Перайсці да зместу

Айрын (ураган)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айрын
катэгорыя 3 маёр ўраган (SSHWS/NWS)

Ураган «Айрын» 22 жніўня 2011 года
Сфармаваўся 15 жніўня 2011
Распаўся 29 жніўня 2011
мінімальны ціск 943 mbar (hPa); 27.85 inHg
Загінулых 48
Шкода $14.1 мільярд (2011 USD)
Вобласць пацярпелых Малыя Антыльскія астравы, Пуэрта-Рыка, Дамініканская Рэспубліка, Гаіці, Куба, Цёркс і Кайкас, Багамы, Фларыда, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна, Вірджынія, Мэрыленд, Дэлавэр, Пенсільванія, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Канектыкут, Род-Айленд, Квебек, Атлантычная Канада

Ураган «Айрын» (англ.: Hurricane Irene) — тайфун, трапічны цыклон, які прайшоў у канцы жніўня 2011 года. Ураган «Айрын» з’яўляецца актыўным Атлантычным ураганам, які прычыніў значную шкоду шматлікім краінам Карыбскага басейна, усходняму ўзбярэжжу ЗША і атлантычнаму ўзбярэжжу Канады. Узнік на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў. Меў папераменна ад першай да трэцяй катэгорыі небяспекі з парывамі ветра да 190 км/гадз.

Зона ахопу ўрагану
Шлях урагану

Эвакуацыю абвясцілі ў некаторых частках штатаў Дэлавэр, Мэрыленд, Нью-Джэрсі і Паўночная Караліна.

Надзвычайнае становішча абвясцілі ў 6 штатах: Паўночная Караліна, Мэрыленд, Вірджынія, Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.

27 жніўня ў ЗША было абвешчана пакінуць дамы прыблізна мільёну чалавек у штаце Нью-Джэрсі, 315 тысячам — у Мэрылендзе, 200 тысячам — у Вірджыніі, 100 тысячам — у Дэлавэры, 270 тысячам — у Нью-Ёрку.

Наступствы ўрагану

[правіць | правіць зыходнік]
  • У Карыбскім басейне вялікі вецер і лівень прывялі да паводак і праблем з пастаўкай электрычнасці.
  • Ураган «Айрын» прыйшоў сталіцу Багамскіх аставоў — Насау, дзе вецер пазрываў дахі з будынкаў і паваліў дрэвы.
  • У Пуэрта-Рыка амаль палова насельніцтва засталася без электрычнасці. Больш за 100 тысяч пацярпелі ад перабояў з падачай вады. Загінула 62-гадовая жанчына.
  • У ЗША 273 тысячы чалавек засталіся без электрычнасці, 2 пірсы атрымалі пашкоджанні, 3 чалавекі загінулі ў Паўночнай Караліне. 1 дзіця загінула ў Вірджыніі[1][2].
  • У штаце Мэрыленд у нядзелю праз ураган адключыўся адзін з энергаблокаў АЭС «Калверт Кліфс». Прычынай стала пашкоджанне трансфарматара кавалкам алюмінію, сарванага ўраганным ветрам з аднаго з будынкаў. Аднак адміністрацыя АЭС запэўніла, што ўзровень пагрозы, звязанай з гэтым пашкоджаннем, мінімальны.
  • У Нью-Ёрку затоплены станцыі метро пад Ніжнім Манхэтэнам, значнае скопішча вады адзначаецца і ў Брукліне. Нядаўна стала вядома, што паводка пачалася і ў г. Дарбі, штат Філадэльфія, дзе ў некаторых раёнах вада дасягнула ўзроўню шыльдаў і дарожных знакаў.
Ахвяры па месцазнаходжаннях
Мясцовасць Смерці Зніклыя
Пуэрта-Рыка 1 0
Дамініканская Рэспубліка 3 7
Гаіці 2 0
ЗША 45 0
Канада 1[3] 0
Усяго 54 [4] 8

Зноскі

  1. "Hurricane Irene batters NC, 3 confirmed dead". NBC News. 27 жніўня 2011. Архівавана з арыгінала 19 верасня 2015.
  2. "Falling tree kills child; storm's death toll now 4". Архівавана з арыгінала 2 верасня 2011. Праверана 28 жніўня 2011.
  3. "Irene blamed for 40 deaths in US, Canada". 2011-08-30. Архівавана з арыгінала 1 верасня 2011. Праверана 2011-08-30.
  4. Hurricane Irene blamed for at least 44 US deaths(недаступная спасылка). ABC (30 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2012. Праверана 30 жніўня 2011.