Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Гожа): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др рыма- ==> рымска-, перанесена: рыма-каталіцкая → рымска-каталіцкая з дапамогай AWB |
|||
Радок 45: | Радок 45: | ||
Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1662 годзе і асвечаны пад падвойным тытулам святых Пятра і Казіміра (па іншых дадзеных, касцёл у Гожы да пач. ХХ ст. меў тытул святых Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння, абраз якой быў змешчаны ў галоўным [[алтар]]ы). |
Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1662 годзе і асвечаны пад падвойным тытулам святых Пятра і Казіміра (па іншых дадзеных, касцёл у Гожы да пач. ХХ ст. меў тытул святых Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння, абраз якой быў змешчаны ў галоўным [[алтар]]ы). |
||
У канцы XVIII ст. гожская |
У канцы XVIII ст. гожская рымска-каталіцкая парафія была падзелена на тры: уласна Гожа (правы бераг Нёмана), Гожка-Селіванаўцы (занёманская частка) і Тэалін-Сапоцкін. |
||
Будаўніцтва сённяшняга мураванага касцёла ў Гожы побач з месцам апошняга драўлянага касцёла пачалося ў 1862 годзе. Архітэктарам і тэхнічным кіраўніком будаўніцтва стаў гродзенскі архітэктар [[Якаў Марцінавіч Фардон|Якуб Фардон]]<ref>''Тарас Шчыры''. [http://zviazda.by/be/news/20140812/1407794138-gozha-tut-pausyul-prygozha Гожа — тут паўсюль прыгожа!] // Звязда, 12 жніўня 2014. {{ref-be}}</ref>. Першае набажэнства адбылося 30 лістапада 1869 года (па некаторых дадзеных, будаўніцтва скончылася ў 1865), калі касцёл быў асвечаны гродзенскім дэканам кс. Аляксандрам Гінтаўтам пад вызваннем святых Апосталаў Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння. |
Будаўніцтва сённяшняга мураванага касцёла ў Гожы побач з месцам апошняга драўлянага касцёла пачалося ў 1862 годзе. Архітэктарам і тэхнічным кіраўніком будаўніцтва стаў гродзенскі архітэктар [[Якаў Марцінавіч Фардон|Якуб Фардон]]<ref>''Тарас Шчыры''. [http://zviazda.by/be/news/20140812/1407794138-gozha-tut-pausyul-prygozha Гожа — тут паўсюль прыгожа!] // Звязда, 12 жніўня 2014. {{ref-be}}</ref>. Першае набажэнства адбылося 30 лістапада 1869 года (па некаторых дадзеных, будаўніцтва скончылася ў 1865), калі касцёл быў асвечаны гродзенскім дэканам кс. Аляксандрам Гінтаўтам пад вызваннем святых Апосталаў Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння. |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
* [http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=1943%3A6-322&catid=12%3Aparafii-i-swiatynie&Itemid=430&lang=by slowo.grodnensis.by] |
* [http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=1943%3A6-322&catid=12%3Aparafii-i-swiatynie&Itemid=430&lang=by slowo.grodnensis.by] |
||
{{Дэканат Гродна-Захад}} |
{{Дэканат Гродна-Захад}} |
||
[[Катэгорыя:Гожа]] |
[[Катэгорыя:Гожа]] |
||
[[Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскага раёна]] |
Актуальная версія на 12:12, 20 сакавіка 2021
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
53°11′46″ пн. ш. 24°00′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Гожа |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Гродна-Захад |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-гатычны |
Архітэктар | Якаў Марцінавіч Фардон |
Будаўніцтва | 1862—1865 гады |
Стан | дзейнічае |
Сайт | nashaparafia.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святых Пятра і Паўла — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Гожа Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з бутавага каменю. Дзейнічае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы касцёл у Гожы пад вызваннем св. Апостала Пятра быў заснаваны з фундацыі караля Казіміра Ягелончыка (да 1492 года). Кароль Казімір выдаў прывілей, згодна з якім ахвяраваў на ўтрыманне парафіі 2 возеры і 2 млыны. У 1494 годзе прывілей пацвердзіў вялікі князь ВКЛ Аляксандр.
Падчас шведскага «патопу» (1654-67) мястэчка было цалкам спалена разам з касцёлам. Паселішча адбудавалі ўжо на новым месцы — на поўнач ад былога, далей па цячэнні Нёмана. Згодна паданню, у 1655 годзе шведскія войскі цалкам спалілі мястэчка разам з касцёлам. Вернікі, ратуючы цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшэння, схавалі яго ў лесе. Пасля Панна Марыя, з’явіўшыся вернікам, пажадала, каб новы касцёл пабудавалі менавіта ў тым месцы, дзе быў схаваны абраз, туды ж перамясцілася і само мястэчка.
Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1662 годзе і асвечаны пад падвойным тытулам святых Пятра і Казіміра (па іншых дадзеных, касцёл у Гожы да пач. ХХ ст. меў тытул святых Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння, абраз якой быў змешчаны ў галоўным алтары).
У канцы XVIII ст. гожская рымска-каталіцкая парафія была падзелена на тры: уласна Гожа (правы бераг Нёмана), Гожка-Селіванаўцы (занёманская частка) і Тэалін-Сапоцкін.
Будаўніцтва сённяшняга мураванага касцёла ў Гожы побач з месцам апошняга драўлянага касцёла пачалося ў 1862 годзе. Архітэктарам і тэхнічным кіраўніком будаўніцтва стаў гродзенскі архітэктар Якуб Фардон[1]. Першае набажэнства адбылося 30 лістапада 1869 года (па некаторых дадзеных, будаўніцтва скончылася ў 1865), калі касцёл быў асвечаны гродзенскім дэканам кс. Аляксандрам Гінтаўтам пад вызваннем святых Апосталаў Пятра і Паўла і Маці Божай Суцяшэння.
У XIX ст. да парафіі належалі касцёлы ў Пераломе і Друскеніках (з 1920-х гадоў — самастойная парафія, цяпер Літва), да скасавання — таксама філіяла ў Прывалцы. У 1927 годзе касцёл кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.
У 1944 годзе, пры адыходзе нямецкіх акупацыйных войскаў, гожскі касцёл быў спалены. Адбудаваны ў пасляваенны час. У 1950 сюды з зачыненага Пабрыгіцкага касцёла ў Гродне былі перавезены лаўкі, зробленыя ў 1646 годзе майстрам Георгам Зэхлем. У 1970-я гады касцёл атрымаў статус помніка архітэктуры з рысамі неаготыкі.
14 жніўня 2018 года у будынку адбыўся пажар (паводле папярэдняй інфармацыі ён пачаўся ад удару маланкі). Агонь пашкодзіў службовыя памяшканні храма, дзе захоўваліся архівы і дакументы касцёла. Сур’ёзнай шкоды пажар не нанёс: начынне і ўнутранае ўбранне касцёла не пацярпелі[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл уяўляе сабою дзвюхвежавую святыню, прамавугольную і безапсідную ў плане, фасады якой выкладзены з буту і атынкаванай цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Галоўны фасад вырашаны цэнтральным 2-схільным шчыпцом і шатрамі бакавых (васьмярык на чацверыку) вежаў. Іх гатычныя спічастыя завяршэнні надаюць яму дынамічны сілуэт, вертыкальную кампазіцыйную накіраванасць. Вось сіметрыі фасада выразна падкрэслена высокім і вузкім стральчатым перспектыўным парталам, які аб’ядноўвае сваёй прафіляванай і пабеленай аркай прамавугольны ўваходны праём і акно хораў. Над парталам размешчана ляпная і пабеленая выява «Усёбачнае вока». Стральчатыя нішы са спічастым абрамленнем і аркатурны фрыз выклікаюць асацыяцыі са старажытнай саборнай готыкай. Спалучэннем адкрытай ружовай бутавай муроўкі і белых атынкаваных элементаў дэкору дасягнута каларыстычная выразнасць.
Шэсць квадратных у сячэнні слупоў дзеляць залу храма на 3 нефы, цэнтральны з якіх павялічаны і падоўжаны ў вылучаную бакавымі сакрысціямі апсіду. Сцены крапаваны пілястрамі.
Касцёл абкружаны нізкай мураванай агароджай з брамай.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр’еры — тры алтары, выкананыя ў тэхніцы ілюзорнага неабарочнага жывапісу, і 4 алтарныя драўляныя кампазіцыі. Абраз Маці Божай Суцяшэння ў галоўным алтары засланяецца тытульным абразом святых Апосталаў Пятра і Паўла. Бакавыя алтары — двух’ярусныя, у левым змешчаны абраз св. Казіміра (у нішы пад абразом усталявана фігура Маці Божай), а над ім — абраз Маці Божай Ружанцовай, у правым алтары — абраз св. Антонія з абразом Перамянення Пана наверсе. Алтарная кампазіцыя пры правай апоры, бліжэйшай да алтара, прысвечана Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса (пры левай — амбона). У кампазіцыях пры сярэдніх апорах змешчаны абразы: Бічавання Пана Езуса (злева) і Маці Божай Пераломскай (са знішчанага касцёла ў Пераломе). На хорах ёсць арганы на 12 галасоў. На сцяне святыні знаходзіцца мемарыяльная дошка з імёнамі парафіянаў, загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны.
Зноскі
- ↑ Тарас Шчыры. Гожа — тут паўсюль прыгожа! // Звязда, 12 жніўня 2014. (бел.)
- ↑ hrodna.life
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 153
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Гожа) на Вікісховішчы |