Дубіца (Брэсцкі раён)
Вёска
Дубіца
| ||||||||||||||||||||||
Ду́біца[1] (трансліт.: Dubica, руск.: Дубица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 39 км на поўдзень ад Брэста, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Уладава, на поўдні лес, на поўначы меліярацыйныя каналы, непадалёку (1 км) аўтадарога Брэст — Тамашоўка.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — аг. Медна).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя ў складзе Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1574 годам упамінаецца як маёнтак.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе ў Дамачаўскай воласці. У 1883 годзе заснаваны лесапільны завод, на якім у 1895 годзе працаваў 21 рабочы, у 1884 годзе ўведзены паравы рухавік. У 1890 годзе сялянам Дубіцкага сельскагаспадарчага таварыства належала 308 дзесяцін зямлі. Працаваў хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе вёска, чыгуначны паўстанак Дубіца (10 жыхароў) Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе цэнтр Дубіцкага, затым Ляплёўскага (1954) сельсаветаў Дамачаўскага раёна, які ў 1956 годзе аднесены да Брэсцкага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 8 двароў, загубілі 14 жыхароў; 30 вяскоўцаў загінулі на фронце.
З 1957 года ў складзе Дамачаўскага пассавета[2].
9 верасня 2011 года ў склад вёскі ўвайшла станцыя Дубіца[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 101 мужчына, 88 жанчын (1870)
- 71 двор, 410 жыхароў (1876)
- 358 жыхароў (1897)
- 374 жыхары (1905)
- 53 двары, 265 жыхароў (1921)
- 106 двароў, 420 жыхароў (1940)
- 406 жыхароў (1970)
- 92 гаспадаркі, 166 жыхароў (1997)
- 60 гаспадарак, 110 жыхароў (2005)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета депутатов трудящихся от 3 июня 1957 года № 344 «О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района».
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства». Решение Брестского районного Совета депутатов от 9 сентября 2011 г. № 84
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубіца (Брэсцкі раён)- Дубіца (Брэсцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)