Жадунь (возера)
Жадунь | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,24 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,43 км² |
Аб’ём | 0,00214 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,1 км |
Найбольшая глыбіня | 8,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,35 ‰ |
Празрыстасць | 2,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 20,9 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Жа́дунь[1] (Жадоўна, Жадаўе) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.
Той жа корань у рачных і азёрных назвах *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, Няжодка, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)[2].
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»[3].
Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[4].
Значэнне азёрнай назвы Жадунь можна перадаць як "Праточнае (возера)". Праз Жадунь цячэ левы прыток ракі Альзініца — прыцякае з возера Братаўна, выцякае ў возера Ухвішча.
"Праточныя" азёры таксама маглі быць названыя з выкарыстаннем балцкага гідранімічнага кораня ab- (як Аболі ці Абстэрна).
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні возера 0,43 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Найбольшая глыбіня 8,4 м, сярэдняя каля 5 м. Аб’ём вады ў возеры 2,14 млн м³. Плошча вадазбору 20,9 км².
Вадазбор складзены з суглінкаў і пяскоў. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—15 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, у асобных месцах забалочаныя. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, астатняя частка дна выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і пратока з возера Братаўна, на ўсходзе пратокай злучана з возерам Ухвішча. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—100 м ад берага возера.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, лінь, язь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ На рускамоўных картах Жадовно
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396.
- ↑ В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Макрыцкі А. М. Жадунь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)