Арсен Барысавіч Авакаў
Арсен Барысавіч Авакаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Арсен Борисович Аваков | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Турчынаў (в. а.) Пётр Парашэнка Уладзімір Зяленскі |
||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Арбузаў (в. а.) Арсеній Яцінюк Уладзімір Гройсман Аляксей Ганчарук Дзяніс Шмыгаль |
||||||
Папярэднік | Віталь Захарчанка | ||||||
Пераемнік | Дзяніс Манастырскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Віктар Юшчанка | ||||||
Папярэднік | Сцяпан Масельскі | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Добкін | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1964 (60 гадоў) |
||||||
Дзеці | Аляксандр | ||||||
Нацыянальнасць | армянін | ||||||
Партыя |
Бацькаўшчына (2010–2014) Народны фронт (з 2014) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Харкаўскі політэхнічны інстытут | ||||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны служачы | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | avakov.com | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арсе́н Бары́савіч Ава́каў (укр.: Арсен Борисович Аваков, арм.: Արսեն Բորիսի Ավակով; нарадзіўся 2 студзеня 1964, Баку, Азербайджанская ССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч армянскага паходжання. Міністр унутраных спраў Украіны ў 2014—2021 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 студзеня 1964 года ў Баку ў сям’і вайскоўца. Па нацыянальнасці армянін.
З 1966 года стала жыве ва Украіне. Грамадзянін Украіны.
У 1988 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», кваліфікацыя — інжынер-сістэматэхнік. У 1987—1990 гадах працаваў інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце аховы вод у Харкаве.
У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвестар», а ў 1992 годзе — камерцыйны банк «Базіс».
У 2002 годзе абраны членам выканаўчага камітэта Харкаўскага гарадскога савета. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2004 года быў намеснікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.
4 лютага 2005 года ўказам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
З восені 2011 года да снежня 2012 года знаходзіўся ў палітычнай эміграцыі ў Італіі праз пераслед ва Украіне з боку рэжыму Віктара Януковіча.
У 2012 годзе абраны народным дэпутатам Украіны.
Падчас Рэвалюцыі 2014 года быў адным з камендантаў Еўрамайдана.
27 лютага 2014 года Вярхоўная рада Украіны зацвердзіла Арсена Авакава на пасадзе міністра ўнутраных спраў Украіны.
Па ініцыятыве Авакава ў 2014 годзе былі створаны Нацыянальная гвардыя Украіны і добраахвотніцкія батальёны. Яны далі магчымасць спыніць ваенную агрэсію з боку Расійскай федэрацыі на Усходзе Украіны.
У ноч з 7 на 8 красавіка 2014 года Авакаў асабіста кіраваў штурмам будынка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, які быў захоплены сепаратыстамі і баевікамі з Расійскай Федэрацыі[1][2].
Авакаў ініцыяваў намаганні МУС па ўкараненні біяметрычных пашпартоў, што было ўмовай увядзення бязвізавага рэжыму Украіны з краінамі ЕС.
Авакаў абараняў байца Нацыянальнай гвардыі Украіны Віталя Марківа ў Італіі. Пры ўдзеле Авакава суд у Мілане (Італія) зняў з Марківа абвінавачанні ў гібелі фотарэпарцёра Андрэа Ракелі (Італія) і Андрэя Міронава (Расійская Федэрацыя) у Славянску ў маі 2014 года[3].
Авакаў быў міністрам унутраных спраў Украіны з 24 лютага 2014 да 15 ліпеня 2021 года, пры двух Прэзідэнтах Украіны — Пятру Парашэнку і Уладзіміры Зяленскім, уваходзіў у пяць складаў Кабінета міністраў Украіны. Гэта самая доўгая кадэнцыя за гісторыю незалежнай Украіне.
Дзяржаўныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны эканаміст Украіны (22.06.2007);
- Ордэн «За заслугі» III ступені (15.04.2016);
- Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя) (09.06.2022).
Зноскі
- ↑ Святослав Хоменко. "ХНР": Харьковская неудавшаяся республика . bbc.com. BBC (8 красавіка 2015).
- ↑ 17-минутный штурм ХОГА отрезвил Кремль, - Аваков . dsnews.ua (8 красавіка 2019).
- ↑ ОБСЕ требует расследовать гибель Рокелли и Миронова . bbc.com. BBC (26 мая 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арсен Барысавіч Авакаў
- Асабісты сайт (руск.)
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Баку
- Асобы
- Заслужаныя эканамісты Украіны
- Міністры ўнутраных спраў Украіны
- Эканамісты Украіны
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
- Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута
- Члены партыі «Наша Украіна»
- Члены УА «Бацькаўшчына»
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
- Удзельнікі Еўрамайдана
- Банкіры Украіны
- Члены СНБА Украіны
- Кіраўнікі рэгіёнаў Украіны