Бружмелевыя
Бружмелевыя | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Caprifoliaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Падсямейсты | ||||||||||||||||
Сучасная класіфікацыя: | ||||||||||||||||
|
Бружмелевыя[1] (Caprifoliaceae) — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Арэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар’я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце заўсёды супраціўнае, г. зн. размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць).
Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плод — ягада або касцянка.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:
- Lonicereae. Кветкі буйныя са званочкавым або трубчастым венчыкам, у многіх няправільным, слупок доўгі; плод у большасці — ягада. Сюды адносілі
- бружмель (Lonicera),
- Diervilla, або Weigelia — азіяцка-амерыканскі род,
- лінея (Linnaea),
- снежнаягаднік (Symphoricarpos) — амерыканскі род,
- яшчэ 2 трапічныя роды.
- Sambuceae. Кветкі дробныя, з кароткім колападобным і правільным венчыкам; слупок кветкі вельмі кароткі і тоўсты; плод — касцянка з 1-3 насенінамі; суквецце складзена з мноства пар кветак (дыхазіяў), размешчаных шчытком. Тры роды:
- Adoxaceae з адзіным родам адокса (Adoxa) (гэты род, па прычыне значнага адрознення ад іншых бружмелевых, адносілі таксама да самастойнага сямейства Adoxaceae або далучалі да сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae)).
Сучасная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[2], якія адносяцца да шасці падсямействаў:
- Abelia R. Br. (Linnaeoideae)
- Acanthocalyx (DC.) Tiegh. (Morinoideae)
- Bassecoia B. L. Burtt (Dipsacoideae)
- Centranthus DC. — Кентрантус (Valerianoideae)
- Cephalaria Schrad. (Dipsacoideae)
- Cryptothladia (Bunge) M. J. Cannon (Morinoideae)
- Diervilla Mill. (Diervilloideae)
- Dipelta Maxim. (Linnaeoideae)
- Dipsacus L. — Варсянка (Dipsacoideae)
- Fedia Gaertn. (Valerianoideae)
- Heptacodium Rehder (Caprifolioideae)
- Knautia L. — Паўночнік (Dipsacoideae)
- Kolkwitzia Graebn. (Linnaeoideae)
- Leycesteria Wall. (Caprifolioideae)
- Linnaea [Gronov.] L. — Лінея (Linnaeoideae)
- Lomelosia Raf. (Dipsacoideae)
- Lonicera L. — Бружмель (Caprifolioideae)
- Morina L. (Morinoideae)
- Nardostachys DC. (Valerianoideae)
- Patrinia Juss. (Valerianoideae)
- Plectritis (Lindl.) DC. (Valerianoideae)
- Pseudobetckea (Höck) Lincz. (Valerianoideae)
- Pseudoscabiosa Devesa (Dipsacoideae)
- Pterocephalidium G. López (Dipsacoideae)
- Pterocephalodes V. Mayer & Ehrend. (Dipsacoideae)
- Pterocephalus Adans. (Dipsacoideae)
- Scabiosa L. — Скабіёза (Dipsacoideae)
- Sixalix Raf. (Dipsacoideae)
- Succisa Haller — Каманішнік (Dipsacoideae)
- Succisella Beck — Сіняк (Dipsacoideae)
- Symphoricarpos Duhamel — Снежнаягаднік (Caprifolioideae)
- Triosteum L. (Caprifolioideae)
- Triplostegia Wall. ex DC. (Dipsacoideae)
- Valeriana L. — Валяр’ян (Valerianoideae)
- Valerianella Mill. — Валер’янэла (Valerianoideae)
- Weigela Thunb. — Вяйгела (Diervilloideae)
- Zabelia (Rehder) Makino (Linnaeoideae)
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды[3].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Прымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення.
Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Caprifoliaceae. Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ Caprifoliaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 снежня 2013). Праверана 14 верасня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жимолостные // Т. 9. Евклид — Ибсен. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Жимолостевые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.