Перайсці да зместу

Артура Відаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Артура Відаль
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артура Эрасма Відаль Парда
Мянушка Воін, Эль Герэра, Баец, Кароль Артура, Супер Відаль
Нарадзіўся 22 мая 1987(1987-05-22)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 180 см[3]
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чылі Кола-Кола
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
1997—2004 Чылі Радэліна Раман
2004 Чылі Дэпортэс Меліпілья
2004—2005 Чылі Кола-Кола
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Чылі Кола-Кола 36 (5)
2007—2011 Германія Баер 04 117 (15)
2011—2015 Італія Ювентус 124 (35)
2015—2018 Германія Баварыя 79 (14)
2018—2020 Іспанія Барселона 66 (1)
2020—2022 Італія Інтэрнацыянале 51 (2)
2022—2023 Бразілія Фламенгу 28 (2)
2023 Бразілія Атлетыку Паранаэнсі 7 (0)
2024— Чылі Кола-Кола 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Чылі Чылі (да 20) 14 (8)
2006— Чылі Чылі 142 (34)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубкі Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (ісп.: Arturo Erasmo Vidal Pardo; нар. 22 мая 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кола-Кола» і нацыянальнай зборнай Чылі. Універсальны ігрок, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клубаў «Дэпортэс Меліпілья», пазней апынуўся ў сістэме чылійскага гранда «Кола-Кола».

У 2006 годзе дэбютаваў у прафесійным футболе, згуляўшы ў матчы «Кола-Кола» і «Універсідад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілін да канца матча замяніў Гансала Ф'ера. У сваім першым сезоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноў апынуўся пераможным для «Кола-Кола», а роля Відаля ў клубе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамерыканскага кубка 2006. Тады ж на іграка звярнулі ўвагу скаўты еўрапейскіх клубаў.

Сезон Апертуры 2007 года стаў апошнім для Відаля ў складзе «Кола-Кола», паколькі ігрок падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Баер». Спартыўны дырэктар «аспірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісання іграка[4]. Поўная сума пагаднення склала 11 млн долараў, немцы выплацілі 70 % яго кантракта за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Кола-Кола», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмена — трансфер Маціяса Фернадэса ў «Вільярэал» (9 млн долараў).

19 жніўня 2007 года Відаль дэбютаваў у новым клубе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паражэннем. У палове гульняў сезона чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.

22 ліпеня 2011 года стаў іграком турынскага «Ювентуса». З іграком быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 10,5 мільёнаў еўра[5]. У складзе «Ювентуса» здолеў трывала замацавацца ў аснове. 28 лістапада 2013 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена» адзначыўся хет-трыкам, а ў сезоне 2014/15 дапамог турынскаму клубу дайсці да фінала Лігі чэмпіёнаў.

28 ліпеня 2015 года было афіцынйа абвешчана аб пераходзе Відаля ў мюнхенскую «Баварыя». Сума трансферу склала 37 млн еўра.

У жніўні 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Відаля ў «Барселону», і неўзабаве паўабаронца быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка іспанскага клуба[6].

«Інтэрнацыянале»

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2020 года стаў іграком «Інтэрнацыянале»[7].

У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Інтэрнацыянале» і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці футбаліста бразільскага «Фламенгу». У ліпені 2023 года пакінуў клуб і перайшоў у «Атлетыку Паранаэнсі».

У студзені 2024 года вярнуўся ў «Кола-Кола».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Відаль дэбютаваў і ў зборнай Чылі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Венесуэлы. Удзельнічаў у адборачнай кампаніі і фінальнай частцы чэмпіянату свету 2010 года.

«Кола-Кола»:

«Ювентус»:

«Баварыя»:

«Барселона»:

«Інтэрнацыянале»:

«Фламенгу»:

Чылі:

  1. Arturo Vidal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arturo Vidal // FBref
  3. а б https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/arturo-vidal
  4. Vidal eyes Bayer and Chile glory Архівавана 9 красавіка 2012.. Афіцыйны сайт FIFA
  5. «Ювентус» подтвердил трансфер Видаля. soccer.ru
  6. «Барселона» представила Видаля. by.tribuna.com
  7. Артуро Видаль стал игроком "Интера" (руск.). football.by (22 верасня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.