Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч
Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1997) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксандра Аляксандраўна Станке́віч[1] (нар. 25 снежня 1946) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1997), прафесар (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў вёсцы Вялікія Тупалы (у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі)[1]. Скончыла Томскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1968 годзе па спецыяльнасці «Руская філалогія». У 1975 годзе скончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Беларуская мова»[2]. З 1968 года працавала ў Мазырскім педагагічным інстытуце[1]. З 1969 года А. А. Станкевіч у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (прафесар, у 1991—2012 гадах — загадчык кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта[2]).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па сучаснай і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай беларускай мовы, стылістыцы і культуры мовы, рыторыцы; агульным мовазнаўстве, па лацінскай мове, методыцы выкладання лінгвістычных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах.
Сярод апублікаванага:
- манаграфія «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996),
- Зборнік практыкаванняў і тэкстаў па лацінскай мове (1978, разам з Н. Старасценка),
- Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы (1984, разам з В. Ляшчынскай),
- Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач (1997, разам з У. Анічэнкам),
- Лацінская мова (1999, разам з С. Лін),
- Слоўнік-даведнік асобных імёнаў (2001, разам з Н. Фраловай)[1].
- Рыторыка: падручнік / А. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя. Ф. Скарыны, 2016. — 282 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-577-169-3.
- Лексіка народнай гаспадаркі ў гаворках Мазырска-Прыпяцкага Палесся: манаграфія / А. А. Станкевіч, А. М. Воінава, Л. М. Мінакова; Міністэрства адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. — 346 с.
Таксама з’яўляецца адным з аўтарам «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны (1999);
- нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2006) і інш.[2]
Зноскі
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ а б в Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна (Да 60-годдзя з дня нараджэння). Бібліяграфічны паказальнік — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 37 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, мовазнаўства на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі
- Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы СССР
- Мовазнаўцы Беларусі
- Аўтары падручнікаў