Васкрасенскія могілкі (Магілёў)
Васкрасенскія могілкі | |
---|---|
53°54′30″ пн. ш. 30°19′22″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Гісторыя | |
Дата закрыцця | 1968 |
Плошча | 2,2 га |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васкрасенскія могілкі, таксама Лютэранскія (Нямецкія) могілкі — абмежавана дзейныя могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Чкалава, унутры жылога раёна Магілёў-2. Закрыты для пахаванняў у 1968 годзе. Плошча складае 2,2 га[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя з канца XVIII стагоддзя[2]. З’яўляліся могілкамі Васкрасенскай Блізкай царквы. На саміх могілках размяшчалася царква ў імя Святых Казьмы і Дзям’яна[3].
Самае старое лютэранскае пахаванне, выяўленае на могілках, датуецца 1826 г. На могілках мелася шмат латышскіх пахаванняў. Пасля 1861 г. шматлікія беларускія арыстакраты прадавалі землі і з’язджалі, іх месца займалі перасяленцы. Асабліва шмат прыехала латышоў, бо на іх радзіме бракавала зямлі. На могілках знаходзілася лютэранская капліца. Хавалі таксама праваслаўных, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — асоб любога веравызнання[2].
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Яўстафій Яўстаф'евіч Баранаў (1790—1845) — генерал-лейтэнант, начальнік 11-й пяхотнай дывізіі .
- Аляксандр Фёдаравіч Боркус (1875—1954) — беларускі піяніст і музычны педагог.
- Фядот Пракопавіч Падалян (1909—1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
- Фердынанд Фердынандавіч Кранц (1813—1885) — сапраўдны стацкі саветнік, пасля — тайны саветнік, сенатар, атрымаў патомную дваранскую годнасць.
- Юрый Уладзіміравіч Кротаў (1904—1968) — расійскі і беларускі навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Уладзімір (Палуботка) (?-?) — іераманах, нежынскі мяшчанін Васіль Палуботка, род якога звязаны з родам Каніскіх. Надмагільны крыж з чыгуну іераманах Уладзімір зрабіў сабе яшчэ пры жыцці, а памёр ён ва ўзросце 76 гадоў[4].
- Канстанцін Радзівіновіч (1886—1956) — мітрафорны протаіерэй, апошні, перад закрыццём, настаяцель Трохсвяціцельскага сабора, дзе ён служыў з 1941 года. Святар памёр ад інфаркту на вакзале ў Мінску, калі беспаспяхова ездзіў на прыём да П. Панамарэнкі, для таго каб прадухіліць закрыццё храма і ператварэнне яго ў клуб. Надмагілле святара выканана ў выглядзе аналоя, на якім ляжыць крыж і Евангелле[4].
- Сергій (Смірноў) (1883—1957) — епіскап Смаленскі і Дарагабужскі. Яго маці была родам з Магілёва, жыла на вуліцы Чавускай. Выконваючы яе просьбу, Сергій у 1955 годзе прыехаў у Магілёў, дзе і памёр. У завяшчанні епіскапа быў запіс, каб яго пахавалі ў Магілёве[5].
- Канстанцін Андрэевіч Строкаў (1824—1876) — стацкі саветнік, настаўнік рускай славеснасці Магілёўскай мужчынскай гімназіі. У 1875—1877 інспектар губернскіх гімназій у Магілёве[6].
- Захар Якаўлевіч Таранаў (1823—1909) — тытулярны саветнік.
- Іосіф Станіслававіч Федаровіч (1827—1910) і Алена Эмільеўна Федаровіч (народжаная Борхман; памерла ў 1898) — уладальнікі маёнтка Шчэгліца. На сямейным пахаванні надмагільныя пліты і абеліск з белага мармуру.
- Генрыэта Іванаўна Шалыгіна (1854—1902) і яе сын — доктар медыцыны, тайны саветнік Канстанцін Мікалаевіч Шалыгін, які памёр на востраве Куба (1829—1902)[удакладніць: камент.]. Яшчэ адна магіла Канстанціна Шалыгіна знаходзіцца на Машэкаўскіх могілках, побач з магілай бацькі.
Верагодна, на могілках існуюць даўнія манаскія пахаванні.
-
Магіла генерал-лейтэнанта Яўстафія Яўстаф'евіча Баранава
-
Магіла іераманаха Уладзіміра (Палуботкі)
-
Магіла сенатара Фердынанда Фердынандавіча Кранца
-
Абеліск на магіле Федаровічаў
-
Лютэранскія пахаванні
-
Лютэранскія пахаванні
-
Магіла Шалыгіных
Зноскі
- ↑ Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ а б Историческое путешествие с Игорем Пушкиным: Воскресенское кладбище. 19.11.2010, 11:12
- ↑ З мінулага Васкрасенскіх цэркваў у Магілёве
- ↑ а б Архиепископ Софроний совершил панихиду на Воскресенском кладбище. 21 октября 2019
- ↑ Воскресенское кладбище: тайна захоронений. 10.06.2020(недаступная спасылка)
- ↑ Натуралист и артиллерист
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васкрасенскія могілкі (Магілёў)
- Васкрасенскія могілкі (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Васкрасенскія могілкі (Магілёў) на сайце «Архіварта»