А1 (тэлекам-правайдар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вэлком)
Jump to navigation Jump to search
Унітарнае прадпрыемства «А1»
Тып бізнес і прадпрыемства
Заснаванне 30 ліпеня 1998
Ранейшыя назвы СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь», Унітарнае прадпрыемства «Вэлком»
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Гельмут Дуз (генеральны дырэктар)
Галіна тэлекамунікацыі
Прадукцыя

Паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, анлайн-тэлебачанне, выраб забаўляльнага

кантэнту, паслугі ICT
Абарот 389,3 млн (2018)[1]
Аперацыйны прыбытак 163,8 млн (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 2659 чал. (2018)
Матчына кампанія A1 Telekom Austria Group
Сайт a1.by/be

Унiтарнае прадпрыемства «А1» (А1, да 12 жніўня 2019 – velcom) — найбуйнейшы прыватны правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг у Беларусі[2]. Прадстаўляе паслугі сувязі стандарта GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+) і 4G (праз сетку beCloud), другі па колькасці абанентаў аператар сотавай сувязі ў Беларусі[3]. Таксама А1 прадастаўляе паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах ADSL, Ethernet і GPON ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Бабруйску, Жлобіне, Рэчыцы, Светлагорску і Добрушы, а таксама лічбавага тэлебачання IPTV пад брэндам VOKA.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып кампаніі з 1999 па 2008.

Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадстаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі 16 красавіка 1999 года пад назвай СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» і стала першым сотавым аператарам стандарта GSM у Беларусі (першы сотавы аператар — NMT-аператар «БелСел»).

Да старту камерцыйнай эксплуатацыі былі запушчаны 10 базавых станцый (9 у Мінску, 1 — у Арэшніках па дарозе на Нацыянальны аэрапорт «Мінск»). Да лета 2000 г. да сеткі А1 былі падключаны ўсе абласныя гарады Беларусі. Мабільная сувязь з’явілася на трасе Мінск — Брэст — Орша і ў бліжэйшых населеных пунктах. З 23 красавіка 2007 г. мабільная сувязь А1 стала даступна ўсяму гарадскому насельніцтву Беларусі. У красавіку 2019 аператар запусціў першую GSM-сетку на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка[4].

З 15 сакавіка 2001 г. абаненты А1 атрымалі магчымасць адпраўляць і прымаць SMS[5], у чэрвені 2005 г. — MMS.

2 чэрвеня 2003-га аператар запусціў паслугу GPRS. У снежні 2005 года ў трох абласцях Беларусі стала даступна тэхналогія EDGE[6].

30 сакавіка 2006 г. кампанія А1 першай у Беларусі распачала тэставую эксплуатацыю сувязі трэцяга пакалення. 3G-сетка была разгорнута за 27 дзён. Камерцыйны запуск сеткі 3G у Мінску і Гомелі адбыўся 17 сакавіка 2010 г[7]. У лютым 2016-га А1 першым у Беларусі запусціў 3G-сетку ў дыяпазоне 900 МГц, а ў маі 2019 палепшыў прапускную здольнасць 3G-сеткі, першым аснасціўшы базавыя станцыі чацвёртай апорнай радыёчастатой ў дыяпазоне 2100 МГц.[8]

Лагатып кампаніі «Вэлком» у 2008—2019

З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад A1 Telekom Austria Group у выніку набыцця спачатку 70 % (лістапад 2007 г.), а потым астатніх 30 % (кастрычнік 2010 г.) акцый. З чэрвеня 2019 абаненты А1 могуць карыстацца інтэрнэтам па дамашняй цане ў сетках аператараў A1 Telekom Austria Group.[9]

У маі 2008 года кампанія правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып і назву на УП «Вэлком»[10].

У маі 2009 года кампанія падпісала эксклюзіўны дагавор з ТАА СП «БелСел» аб прадстаўленні паслуг шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт на аснове тэхналогіі CDMA2000 (EV-DO Rev.A). Паслугі прадстаўляліся да 16 мая 2013 года[11].

У 2014 годзе адкрыта афіцыйная інтэрнэт-крама, запушчана лічбавае тэлебачанне VOKA, распачата будаўніцтва ўласнага дата-цэнтра кампаніі.

Да 2017 года А1 ператвараецца ў буйнога гульца на рынку фіксаванай сувязі Беларусі шляхам набыцця шэрагу інтэрнэт-правайдараў. У гэтым жа годзе кампанія А1 стала першым мабільным аператарам у свеце, які запусціў у камерцыйную эксплуатацыю цалкам віртуальнае ядро мабільнай сеткі.

У 2017 г. А1 атрымаў дазвол на камерцыйны запуск першай у Беларусі вузкапалоснай сеткі NB-IoT[12], прызначанай для «інтэрнэту рэчаў». Па стане на 2019 г. гэта тэхналогія запушчана ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.

У красавіку 2018 года абанентам А1 сталі даступны званкі па Wi-Fi з выкарыстаннем тэхналогіі VoWiFi (Voice over Wi-Fi, альбо Wi-Fi Calling)[13]. Летам таго ж года А1 у партнёрстве з ЗАТ «Банк Рашэнне» і міжнароднай плацежнай сістэмай Visa запусціў віртуальную карту з кэшбэкам A1 banking для аплаты шырокага спектра паслуг.

21 сакавіка 2019 года А1 пачаў прадстаўляць паслугі перадачы даных па тэхналогіі 4G[14]. Паслугі мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 4G прадстаўляюцца абанентам А1 у сетцы інфраструктурнага аператара beСloud у дыяпазоне радыёчастот 1800 МГц у Мінску, Пінску[15], а таксама часткова — у Мінскім раёне.

8 красавіка 2019 года кампанія аб’явіла аб пачатку рэбрэндынгу. У пераходны перыяд да жніўня 2019 года ў камунікацыях выкарыстоўваўся дуал-брэнд velcom | A1. З 12 жніўня — адзіны брэнд А1.

У красавіку 2019 года A1 забяспечыў бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi у 18 электрацягніках Беларускай чыгункі[16]. У чэрвені 2019 года аператар запусціў 38 новых базавых станцый уздоўж чыгуначных шляхоў для паляпшэння якасці мабільнай сувязі ў цягніках.

З красавіка па май 2019 года А1 запяспечыў мабільнай сувяззю ўсе тунэлі Маскоўскай і Аўтазаводскай ліній Мінскага метрапалітэна.[17][18]

12 жніўня 2019 года А1 першым у Беларусі запусціў віртуальныя eSIM-карткі.[19] Таксама кампанія прадставіла першы смартфон пад уласнай гандлёвай маркай — А1 Альфа.[20]

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да студзеня 2005 года 69,9 % акцый А1 належалі кіпрскай кампаніі Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), 30 % — ЗАТ «Белтэхэкспарт», 0,1 % — РУП «Белтэлекам». У студзені 2005 г. у лік трымальнікаў акцый кампаніі ўвайшла дзяржава: яна атрымала 30,9 %, за SB Telecom засталося 49 %, ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20 %, «Белтэлекам» — 0,1 %.

У жніўні 2007 года кіпрская кампанія SB Telecom выкупіла 100 % акцый прадпрыемства за $556 млн[21].

У пачатку кастрычніка 2007 г. аўстрыйская кампанія A1 Telekom Austria Group падпісала дагавор аб куплі 70 % акцый SB Telecom[22], а ў кастрычніку 2010 года — астатніх 30 % акцый.

Генеральным дырэктарам кампаніі па стане на 2019 год з’яўляецца Гельмут Дуз.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мабільная сувязь[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія А1 прадстаўляе паслугі сувязі стандарта GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+), 4G на тэрыторыі Беларусі.

Абанентам аператара даступны базавыя паслугі (галасавая сувязь, перадача даных, SMS, MMS, галасавая пошта і інш.), а таксама дадатковыя сэрвісы (роўмінг, паслугі для бізнесу і забаўляльныя паслугі).

Нумары абанентаў[правіць | правіць зыходнік]

  • +375-29-1**-**-**
  • +375-29-3**-**-**
  • +375-29-6**-**-**
  • +375-29-9**-**-**
  • +375-44-4**-**-**
  • +375-44-5**-**-**
  • +375-44-7**-**-**

У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі MNP нумары абанентаў могуць прымаць значэнні:

  • +375-25-***-**-**
  • +375-29-***-**-**
  • +375-33-***-**-**

Фіксаваная сувязь[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія пачала будаўніцтва ўласнай аптавалаконнай сеткі для кліентаў — юрыдычных асоб у верасні 2014 года[23].

У 2016—2018 гадах А1 правёў шэраг здзелак па набыцці беларускіх інтэрнэт-правайдараў — «Атлант Тэлекам» (Мінск)[24], «Айчына плюс» (Мінск)[25], «Белінфанэт» (Мінск), «Гарант» (Гомель[26] і Віцебск[27]), «Ранак Медыя» (Светлагорск). А таксама большасці прыватных і некаторых карпаратыўных абанентаў інтэрнэт-правайдара «Дзелавая сетка» (Мінск)[28].

У цяперашні час А1 прадстаўляе паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet, ADSL ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Бабруйску, Жлобіне, Добрушы, Рэчыцы, Светлагорску.

На 30 верасня 2019 г. абаненцкая база сеткі фіксаванай сувязі ад А1 складала 395 тыс. карыстальнікаў[29]. Большасць інтэрнэт-тарыфаў аператара з’яўляюцца комплекснымі, то бок маюць на ўвазе адначасовае атрыманне і паслугі лічбавага тэлебачання пад брэндам VOKA[30].

Відэасэрвіс VOKA[правіць | правіць зыходнік]

Відэасэрвіс ад А1 прадстаўляецца пад брэндам VOKA. Для кліентаў фіксаванага інтэрнэту А1 сэрвіс працуе па тэхналогіі IPTV і прадстаўляе больш за 160 каналаў (у т. л. 47 у HD-якасці)[31]. У сетках іншых аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі паслуга прадстаўляецца па тэхналогіі OTT і ўключае ў сябе больш за 140 тэлеканалаў (у т. л. 39 у HD). VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка і архіў тэлеперадач, а таксама магчымасць працягнуць прагляд на іншай прыладзе. Для ўсіх карыстальнікаў сэрвісу даступны фільмы, мультфільмы і серыялы анлайн-кінатэатраў MEGOGO, «Амедиатека», START, ivi, а таксама кантэнт студыі Disney. Сэрвіс даступны для мабільных прылад на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На камп’ютарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію.

У 2018 г. у сэрвісу VOKA пачаў з’яўляцца ўласны мэдыякантэнт: раздзелы «Наш футбол» і «Наш хакей» з трансляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клубаў і зборных, live-трансляцыі канцэртаў, музычных фестываляў, канферэнцый і форумаў, а таксама трансляцыі кіберспартыўных турніраў у раздзеле «Кіберспорт». Таксама для карыстальнікаў даступны раздзел «CINEVOKA — кіно па-беларуску», у якім размяшчаюцца вядомыя фільмы ў прафесійнай агучцы на беларускую мову[32]. З чэрвеня 2019 года у карыстальнікаў відэасэрвіса з’явілася магчымасць глядзець у агучцы папулярныя серыялы НВО: першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе», міні-серыял «Чарнобыль» і заключны сезон «Гульні тронаў».

У 2018 г. відэасэрвіс пачаў папаўняць профіль кантэнтам уласнай вытворчасці. У раздзеле VOKA SHOW можна знайсці агляды, міні-рэаліці і ТБ-шоў, створаныя эксклюзіўна для платформы.

28 студзеня 2019 г. у відэасэрвісе VOKA з’явілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ва ультравысокай раздзяляльнасці Ultra High-Definition (4K) [33].

VOKA CINEMA[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2017 г. у партнёрстве з сеткай кінатэатраў Silver Screen адкрыўся мультыплекс VOKA CINEMA (да 2019 г. — velcom cinema). Кінатэатр уключае ў сябе сем высокатэхналагічных кіназалаў[34].

З 2018 года на базе VOKA CINEMA запушчаны праект па паказе артхаўснага кіно Silver ART[35].

У жніўні 2019 года ў кінатэатры адкрылася першая ва Усходняй Еўропе кіназала з вуглом агляду 270 градусаў па тэхналогіі ScreenX[36].

У верасні 2019 года VOKA і Silver Screen пачалі сумесны праект «Тутэйшын Студыя» па перакладу навінак кіно на беларускую мову[37].

Дата-цэнтр і ІКТ-паслугі[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2017 г.у Мінску А1 запусціў адзін з найбуйнейшых у Беларусі цэнтраў апрацоўкі даных (ЦАД). Дата-цэнтр займае плошчу ў 7,5 тыс. кв. м. Будаўніцтва дата-цэнтра заняла больш за 2 гады і абышлося ў $20 млн[38].

Дата-цэнтр А1 мае міжнародны сертыфікат Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасці Tier III у катэгорыях Design і Facility. Чатыры модулі ЦАД разлічаны на 800 серверных стоек і маюць уласнае аптычнае кольца — 43 кіламетры сеткі з прапускной здольнасцю 1 Тбіт/сек. На сённяшні дзень запушчаны ў эксплуатацыю 1-ы модуль на 200 серверных стоек.

У цяперашні час дата-цэнтр прадстаўляе наступныя паслугі: размяшчэнне сервернага і сеткавага абсталявання (Colocation), арэнда віртуальных рэсурсаў для пабудовы IT-інфраструктуры (IaaS на базе платформы VMware), рэзервовае капіраванне і аднаўленне даных (Baas на базе прадуктаў Veeam Backup and Restore), прадстаўленне сервернага і сеткавага абсталявання ў арэнду (паслуга HaaS), воблачнае сховішча на базе Veeam Cloud Connect, віртуальная інфраструктура voblaka на базе тэхналогіі Exoscale, а таксама карыстанне праграмнымі прадуктамі Microsoft на ўмовах падпіскі і пашыраная тэхнічная падтрымка і абслугоўванне баз даных Oracle.

У сакавіку 2019 г. спектр паслуг, якія прадстаўляюцца, пашырыўся сэрвісамі бяспекі. Дата-цэнтр А1 прайшоў атэстацыю Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і запусціў паслугу «Воблака-62», прызначаную для юрыдычных асоб, якія працуюць з канфідэнцыяльнай інфармацыяй з высокай ступенню абароненасці[39].

У жніўні 2019 года дата-цэнтр А1 падцвердзіў адпаведнасць стандарту ISO 27001.[40].

Сонечная электрастанцыя[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2016 года паблізу Брагіна (Гомельская вобласць) А1 запусціў сонечную электрастанцыю, якая складаецца з 85 тысяч сонечных панэлей[41]. Станцыя пабудавана на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і таму мала прыдатна для вядзення сельскай гаспадаркі. Для злучэння паміж сабой усіх сонечных модуляў кампанія А1 праклала каля 800 км кабельных ліній.

У кастрычніку 2017 г. у Любанскім раёне Мінскай вобласці А1 запусціў першую ў Беларусі базавую станцыю сувязі, якая працуе на сонечнай энергіі[42].

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

На 30 верасня 2019 года паслугамі мабільнай сувязі кампаніі карысталіся 4,877 млн абанентаў. Паслугамі фіксаванага доступу ў інтэрнэт і ТБ карысталіся 395 тыс. карыстальнікаў. Доля кампаніі на рынку мабільнай сувязі склала 41,8 %[29].

Мабільнай сувяззю 2G ахоплена 97,7 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,9 % насельніцтва (100 % гарадскіх жыхароў). 3G даступна на 97,1 % тэрыторыі краіны. Па стане на чэрвень 2010 г. у сетцы А1 працавала 3 301 базавых станцый і 28 754 прыёмаперадатчыка ў 1 360 населеным пункце краіны[43], а таксама 8 камутатараў: 3 у Мінску і па аднаму ў кожным абласным цэнтры.

Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 191 краіне свету ў сетках 382 аператараў[44]. Унітарнае прадпрыемства «А1» мае ўласную сетку цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 90 офісаў у 32 гарадах Беларусі[45]. Дылерская сетка налічвае больш за 500 салонаў па ўсёй краіне.

2007 2008 2009 2010 2011 2012
Абанентаў, млн (доля на рынку) 3,059 (43,4 %[29]) 3,698 (44,8 %[29]) 4,102 (42,7 %[29]) 4,354 (41,9 %[29]) 4,620 (41,1 %[29]) 4,800 (43,5 %[29])
Пранікненне 71,5 % 85,1 % 99,4 % 109,6 % 118,8 % 116,6 %
2013 2014 2015 2016 2017 2018
Абанентаў, млн (доля на рынку) 4,947 (42,5 %[29]) 4,950 (42,4 %[29]) 4,956 (42,5 %[29]) 4,945 (43,2 %[29]) 4,864 (42,5 %[29]) 4,873 (42 %)
Пранікненне 123,0 % 123,3 % 123,0 % 120,3 % 120,5 % 122,4 %
Абанентаў фіксаванай сувязі, млн - - - 0,179 0,306 0,452

Выручка кампаніі (паводле даных міжнароднай фінансавай справаздачнасці) па выніках 9 месяцаў 2019 г. склала 312,1 млн еўра, паказчык EBITDA (прыбытак да выліку выдаткаў па працэнтах, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэнняў) — 141,2 млн еўра.

За 2018 год сума выручкі склала 936,4 млн рублёў, EBITDA — 394 млн рублёў[29].

Год Выручка, млн еўра EBITDA, млн еўра EBITDA Margin Аперацыйны даход, млн еўра Capex
2011 260,9 106,6 40,9 % −255,2 44,9
2012 301,2 124,4 41,3 % 29,5 43,7
2013 331,7 155,9 47,0 % 71,6 34,0
2014 355,0 172,4 48,6 % 82,2 48,5
2015 332,2 163,7 49,3 % 86,6 66,1
2016 321,0 151,5 47,2 % 87,8 73,7
2017 390,5 181,3 46,4 % 123,1 47,1
2018 390,9 177,7 45,5 % 90,3 49,7

Карпаратыўная сацыяльная адказнасць[правіць | правіць зыходнік]

У спісе прыярытэтных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі — дапамога дзецям і садзейнічанне захаванню нацыянальных каштоўнасцей[46].

Дапамога дзецям[правіць | правіць зыходнік]

Дабрачынны праект #velcombegom – адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў кампаніі: штогод з 2015 па 2019 праводзілася 2-3 дабрачынныя акцыі[47]. Мэта праекта – аказанне дапамогі дзіцячым медыцынскім установам і садзейнічанне прасоўвання здаровага ладу жыцця і папулярызацыі бегу. Бенефіцыярамі акцыі былі рэспубліканскія дзіцячыя цэнтры медыцынскай рэабілітацыі, Дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў c асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іншыя дзіцячыя медыцынскія ўстановы. За час правядзення праекта кампанія пералічыла ім больш за 700 000 беларускіх рублёў фінансавай дапамогі. У 2018 г. акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom стала пераможцам Міжнароднага конкурсу камунікацыйных праектаў Eventiada IPRA Golden World Awards 2018 у намінацыі «За лепшы праект у сферы здаровага ладу жыцця»[48].

Падтрымкай людзей з аўтызмам А1 займаецца з 2015 г. У 2016 г. па ініцыятыве МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі А1 на базе Студыі Пушкаровай быў створаны Сямейны інклюзіў-тэатр «і», якому кампанія аказвае фінансавую і інфармацыйную падтрымку ў якасці генеральнага партнёра. З 2016 г. А1 прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай акцыі Light It Up Blue 2 красавіка, накіраванай на падтрымку людзей з аўтызмам[49].

Праект «Я бачу!» рэалізуецца А1 з 2016 г. сумесна з Беларускім дзіцячым фондам пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта праекта — дапамога ў своечасовай дыягностыцы і выяўленне ранніх парушэнняў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. У 2016 г. дабрачынны праект «Я бачу!» праходзіў у Магілёўскай вобласці, у 2017 г. — у Гомельскай, у 2018 г. — у Брэсцкай. У 2019 г. праект «Я бачу!» працягнуўся ў сельскіх школах Віцебскай вобласці[50].

У верасні 2019 г. А1 стаў генеральным партнёрам футбольнай школы «Юніёр». Супрацоўніцтва складацца з некалькіх напрамкаў па развіцці дзіцяча-юнацкага спорту, уключаючы распрацоўку брэнда «А1 Юніёр» і закупку новай экіпіроўцы для гульцоў клуба[51].

Падтрымка беларускай мовы і культуры[правіць | правіць зыходнік]

А1 падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне цікавасці да беларускай нацыянальнай спадчыны, традыцый, гісторыі, культуры і мастацтва.

У 2015 годзе кампанія А1 пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама распачала сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску», а ў 2016 ініцыятыва ахапіла школы па ўсёй Беларусі. Перад вучнямі пачатковых класаў выступалі вядомыя асобы, у т.л. Уладзімір Ліпскі, Юрый Жыгамонт, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец, Андрусь Такінданг, Аліна Талай і іншыя. У 2017-2018 вучням 7-8 класаў з усёй Беларусі прапанавалася запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся таксама прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі, яны прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу[52].

У 2016—2019 сумесна з «Кінаконг» кампанія праводзіла праект «Беларускія ўікэнды». За гэты час былі перакладзены і агучаны па-беларуску такія фільмы, як «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм: палаючы ліст», «Кніга Ілая», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», «Вогненныя калясніцы», «Неверагодны містар Фокс», «Цвёрды арэшак», «Адзін дома», «Тэрмінатар-2», «Хаціка» ды іншыя. Фільмы праекта былі паказаны ў больш чым 60 кінатэатрах краіны, а сеансы наведалі больш за 50 тысяч гледачоў[53].

У 2018-2019 кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk правяла сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. Уся камунікацыя ў ім вялася на беларускай мове. У праекце прынялі ўдзел больш за 800 старшакласнікаў[54] з 230 навучальных устаноў па ўсёй краіне. Дзесяць фіналістаў праекта 18 мая 2019 сталі спікерамі маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

У кастрычніку 2019 года стартаваў праект «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk[55].

У 2019 годзе А1 выступіў генеральным партнёрам 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[56]. Дзякуючы партнёрству арганізавана бясплатная прамая трансляцыя знакавых спектакляў тэатра на відэасэрвісе VOKA.

Таксама восенню 2019 года А1 анансаваў першы ў краіне дабрачынны венскі баль па крытэрах ЮНЕСКА. Мерапрыемства адбудзецца пры ўдзеле Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Пасольства Аўстрыі[57].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Results for the Full Year 2018 A1 TAG
  2. velcom объявил о репозиционировании на рынке и сменит бренд на А1
  3. BELNETMON — Net Monitor in Belarus — Колькасць абонентаў у Беларусi
  4. В зоне отчуждения в Чернобыле запустили мобильную связь (руск.) . www.onliner.by. Праверана 23 красавіка 2019.
  5. Девять БС и один человек в кол-центре. Как 20 лет назад начиналась GSM-связь в Беларуси (руск.) . www.onliner.by. Праверана 10 красавіка 2019.
  6. velcom: технология EDGE доступна в трех областях Беларуси (руск.) . A1.by. Праверана 16 жніўня 2019.
  7. velcom становится полноправным 3G-оператором. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2011. Праверана 5 красавіка 2010.
  8. velcom | A1 получил четвертую частоту для 3G (руск.) . Onliner.by. Праверана 4 мая 2019.
  9. За границей как дома: velcom | A1 предложил 1 ГБ трафика в роуминге всего за Br5,9 (руск.) . interfax.by. Праверана 3 чэрвеня 2019.
  10. ИП "МЦС" изменило своё официальное название на ИП "Велком" и модернизировало бренд (руск.) . A1.by. Праверана 16 жніўня 2019.
  11. О приостановлении оказания услуги «Высокоскоростной мобильный интернет» в некоторых областных и районных центрах (руск.) . www.a1.by. Праверана 15 жніўня 2019.
  12. velcom запустил первую в стране сеть для «интернета вещей» (руск.) . A1.by. Праверана 16 жніўня 2019.
  13. velcom запустил для своих абонентов звонки по Wi-Fi (руск.) . A1.by. Праверана 16 жніўня 2019.
  14. Абонентам телеком-оператора velcom стала доступна 4G-сеть (руск.) . A1.by. Праверана 16 жніўня 2019.
  15. A1 возобновляет оказание услуг 4G в Пинске (руск.) . A1.by. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  16. velcom | A1 завершил проект по улучшению качества связи вдоль «критских коридоров» (руск.) . A1.by. Праверана 16 жніўня 2019.
  17. Ян Альшэўскі velcom | A1 запустил в тестовом режиме связь в тоннелях Московской линии метро (руск.)  (29 красавіка 2019). Праверана 29 красавіка 2019.
  18. velcom | A1 обеспечил связью тоннели Автозаводской линии минского метро (руск.)  (14 мая 2019). Праверана 14 мая 2019.
  19. A1 первым в Беларуси запустил eSIM (руск.)  (12 жніўня 2019). Праверана 15 жніўня 2019.
  20. Уласны смартфон, «разумны дом», кіно ў панарамным фармаце: A1 распавёў, што будзе рабіць далей (бел.)  (12 жніўня 2019). Праверана 15 жніўня 2019.
  21. «Хартия’97», «Velcom действительно продали», 22 августа 2007 Архіўная копія ад 30 верасня 2007 на Wayback Machine
  22. Telekom Austria Group Enters the Belarusian Mobile Communications Market (англ.) 
  23. velcom предлагает бизнесу выгодный безлимитный фиксированный интернет (руск.) . A1.by. Праверана 17 жніўня 2019.
  24. Официально: velcom покупает "Атлант Телеком" (руск.)  . Праверана 31 сакавіка 2018.
  25. Провайдеры "Саммит", "Айчына Плюс" и "Драйв" передали активы velcom (руск.) . tvnews.by. Праверана 28 снежня 2018.
  26. Константин Сидорович velcom купил еще одного интернет-провайдера — гомельский «Гарант». Возможны новые поглощения - Технологии onliner.by (руск.) . Onliner.by. Праверана 31 сакавіка 2018.
  27. velcom сообщил о завершении сделки по покупке витебского «Гаранта» (руск.) . Народные новости Витебска. Праверана 6 кастрычніка 2018.
  28. velcom продолжает расширять базу клиентов фиксированного интернета (руск.) . A1.by. Праверана 17 жніўня 2019.
  29. 29,00 29,01 29,02 29,03 29,04 29,05 29,06 29,07 29,08 29,09 29,10 29,11 29,12 29,13 Interim Results — A1 Telekom Austria Group(англ.) 
  30. Абоненты домашнего интернета velcom переходят на единую платформу VOKA (руск.) . A1.by. Праверана 17 жніўня 2019.
  31. velcom ввел «оптовый» тариф для телевидения VOKA
  32. Самый интерактивный видеосервис Беларуси. История продвижения VOKA в 2018 году
  33. В видеосервисе VOKA появился 4K-контент
  34. Интерьер hi-tech, 7 кинозалов, билеты от 7 до 26 рублей. Как выглядит новый мультиплекс в Dana Mall (руск.) . www.onliner.by. Праверана 18 красавіка 2019.
  35. В Минске покажут три фильма Альмодовара с общим мировым сбором почти $76 млн (руск.) . officelife.media. Праверана 18 красавіка 2019.
  36. У Беларусі з'явілася кіназала з вуглом агляду 270 градусаў (бел.) . 34Mag. Праверана 14 верасня 2019.
  37. «Нулявуд» — новы фільм Джэймса Франка выходзіць па-беларуску адначасова з сусветнай прэм’ерай (бел.) . Новы час. Праверана 14 верасня 2019.
  38. velcom открыл крупнейший в Беларуси дата-центр (руск.) . a1data.by. Праверана 17 жніўня 2019.
  39. velcom запускает новый облачный сервис для хранения конфиденциальных данных (руск.) . a1data.by. Праверана 15 жніўня 2019.
  40. A1 представил пакет новых продуктов и услуг (руск.) . dev.by. Праверана 15 жніўня 2019.
  41. velcom запустил солнечную электростанцию размером с 60 футбольных полей (руск.) . www.onliner.by. Праверана 11 лістапада 2018.
  42. velcom запустил базовую станцию на солнечных батареях (руск.) . naviny.by. Праверана 3 красавіка 2019.
  43. Новости развития сети в июне (руск.) . A1.by. Праверана 22 жніўня 2019.
  44. velcom предоставил услуги интернет-роуминга абонентам ПРИВЕТ (руск.) . A1.by. Праверана 22 жніўня 2019.
  45. Пра кампанію(бел.) 
  46. Velcom выходит за рамки сферы деятельности мобильного оператора
  47. #velcombegom финиширует (руск.) . A1.by. Праверана 14 верасня 2019.
  48. «Бегущие города #velcombegom» стал победителем Международного конкурса коммуникационных проектов в Москве
  49. «Зажги синим!»: в рамках социальной акции velcom минские здания включили синюю подсветку
  50. Праект А1 і БДФ «Я бачу!» пашырыўся: у Віцебскай вобласці тры брыгады ўрачоў правяраюць зрок у школьнікаў
  51. А1 Юниор (руск.) . fc-junior.by. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  52. Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску
  53. 57 тысяч гледачоў «Беларускіх уікэндаў»: як у velcom атрымалася падтрымаць кіно на беларускай мове
  54. Участники velcom YOUTH приступают к реализации своих идей
  55. А1 начал приём заявок на конкурс идей для старшеклассников «Першыя» (руск.) . A1.by. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  56. А1 – генеральны партнёр 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (бел.) . A1.by. Праверана 14 верасня 2019.
  57. А1 начинает подготовку к первому благотворительному «Венскому балу с А1 в Купаловском» (руск.) . A1.by. Праверана 7 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]