Алег Антонавіч Лойка
Алег Антонавіч Лойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2008 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Павел Алегавіч Лойка |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, літаратуразнавец, гісторык літаратуры, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | філалогія |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Вядомы як | паэт, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Алег Антонавіч Лойка (1 мая 1931, Слонім — 19 лістапада 2008, Слонім) — беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт АН БССР (1989), доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і фельчара. Скончыў беларускую Слонімскую сярэднюю школу № 1, паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1953 годзе і быў рэкамендаваны ў аспірантуру. Скончыў у 1956 годзе аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура»[2].
З 1956 года — выкладчык новаўтворанай кафедры беларускай літаратуры, якую ўзначаліў M. P. Ларчанка (кафедра вылучылася з кафедры беларускай мовы і літаратуры), з 1962 года — дацэнт. Абараніў доктарскую дысертацыю (1969). 3 1971 года — прафесар кафедры беларускай літаратуры, з 1985 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры. З 1993 года, калі з кафедры беларускай літаратуры вылучылася некалькі самастойных кафедр — загадчык кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя. 3 1998 года — прафесар гэтай жа кафедры. У 1991—1996 гадах — дэкан філалагічнага факультэта БДУ.
Узначальваў партыйную арганізацыю факультэта, быў старшынёй савета факультэта, кіраваў універсітэцкім аб’яднаннем «Узлёт» (1964—1989).
Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1960 года[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У апошнія гады жыцця жыў у Слоніме. Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына Паўла і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.
Дзейнасць і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Педагагічная
[правіць | правіць зыходнік]Пастаянна распрацоўваў новыя лекцыі, тэмы і семінары. Прачытаў курсы лекцый па «Гісторыі старабеларускай літаратуры», «Літаратуры XIX — пачатку XX ст.», «Уводзіны ў літаратуразнаўства», «Краязнаўства», спецкурсы па паэзіі, «Літаратурных славянскіх узаемасувязях» і інш. Стылістычную адметнасць лекцый А. Лойкі адзначалі студэнты БДУ, Варшаўскага, Іенскага універсітэтаў. Распрацаваны ў курсах лекцый матэрыял пакладзены ў аснову дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ.
Сярод іншага, аўтар вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989), 2-томнага падручніка для філалагічных факультэтаў універсітэтаў «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (у двух выданнях), падручніка «Старабеларуская літаратура». Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX ст. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С. Александровічам і В. Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
Пад кіраўніцтвам А. Лойкі абаронена 15 дысертацый. Быў старшёй Вучонага савета па абароне дысертацый у БДУ, членам Вучонага савета Інстытута літаратуры імя Я. Купалы, членам рздкалегій часопісаў «Веснік БДУ» (серыя IV), «Беларусь», «Спадчына», «Першацвет».
Навуковая
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Аўтар больш як 450 публікацый, у тым ліку шасці манаграфій — «„Новая зямля“ Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство» (1961), «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Максім Багдановіч» (1966), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя: Некаторыя заканамернасці і асаблівасці» (1972), «Старабеларуская літаратура» (2001). Сярод іншага «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (1977, 1980, 1989), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з’езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н. Перкіным, 1963), на IX з’езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В. Чамярыцкім, А. Коршунавым, 1982).
Літаратурная
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе.
Дэбютаваў вершамі у 1943 годзе ў «Баранавіцкай газеце». Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Выйшлі кніжкі вершаў для дзяцей «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), аповесць «Кельты не ўміраюць» (1998). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990).
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў П. Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І. В. Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), Ф. Шылера, асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай», Срэбным Ганаровым знакам (Германія)[2] і інш. медалямі; Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990)[2] за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае», прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Алега Лойкі названа вуліца ў Слоніме[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 22 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е ё Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЛОЙКА Алег Антонавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Лойка Алег // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Лойка Алег // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Аксак В. Вянок памяці: Алег Лойка // Радыё Свабода 19 ліст. 2008, 18:06;
- Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск: БДУ. — 2001. — № 2. — С. 113 Архівавана 22 жніўня 2019.;
- Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2006. — № 2. — С.137 Архівавана 22 жніўня 2019..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Антонавіч Лойка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Слоніме
- Дактары філалагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Прафесары
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Дэканы філалагічнага факультэта БДУ