Перайсці да зместу

Багданы (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Багданы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
40 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225008[1]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805006
Багданы на карце Беларусі ±
Багданы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Багданы (Брэсцкі раён)
Багданы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Багданы (Брэсцкі раён)

Багданы́[2] (трансліт.: Bahdany, руск.: Богданы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 57 км на поўдзень ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава).

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г. п. Дамачава).

Планіровачна складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі хатамі.

У XIX стагоддзі вядома як прыселак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы, 1 прапаў без вестак.

Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[3].

  • 11 двароў, 71 жыхар (1897)
  • 75 жыхароў (1905)
  • 13 двароў, 98 жыхароў (1921)
  • 114 жыхароў (1959)
  • 121 жыхар (1970)
  • 24 гаспадаркі, 40 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Postal code findБелпошта.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.