Братаўна
Братаўна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,0[1] м |
Даўжыня | 1,32 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,35 км² |
Аб’ём | 0,00129 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,43 км |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,39 ‰ |
Празрыстасць | 2,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12,45 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бра́таўна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,35 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 7 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём вады 1,29 млн м³. Плошча вадазбору 12,45 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з усходу на захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, пясчаныя. У заходняй частцы возера месцамі берагі сплавінныя. Дно плоскае з невялікім нахілам да сярэдзіны возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Жадунь. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3—3,5 м. Надводная прыбярэжная расліннасць займае палосу 15—75 м.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, акунь, карась, язь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міронаў В. Р. Братаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)