Леанід Ніканоравіч Дробаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1940 годзе паступіў у [[Мінскі гарадскі педагагічны каледж|Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай]]. З першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] прыняў удзел у партызанскім руху ў складзе 752-га атрада 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. Са студзеня 1944 года мабілізаваны ў [[Чырвоная Армія|Чырвоную Армію]], ваяваў у складзе 37-й гвардзейскай дывізіі 65-й арміі 2-га Беларускага фронту.
Скончыў у [[1958]] годзе [[БДУ]], у [[1965]] — [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]]. З [[1964]] года загадчык аддзела выяўленчага мастацтва [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]] [[Нацыянальная АН Беларусі|Нацыянальнай АН Беларусі]].

Скончыў [[Мінскае мастацкае вучылішча]] (1956). Некаторы час працаваў выкладчыкам чарчэння і малявання. У 1958 годзе скончыў [[Інстытут журналістыкі БДУ|факультэт журналістыкі]] [[БДУ]], паступіў у аспірантуру [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]] [[Акадэмія навук БССР|Акадэміі навук БССР]]. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Живопись Белоруссии XIX – начала XX века». З 1964 па 2002 гг. — загадчык аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Становление и развитие реализма в белорусской живописи XIX–XX вв.»

У 1965 годзе скончыў мастацкі факультэт [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]]. Вучыўся ў [[Ахрэмчык|І. Ахрэмчыка]], [[А. Мазалёў|А. Мазалёва]], [[Пётр Серапіёнавіч Крахалёў|П. Крохалёва]].

Член [[БСМ|Беларускага саюза мастакоў]] з 1964 года. Удзельнік мастацкіх выставак (з 1965).


== Навуковая дзейнасць ==
== Навуковая дзейнасць ==

Версія ад 17:42, 12 лістапада 2021

Леанід Дробаў
«Аутапартрэт». Папера, вугаль, аловак. Другая палова 1940-х гг.
«Аутапартрэт». Папера, вугаль, аловак.
Другая палова 1940-х гг.
Дата нараджэння 6 жніўня 1926(1926-08-06) ці 1926[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 2002(2002-07-07) ці 2002[1]
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[2], жывапіс[2], дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[2] і Выяўленчае мастацтва Беларусі[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Леанід Ніканоравіч Дробаў (6 жніўня 1926, в. Растаў, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 7 ліпеня 2002, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец і жывапісец. Доктар мастацтвазнаўства (1984), прафесар (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1940 годзе паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прыняў удзел у партызанскім руху ў складзе 752-га атрада 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. Са студзеня 1944 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, ваяваў у складзе 37-й гвардзейскай дывізіі 65-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956). Некаторы час працаваў выкладчыкам чарчэння і малявання. У 1958 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Живопись Белоруссии XIX – начала XX века». З 1964 па 2002 гг. — загадчык аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Становление и развитие реализма в белорусской живописи XIX–XX вв.»

У 1965 годзе скончыў мастацкі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, А. Мазалёва, П. Крохалёва.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Удзельнік мастацкіх выставак (з 1965).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў беларускі жывапіс 19—20 стст. Аўтар кніг па гісторыі беларускага жывапісу, манаграфій пра беларускіх мастакоў А. Мазалёва (1976), А. Шаўчэнку (1980); рэдактар і аўтар асобных артыкулаў у «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 5—9, 19721982; залаты медаль АМ СССР, 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 19871994;).

Творчасць

Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед» (1968), «Партызанская кухня» (1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Прэлюдыя» (1983), партрэтаў П. Ф. Глебкі (1971), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987), пейзажаў «Крым. Гурзуф» (1970-я гг.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч», «Старая дарога на Парэчча», серыі «Міншчына», «Віцебшчына» (усе 1990-я гг.) і інш.

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 года за работу па стварэнні шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва» (1987–1994) як навуковаму кіраўніку аўтарскага калектыва і аўтару шматлікіх артыкулаў.

Творы

  • Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971;
  • Искусство Белорусской ССР: [Альбом]. Л., 1972;
  • Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;
  • Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979;
  • Сучасны беларускі партрэт. Мн., 1982.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 24 чэрвеня 2022.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Czech National Authority Database Праверана 22 ліпеня 2023.

Літаратура