Саратаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) →Выбітныя ўраджэнцы і жыхары: дапаўненне, вікіфікацыя |
|||
Радок 87: | Радок 87: | ||
* [[Алег Паўлавіч Табакоў]], расійскі [[акцёр]] і [[рэжысёр]] |
* [[Алег Паўлавіч Табакоў]], расійскі [[акцёр]] і [[рэжысёр]] |
||
* [[Барыс Аляксандравіч Соцкі]] ([[1930]]—[[1995]]) — беларускі фізік-тэарэтык. |
* [[Барыс Аляксандравіч Соцкі]] ([[1930]]—[[1995]]) — беларускі фізік-тэарэтык. |
||
* [[Святлана Уладзіславаўна Чэкан]] (нар. [[1966]]) — беларускі палітык |
|||
== Транспарт == |
== Транспарт == |
Версія ад 11:30, 13 красавіка 2019
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Саратаў (руск.: Саратов) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.
Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе Волгі, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.
Заснаваны як вартаўнічая крэпасць у 1590. У другой палове 18 стагоддзя буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з 19 стагоддзя — збожжам. Губернскі горад з 1780. У пачатку 20 стагоддзя буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. Універсітэт з 1909. Пры індустрыялізацыі 30-х гадоў былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным навуковым і вытворчым цэнтрам.
Саратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).
Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам (Кумысная паляна). Тэрыторыя горада моцна падзеленая ярамі і балкамі, ідучымі да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.
Саратаў — важны прамысловы цэнтр Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло»
У 1926-27 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Адукацыя і культура
- Саратаўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага
- Саратаўскі акадэмічны тэатр оперы і балета
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Віктар Эльпідыфоравіч Барысаў-Мусатаў
- Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў — архітэктар
- Ігар Міхайлавіч Макараў (нар. у 1927) — вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання, акадэмік Расійскай акадэміі навук[1]
- Алег Паўлавіч Табакоў, расійскі акцёр і рэжысёр
- Барыс Аляксандравіч Соцкі (1930—1995) — беларускі фізік-тэарэтык.
- Святлана Уладзіславаўна Чэкан (нар. 1966) — беларускі палітык
Транспарт
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.