Неаліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неаліт
Выява
Папярэдні ў спісе Мезаліт
Наступны ў спісе медны век
Дата пачатку LV стагоддзе да н.э., 9 тысячагоддзе да н.э. і LII стагоддзе да н.э.
Дата заканчэння 69420-я да н.э.
Першаадкрывальнік John Lubbock, 1st Baron Avebury[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Стоўнхендж — збудаванне часоў неаліту і бронзавага веку. Графства Уілтшыр, Англія, Вялікабрытанія.

Неалі́т, ці новы каменны век (грэч. νέος — новы, грэч. λίθος — камень) — перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. На Блізкім Усходзе неаліт пачаўся каля 9500 год да н. э.

Характарызуецца развіццем вытворчай гаспадаркі, з’яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі.

На тэрыторыі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Статуэтка: галоўка качачкі. Неаліт. Рог. Паселішча Асавец-ІІ, Верхнекрывінскі сельсавет, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл. Археалагічныя раскопкі М. М. Чарняўскага. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы V тысячагоддзя да н. э. і працягваўся да III тысячагоддзя да н. э.

Адбыліся значныя змяненні ў жыцці людзей — т.зв. неалітычная рэвалюцыя: распаўсюдзілася ганчарства, людзі пачалі выкарыстоўваць кола, павозку, займацца ткацтвам (з выкарыстаннем вертыкальнага ткацкага станка). Да ранейшых спосабаў апрацоўкі камня дадалося шліхтаванне і паліраванне. Для свідравання каменных прыладаў выкарыстоўвалі прыстасаванне — свідравальны станок. Вытворчасць крэмневых прыладаў павялічылася настолькі, што крэмня на паверхні зямлі ўжо не ставала, таму пачалася распрацоўка крэмнездабыўных шахтаў.

Пасудзіна гліняная. Кан. ІІІ — пач. ІІ тыс. да н. э. Паселішча Асавец-ІІ. Раскопкі М. М. Чарняўскага. НГМ РБ.

Насельніцтва поўнасцю перайшло да аселага ладу жыцця. Асноўнымі тыпамі жылішчаў былі паўзямлянкі і наземныя пабудовы. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі — земляробства (з выкарыстаннем каменнай матыкі) і жывёлагадоўлі.

Землі Беларусі у перыяд неаліту насялялі плямёны верхнедняпроўскай, днепра-данецкай, нарвенскай і нёманскай археалагічных культур. Знойдзена каля 600 паселішчаў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]