Перайсці да зместу

Альберт II (кароль Бельгіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт II
нідэрл.: Albert II van België
фр.: Albert II de Belgique
нідэрл.: Albert van Saksen-Coburg
Манарх Бельгіі
9 жніўня 1993 — 21 ліпеня 2013
Папярэднік Бадуэн I
Пераемнік Філіп
Сенатар па праве[d]
11 сакавіка 1958 — 9 жніўня 1993

Нараджэнне 6 чэрвеня 1934(1934-06-06)[1][2][…] (90 гадоў)
Род Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d] і Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Бацька Леапольд III[3]
Маці Астрыд Шведская[3]
Жонка Паола Руфа дзі Калабрыа[4]
Дзеці Філіп[3], Астрыд Бельгійская[d], Ларан Бельгійскі[d] і Princess Delphine of Belgium[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберт II (фр.: Albert Félix Humbert Théodore Christian Eugène Marie, нідэрл.: Albert Felix Humbert Theodoor Christiaan Eugène Marie; 6 чэрвеня 1934) — кароль бельгійцаў з 9 жніўня 1993 года па 21 ліпеня 2013 года. Малодшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай.

Прынц Льежскі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны (да 1950 года) разам з бацькам знаходзіўся ў эміграцыі ў Швейцарыі, вучыўся ў прыватнай школе.

Скончыў ваенна-марское вучылішча ў Бругэ. Мае званне генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала ВМС Бельгіі. Таксама атрымаў эканамічную адукацыю, ён спецыяліст па партовай лагістыцы.

У 1954 годзе, атрымаў сваю першую афіцыйную пасаду: прэзідэнт Генеральнага фонду зберажэнняў і пенсіённага забеспячэння, дзе і прапрацаваў да 1991 года, калі ведамства было скасавана.

З 1958 года — прэзідэнт Бельгійскага таварыства Чырвонага Крыжа, прэзідэнт Алімпійскага камітэта і Міжфедэратыўнага камітэта Бельгіі, член Сената бельгійскага парламента.

З 1962 года — ганаровы прэзідэнт Бельгійскага бюро знешняга гандлю.

У 1958—1964 гадах быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Стаў каралём у 1993 годзе пасля сканання бяздзетнага старэйшага брата Бадуэна I.

21 ліпеня 2013 года адрокся ад пасаду на карысць свайго сына Філіпа[5].

2 ліпеня 1959 года ў Бруселі Альберт ажаніўся з Паолай Руфа дзі Калабрыа. У каралеўскай пары трое дзяцей: Філіп (нар. 15 красавіка 1960), Астрыд (нар. 5 чэрвеня 1962), Ларан (Лорэнс) (нар. 19 кастрычніка 1963).

Акрамя таго Альберт мае пазашлюбную дачку Дэльфіну Боэль. У кастрычнікУ 2020 года Боэль была афіцыйна прызнана прадстаўніцай каралеўскай сям’і Бельгіі — яна атрымала прозвішча Саксен-Кобург, якую маюць бельгійскія манархі, і тытул прынцэсы[6].