Лань (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Лань)
Перайсці да: рух, знайсці
Лань
Характарыстыка
Даўжыня 147 км
Плошча басейна 2190 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 11,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°08′25″ пн. ш. 26°45′16″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 · Каардынаты 52°09′26″ пн. ш. 27°17′55″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Лань (рака) (Брэсцкая вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Лань — рака ў Мінскай і Брэсцкай абласцях Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 . Агульнае падзенне ракі 79,2 м.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Нача, Люта. Злева: Цапра, Балванка, Бабка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Клецк. Вадасховішчы: Лактышы.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічы Лунінецкага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля вёскі Лактышы. У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На гідралагічны рэжым ракі моцна ўплывае вадасховішча Лактышы.

Даліна ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.