Волга
Волга | |
Рака Волга ў Яраслаўлі увосень | |
Выток | Валдайскае ўзвышша, Цвярская вобласць |
Вышыня вытоку | 225 м |
Вусце | Каспійскае мора |
Вышыня вусця | -28 м |
Даўжыня | 3531 км |
Расход вады | 7710 м³/с |
Вадазбор | 1360000 км² |
Краіна | Расія |
Вадазбор Волгі | |
Волга (мар.: Юл, татар.: Идел, чувашск.: Атӑл, эрз.: Рав, ст.-слав: Вльга, каз.: Едiл) — рака ў Еўропе. Даўжыня 3531 км.
Вадазбор 1360 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,71 тыс. м3/сек.
Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]
У антычных аўтараў першых стагоддзяў н. э. (Клаўдзій Пталемей і Аміян Марцэлін) Волга звалася Ра, лац. Rha (эрз. Раў - абедзве назвы іранскага паходжання). У сярэднявеччы вядомая пад назвай Ітыль (сучасныя назвы тат. Ідэль, İdel, каз. Еділ, Едзіль, Edil). Руская назва Волга паходзіць хутчэй за ўсё ад праславянскага Vьlga, волглый - волога - вільгаць. За славянскую версію паходжання назвы кажа наяўнасць рэк Влга ў Чэхіі і Вільга ў Польшчы.
Геаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Волга бярэ пачатак на Валдайскім узвышшы (на вышыні 229 м), упадае ў Каспійскае мора. Вусце ляжыць на 28 м ніжэй узроўня мора. Агульнае падзенне — 256 м. Волга — найбуйнейшая ў свеце рака ўнутранага сцёку, гэта значыць не ўпадае ў сусветны акіян. Дэльта Волгі — буйнейшая ў Еўропе.
Рачная сістэма басейна Волгі ўключае 151 тыс. вадацёкаў (рэкі, ручаі і часовыя вадацёкі) агульнай працягласцю 574 тыс. км. Волга прымае каля 200 прытокаў. Левыя прытокі шматлікія і больш шматводныя, чым правыя. Пасля Камышына значных прытокаў няма.
Басейн Волгі займае каля 1/3 Еўрапейскай тэрыторыі Расіі і распасціраецца ад Валдайскага і Сярэднярускага ўзвышшаў на захадзе да Урала на ўсходзе. Асноўная, сілкавальная частка вадазборнай плошчы Волгі, ад вытока да гарадоў Ніжняга Ноўгарада і Казані, размешчана ў лясной зоне, сярэдняя частка басейна да гарадоў Самары і Саратава — у лесастэпавай зоне, ніжняя частка — у стэпавай зоне да Валгаграда, а паўднёвей — у паўпустыннай зоне. Волгу прынята дзяліць на 3 часткі: верхняя Волга -ад вытока да вусця Акі, сярэдняя Волга — ад упадзення Акі да вусця Камы і ніжняя Волга — ад упадзення Камы да вусця.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.