Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт
Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Federation University Australia | |
Арыгінальная назва | англ.: Federation University Australia |
Заснаваны | 1870 |
Рэарганізаваны | 1994 |
Студэнты | 22 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Баларат, Вікторыя, Аўстралія |
Сайт | federation.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт (англ.: Federation University Australia) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Баларат у штаце Вікторыя.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт з'яўляецца двухсектарнай установай, якая забяспечвае як вышэйшую, так і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Ён прапануе навучальныя праграмы, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, адукацыі, інфарматыкі, тэхнікі і розных іншых галінах гаспадаркі, мастацтва і навукі. Ён таксама прапануе курсы тэхнічнай і дадатковай адукацыі ў розных галінах, а таксама ступень доктара філасофіі. Універсітэт мае некалькі кампусаў у Балараце і ваколіцах, у тым ліку стары кампус школы горнай справы, які адметны сваімі будынкамі з чырвонай цэглы.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут адукацыі, мастацтва і грамадства
- Інстытут здароўя і дабрабыту
- Інстытут інавацый, прыродазнаўчых навук і ўстойлівага развіцця
- Школа тэхнічнай і дадатковай адукацыі
- Глабальная прафесійная школа
- Вышэйшая даследчая школа
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Open Funder Registry — doi:10.13039/501100001783 Праверана 7 снежня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы