Альгерд Ціханавіч Краўцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альгерд Ціханавіч Краўцоў
Дата нараджэння 6 ліпеня 1912(1912-07-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1993(1993-12-12) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19361961
Званне палкоўнік
Часць 15-ы асобны пантонна-маставы батальён
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Кутузава III ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
У адстаўцы з 1961 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альгерд Ціханавіч Краўцоў (6 ліпеня 1912, в. Забалоцце, цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 12 снежня 1993, Растоў-на-Доне) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і. Вучыўся ў Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У Чырвонай арміі з 1936 года ў Ленінградскім ваенна-інжынерным вучылішчы, якое скончыў у 1938 годзе. Удзельнік Другой Сусветнай вайны з 1941 г. У камуністычнай партыі з 1941 года. З 1942 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1944 г. маёр — камандзір 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (6-я пантонна-маставая брыгада, 3-я гвардзейская, танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт).

Званне героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 6876) прысвоена 10 красавіка 1945 г. за адвагу і мужнасць, выяўленыя пры фарсіраванні Віслы.

Маёр Краўцоў у ноч на 31 ліпеня 1944 г. пад варожым агнём арганізаваў пераправу танкаў і артылерыі праз раку Вісла ў раёне горада Барануў-Сандамерскі (Польшча). Батальён на чале з Краўцовым адбіў контратакі праціўніка і, захапіўшы пануючыя вышыні, утрымаў плацдарм да падыходу падмацаванняў. Апроч таго, наводзіў пераправы для войскаў пад агнём праціўніка на рэках Дон, Северскі Данец, Дняпро, Паўднёвы Буг, Одэр, Шпрэе, Эльба.

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі, палкоўнік. У 1950 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Быў ваенным саветнікам у Венгрыі. З 1961 г. у адстаўцы. У перыяд з 1965 па 1967 год працаваў у Растоўскім Вышэйшым ваенным камандна-інжынерным вучылішчы. Памёр 12 снежня 1993 года. Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Ганаровы грамадзянін гарадоў Чарнаўцы (Украіна) і Свішкаў (Балгарыя).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На доме ў Растове-на-Доне, дзе ён жыў, усталяваная мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 466. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т.1. М.: Воениз. 1987.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]