
||
Узнікла ў [[1395]], калі [[спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў князю кіеўскаму [[Уладзімір Альгердавіч|Уладзіміру Альгердавічу]] [[Слуцк]] і [[Капыль]] з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі [[Алелькавічы|Алелькавічы (Слуцкія)]] валодалі княствам да [[1612]]. |

У [[1507]] увайшло ў склад [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]], але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і ваеннай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму. |

У [[1582]] тры сыны [[Юрый Алелькавіч, 1531—1578|Юрыя Алелькавіча]] падзялілі паміж сабой горад і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі [[Юрый Алелькавіч, 1559—1586|Юрый]] ([[1578]]—[[1586]]), [[Ян Сямён Алелькавіч|Ян Сямён]] ([[1578]]—[[1592]]) і [[Аляксандр Алелькавіч|Аляксандр]] ([[1578]]—[[1591]]); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала яго дачка [[Соф'я Слуцкая|Соф'я]] ([[1586]]—[[1612]]). Па смерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па смерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладанне Соф'і. |

Версія ад 18:12, 1 красавіка 2015
Слуцкае княства | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Князі | Князі слуцкія |
Час існавання | 1395—1793 |
Слуцкае княства — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уваходзіла ў склад Наваградскага павета Наваградскага ваяводства (у 1791 зрабілася асобным паветам). Сталіца — горад Слуцк.
Гарады і мястэчкі: Вызна, Глуск, Грозаў, Грэск, Дарогі, Капыль, Любань, Пагост, Старобін, Семежаў, Цімкавічы, у XVI ст. — Петрыкаў.
Асноўныя падзеі
Узнікла ў 1395, калі вялікі князь Вітаўт перадаў князю кіеўскаму Уладзіміру Альгердавічу Слуцк і Капыль з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі Алелькавічы (Слуцкія) валодалі княствам да 1612.
У 1507 увайшло ў склад Наваградскага павета, але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і ваеннай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму.
У 1582 тры сыны Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабой горад і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі Юрый (1578—1586), Ян Сямён (1578—1592) і Аляксандр (1578—1591); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала яго дачка Соф'я (1586—1612). Па смерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па смерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладанне Соф'і.
Па смерці князёўны Случчына перайшла да яе мужа Януша Радзівіла і заставалася ў родзе Радзівілаў, з перапынкам у 1695—1744, калі знаходзілася ў жаночых нашчадкаў Радзівілаў слуцка-біржанскай лініі. У 1744 княства вярнулася да Радзівілаў нясвіскай лініі.
Да канца XVIII ст. заставалася ўнікальнай адміністрацыйна-тэратарыяльнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1791 на аснове княства ўтварыўся Случарэцкі павет.
Геаграфія
Займала тэрыторыю да Нёмана на поўначы, Лані на захадзе, Пцічы на ўсходзе і Прыпяці на поўдні.
Ураднікі
Да XVI ст. знаходзілася ў васальнай залежнасці ад улады вялікіх князёў. Кіраванне ажыццяўляў удзельны князь з дапамогай баярскай рады. У князя слуцкага былі свае васалы — князі, баяры і путныя слугі, якія атрымлівалі за службу (ваенную і адміністрацыйную) невялікія маёнткі. У валасцях кіравалі намеснікі князя.
У XVI ст. паступова пераўтварылася ў вялікую феадальную вотчыну, але захавала рысы ўдзельнага княства[2].
Галерэя
Зноскі
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Слуцкае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 347.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Слуцкае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 591.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.