Альбрэхт VII Аўстрыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбрэхт VII Аўстрыйскі
Пітэр Паўль Рубенс. Партрэт эрцгерцага Альбрэхта VII, кіраўніка Паўднёвых Нідэрландаў. 1609. Музей гісторыі мастацтваў. Вена
Пітэр Паўль Рубенс. Партрэт эрцгерцага Альбрэхта VII, кіраўніка Паўднёвых Нідэрландаў. 1609. Музей гісторыі мастацтваў. Вена
Кардынал-дыякан (Santa Croce in Gerusalemme[d])
3 сакавіка 1577 — 31 ліпеня 1598
archbishop of Toledo[d]
12 лістапада 1594 — 31 ліпеня 1598
Дыяцэзія архібіскупства Таледа[d]
Папярэднік Gaspar de Quiroga y Vela[d]
Пераемнік Garcia de Loaysa Giron[d]
тытулярны архібіскуп[d]
з 7 лістапада 1594
Дыяцэзія Titular bishops of Philippi[d]
Inquisidor-mor de Portugal[d]
1586 — 1593
viceroy of Portugal[d]
11 лютага 1583 — 5 ліпеня 1593
Governor of the Spanish Netherlands[d]
1598 — 1621

Нараджэнне 15 лістапада 1559[1][2][…]
Смерць 13 ліпеня 1621(1621-07-13)[1][4][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Максіміліян II Габсбург
Маці Марыя Іспанская
Жонка Ізабэла Клара Яўгенія[d][6][7] і Ізабэла Клара Яўгенія[d]
Дзеці Anna Mauritia von Habsburg[d][8], Philipp von Habsburg[d][8] і Albrecht von Habsburg[d][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[9]
Дзейнасць ваенны, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбрэхт VII Аўстрыйскі (ням.: Albrecht VII. von Österreich; 13 лістапада 1559, Вена — 13 ліпеня 1621[10], Брусель) — штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў з 1595 года і з 1598 года суправіцель Іспанскіх Нідэрландаў разам са сваёй жонкай Ізабелай Кларай Яўгеніяй, дачкой Філіпа II, на якой ён жаніўся 18 красавіка 1599 года.

Альбрэхт быў пятым сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна II. Ён быў адпраўлены да іспанскага двара ва ўзросце 11 гадоў, дзе яго дзядзька, кароль Іспаніі Філіп II, кіраваў яго адукацыяй. Альбрэхту прадказвалі царкоўную кар’еру. У 1577 годзе ва ўзросце 18 гадоў ён быў узведзены ў кардыналы. Філіп II планаваў прызначыць яго архібіскупам Таледа, але дзеючы архібіскуп Гаспар дэ Кірога пражыў даўжэй чаканага. Тым часам Альбрэхт займаў другарадныя пасады.

Пасля далучэння Партугаліі Альбрэхт стаў у 1583 годзе першым віцэ-каралём метраполіі і ўсіх заморскіх уладанняў. Ён быў таксама прызначаны папскім легатам і вялікім інквізітарам Партугаліі. У якасці віцэ-караля ён браў удзел у стварэнні Непераможнай армады ў 1588 годзе і быў разбіты англічанамі ў 1589 годзе пад Лісабонам. У 1593 годзе ён быў адкліканы Філіпам II да іспанскага двара, у Мадрыд, каб дапамагчы Філіпу ў вядзенні дзяржаўных спраў.

Пітэр Паўль Рубенс. Партрэт эрцгерцага Альбрэхта VII з жонкай Ізабелай Кларай Яўгеніяй

Штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці эрцгерцага Эрнста ў 1595 годзе, Альбрэхт быў накіраваны ў Брусель, каб прыняць справы свайго памерлага брата. Ён прыбыў у Брусель 11 лютага 1596 года. Яго першай задачай было аднаўленне ваеннага панавання Іспаніі ў Ніжніх краінах. Іспанія сутыкнулася з аб’яднанымі сіламі Галандскай рэспублікі, Англіі і Францыі і цярпела паразу за паразай пачынаючы з 1590 года.

Альбрэхт VII — вядомы мецэнат, заступаўся за мастакоў залатога стагоддзя галандскага жывапісу, у прыватнасці Пітэра Паўля Рубенса.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 12 кастрычніка 2017.
  2. Albertus Albrecht // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Albert VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Albrecht VII. der Fromme // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 143.
  6. Académie des sciences, belles-lettres et arts de BesançonBesac: Académie des sciences, belles-lettres et arts de Besançon et de Franche-Comté, 1889. — P. 186.
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б в Lundy D. R. The Peerage
  9. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 18 кастрычніка 2020.
  10. СИЭ т. 1 — С. 420.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]