Пятрышкаўскі сельсавет
Пятрышкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Пятрышкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 227 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Пятры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пятрышкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анусінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анусіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Радашковічы. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрышкі. 19 сакавіка 1974 года сельсавет перайменаваны ў Пятрышкаўскі[1]. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Варашылы, Вязанка, Гуры, Дзічкі, Захарычы, Кіршы, Меткава, Чарняўшчына, Шубнікі)[2]. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Хмелеўка[3] (далучана да Заслаўя). 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Ермакі і Кісялі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 3260 чалавек[5], з іх 90,4 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 4227 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Анусінскага і Гатовінскага сельсаветаў Мінскага раёна Мінскай вобласці № 138—VIII ад 19 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 9 (1419).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.