Перайсці да зместу

Арцём Генадзевіч Шрайбман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Шрайбман)
Арцём Генадзевіч Шрайбман
Род дзейнасці палітолаг, журналіст
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1991(1991-10-01) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Арцём Шрайбман (нар. 1 кастрычніка 1991, Гомель) — беларускі палітолаг, аналітык, журналіст. Пазаштатны аўтар TUT.BY[1], запрошаны эксперт Маскоўскага цэнтра Карнегі, заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics[2].

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1991 года ў Гомелі.

Навучаўся ў гімназіі № 71 Гомеля з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы. Падчас навучання выйгрываў алімпіяды па матэматыцы і прадмеце «Чалавек. Грамадства. Дзяржава».

У 2014 годзе скончыў бакалаўрэат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права». У 2018 годзе скончыў магістратуру Лондонскай школы эканомікі па спецыяльнасці «Палітыка і камунікацыя».

З 2012 па 2014 год працаваў у беларускім навінавым агенцтве «БелаПАН». Супрацоўнічаў з англамоўным аналітычным парталам пра Беларусь BelarusDigest.com. Стажыраваўся ў нямецкім Бундэстагу ў камандзе Олівера Качмарэка з Сацыяльна-дэмакратычнай партыі Германіі, а таксама 1 месяц — у дзелавым штотыднёвіку «Белорусы и рынок».

З 2014 па 2019 год адказваў за раздзел «Палітыка» на беларускім партале TUT.BY. З 2019 года А. Шрайбман публікуецца ў выданні як незалежны эксперт.

З 2016 года ўзаемадзейнічае з Маскоўскім Цэнтрам Карнегі ў якасці аглядальніка па тэмам унутранай і знешняй палітыкі Беларусі.[3] Таксама ў 2016 годзе паўгода працаваў дарадчыкам пастаяннага каардзінатара ААН па пытаннях палітычнага развіцця Беларусі.

У 2019 годзе заснаваў уласнае аналітычнае агенцтва Sense Analytics, якое выдае аналітычныя бюлетэні на англійскай і рускай мове па падпісцы. У выданнях збіраецца асноўная інфармацыя пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Бюлетэні набываюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, палітычныя фонды і міжнародныя арганізацыі, якія працуюць з Беларуссю.

Са жніўня 2018 года вядзе свой канал у Telegram, у якім анансуе публікацыі ў анлайн-выданнях, інтэрв’ю і дзеліцца ўласнымі меркаваннямі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Канал актыўна рос з пачатку красавіка 2020 года, калі пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Па стане на снежань 2020 года колькасць падпісчыкаў канала складала больш за 42.000 чалавек і ён знаходзіўся ў першай дваццатцы беларускіх каналаў пра палітыку[4].

На афіцыйным YouTube-канале TUT.BY са студзеня 2019 года па красавік 2020 года выходзіла праграма «руск.: Разжёвано». У кароткіх роліках у лаканічнай манеры А. Шрайбман дзяліўся ўласным меркаваннем аб актуальных грамадска-палітычных падзеях у Беларусі. Апошні ролік быў прысвечаны рэакцыі беларускіх уладаў на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі.

На YouTube-канале «TUT.BY.Политика» у перыяд прэзіденцкіх выбараў 2020 года выйшлі інтэрв’ю Арцёма Шрайбмана з вядучымі палітыкамі: з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыка і Валерыем Цапкала, з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, якая на перадачы была разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай.

3 чэрвеня 2021 года на АНТ выйшла інтэрв’ю з палітвязням Раманам Пратасевічам, які абвінаваціў Арцёма Шрайбмана ў тым, што ён браў удзел у каардынацыйным штабе-чаце пратэстаў 2020 года. У выніку таго што «рызыкі знаходжання ў Беларусі вельмі ўзраслі» і Арцём Шрайбман быў вымушаны з’ехаць ва Украіну[5].

2 снежня 2021 года стала вядома, што тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана суд прызнаў экстрэмісцкім[6].

Жанаты з журналісткай Вікторыяй Луд з чэрвеня 2017 года[7].

  • Прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па працы з адоранными навучэнцамі (2008)[8].