Алег Антонавіч Лойка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др added Category:Дэканы філалагічнага факультэта БДУ using HotCat |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]] |
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]] |
||
[[Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Дэканы філалагічнага факультэта БДУ]] |
Версія ад 08:01, 30 лістапада 2017
Алег Антонавіч Лойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2008 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Павел Алегавіч Лойка |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, літаратуразнавец, гісторык літаратуры, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | філалогія |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Вядомы як | паэт, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Алег Антонавіч Лойка (1 мая 1931, Слонім — 19 лістапада 2008, Слонім) — беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт АН Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і фельчара. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. У 1991—1996 гадах — дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964—1989).
У апошнія гады жыцця жыў у Слоніме. Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына Паўла і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў 1943 («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990). Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе.
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў П. Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І. В. Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н. Перкіным, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В. Чамярыцкім, А. Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С. Александровічам і В. Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
Прызнанне
- Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).
- Доктар філалагічных навук
- Прафесар.
- Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай» інш. медалямі.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».
- Лаўрэат прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты.
Памяць
Імем Алега Лойкі названа вуліца ў Слоніме.
Літаратура
- Лойка Алег // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Лойка Алег // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Аксак В. Вянок памяці: Алег Лойка // Радыё Свабода 19 ліст. 2008, 18:06.
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Слоніме
- Дактары філалагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Прафесары
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Выпускнікі БДУ
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Дэканы філалагічнага факультэта БДУ