Ян Станіслававіч Кішка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 55: Радок 55:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Шаўцоў Ю.'' Пратэстанцкі мэсіянізм Яна Кішкі // Спадчына. 1995, № 3. -- С. 211—248.
* ''Шаўцоў Ю.'' Пратэстанцкі мэсіянізм Яна Кішкі // Спадчына. 1995, № 3. -- С. 211—248.
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Станіслаў Думін|Думін С.]]|Кішкі|2|101}}
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=101|артыкул=Кішкі|аўтар=[[Станіслаў Думін|Думін С.]]}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 11:32, 13 мая 2020

Ян Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Кашталян віленскі
1589 — 1592
Папярэднік Астафій Валовіч
Пераемнік Павел Пац

Нараджэнне 12 чэрвеня 1547[1]
Смерць 9 ліпеня 1592(1592-07-09)[1] (45 гадоў)
Род Кішкі
Бацька Станіслаў Пятровіч Кішка
Маці Ганна з Радзівілаў[d]
Жонка Альжбета з Астрожскіх
Дзеці няма
Веравызнанне Польскія браты[d][1]

Ян Кішка (1552 — 26 ліпеня 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч.

Біяграфія

У пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (15691579), падчашага (15791588), старосты жамойцкага (15791588), віленскага кашталяна1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.

Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты.

Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.

На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 гадах выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.

Сям'я

Сын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі выйшла замуж за Крыштафа Радзівіла Пяруна.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі