Каменная Горка (станцыя метро): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Цікавыя факты: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
др CzechoBot перанёс старонку Станцыя метро Каменная Горка, Мінск у Станцыя метро Каменная Горка (Мінск): робат перанёс старонку |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 08:45, 7 верасня 2017
Каменная Горка — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна ў заходнім напрамку. Была адкрыта 7 лістапада 2005 года разам са станцыямі Спартыўная і Кунцаўшчына.
Агляд
Платформа станцыі астраўная, разлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі мінскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага залягання, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але на жаль, на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Белпрамбудбанка і 2 банкаматы, адзін з якіх не працуе.
Падземны пераход
У падземным пераходзе, што датычыцца станцыі, знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп'ютара, антывірусы, офісныя пакеты і іншыя праграмы, гульні для Playstation® 2 і Microsoft® Xbox 360®; адзенне, абутак; у гандлёвым цэнтры размешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны і падлучыцца да аператараў Velcom і Life:). Размешчаны банкамат Белінвестбанка.
Выхады
Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваннем вул. Прытыцкага, Кунцаўшчына и Лабанка. Канцавая другой лініі забяспечвае доступ да метро жыхарам микрараёнаў Захад, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Чырвоны Бор і Сухарава.
Цікавыя факты
Каменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.