Перайсці да зместу

Васіль Цімафеевіч Якавенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Цімафеевіч Якавенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 мая 1936(1936-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2018(2018-01-22) (81 год)
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Наталля Васільеўна Якавенка
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, геолаг
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Васіль Цімафеевіч Якавенка (5 мая 1936, в. Пажыхар, Светлагорскі раён Гомельская вобласць — 22 студзеня 2018, Мінск[1]) — беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся 5 мая 1936 г. у вёсцы Пажыхар былога Васілевіцкага, цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Васілевіцкай беларускай школе, у 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. Служыў у Групе Савецкіх Войскаў у Германіі (1956—1958). Працаваў майстрам па здабычы фрезернага торфу на торфапрадпрыемстве «Васілевічы-2», тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 г. завочна скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1972—1977 гг. — рэдактар аддзела навукі і мастацтва, потым аддзела нарыса і публіцыстыкі літаратурнага часопіса «Полымя». У 1977—1978 гг. — адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 г. — кіраўнік Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Заснавальнік і галоўны рэдактар сацыяльна-экалагічнага штотыднёвіка «Набат» (1991—1996), сайта «Мы — нацыя!». З 1977 года член Саюза пісьменнікаў БССР і СССР.

Памёр 22 студзеня 2018 г. Пахаваны на Заходніх могілках[2].

У друку выступаў з 1948 года (газеты «Зорька», «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі — з 1962 (газета «Калгасная праўда»). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Выдаў тры кнігі ў перакладзе на рускую мову.

Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (Земля, открытая нами, 1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), «Другой зямлі не будзе» (1989), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) уздымае надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. З М. Місюком напісаў п’есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).

Пакутны век: трылогія. 2-е выд. — Мн.: БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.

У 1990-х Васіль Якавенка наведаў ЗША, дзе ён сустрэў Марыю Дзямковіч, доктара, беларуску з Моталя, якая жыла ў Амерыцы. Пісьменнік вельмі ўразіўся гісторыяй яе сям’і. Раман «Надлом» увасобіў плён пісьменнікавых разваг пра гісторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі. Кніга выйшла ў 2003 годзе. А ў 2006 раман пашырыўся і быў выдадзены як трылогія «Пакутны век». Другое перавыданне кнігі ў 2010 папоўнілася новымі раздзеламі, у тым ліку з апісаннем побыту маталян. Лёс сям’і Марыі Дзямковіч — гісторыя роду Рамановічаў — стала адной з асноўных сюжэтных ліній. Сярод персанажаў таксама — вядомыя гістарычныя асобы: Барыс Кіт, Раман Скірмунт, Радаслаў Астроўскі, Наталля Арсеннева, Вільгельм Кубэ і інш. Трылогія стала эпасам беларускага жыцця ў ХХ стагоддзі.

Апошняя кніга Васіля Якавенкі, «Абярэг», выйшла ў канцы 2017 года і атрымалася ў пэўнай ступені аўтабіяграфічнаю. У ёй пісьменнік разважае на глабальныя тэмы «распаду векавечнага быту, ранейшай унармаванай маралі — хаос у свеце і ўсё, што згубна ўплывае на далейшы лёс Зямлі і ўсяго чалавецтва».

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Якавенка займаўся экалагічнымі праблемамі, актыўна выступаў супраць вялікага меліярацыйнага праекта абвалавання і спрамлення рэчышча Прыпяці, асушэння яе шырокай поймы, што пагражала Беларусі пустыняй. На падрыхтаванай ім разам з паплечнікамі навукова-практычнай канферэнцыі ў Доме літаратара ў 1988 годзе, В. Ц. Якавенка выступіў з дакладам «Ці ёсць у нас канцэпцыя гаспадарання?». У ліку ўдзельнікаў былі акадэмікі і міністры… Разгарнулася працяглая і зацятая дыскусія. Праект меліярацыі поймы Прыпяці быў скасаваны, і адсюль пайшоў паварот да новай нацыянальнай палітыкі ў меліярацыі.

У 1988 годзе Васіль Цімафеевіч Якавенка стаў першым кіраўніком аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту. Але літаральна праз некалькі дзён у аргкамітэце адбыліся перавыбары, і яго ўзначаліў Зянон Пазьняк. Сам Якавенка адышоў ад БНФ[3].

Таксама ён заснаваў ГА Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль» і актыўна ўдзельнічаў у раскрыцці наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спрыянні аздараўленню дзяцей за мяжою, а таксама на месцы, у сумесна адкрытым беларуска-японскім санаторыі «Кюсю-на-Свіслачы» (у спарткомплексе «Стайкі» пад Мінскам у 1992—1996 гадах). У 1991 годзе заснаваў і рэдагаваў па 1996 год уключна сацыяльна-экалагічную газету «НАБАТ».

У апошнія гады ён з’яўляўся каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Інстытут нацыянальнай памяці». У 2007 годзе рэдагаваў грамадскі бюлетэнь «Рэха ГУЛАГу». Арганізаваў і правёў пры падтрымцы акадэмікаў, дзеячаў культуры і шырокай грамадскасці ў 2009 годзе акцыю ў падтрымку беларускай мовы, якая набыла шмат прыхільнікаў таксама сярод уладнага люду, але не атрымала свайго завяршэння. Ён актыўна выступаў з эсэ і публіцыстычнымі артыкуламі па пытаннях нацыянальнай беларускай спадчыны. Прапагандаваў этнакультурнае і нацыянальнае развіццё ў палітычным жыцці краіны (брашура «Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве»).

  • Земля, открытая нами : художественные очерки. — Мінск : Маст. літ., 1971.
  • Пробны камень : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1974.
  • Приручение земли. — М. : Политиздат, 1975. (Сер. «Повести о делах и людях партии»).
  • Пакуль сонца ў зеніце : аповесць у нарысах. — Мінск : Маст. літ., 1977.
  • Персона нон грата : п’еса (у сааўтарстве з М. Місюком) пастаўлена ў Магілёўскім абласным тэатры імя Дуніна-Марцінкевіча (1981) // Гаючая квецень. Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
  • Через гать : очерки. — М. : Сов. писат., 1982.
  • Дайсці да ладу : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1985.
  • Вясковыя дыспуты : падарожнае эсэ. — Мінск : Маст. літ., 1987.
  • Другой зямлі не будзе : публіцыстычныя аповесці, нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1989.
  • На что нам жизнь дана : повести, очерки. — М. : Сов. писат., 1991.
  • Смяльчак Лузь : казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995.
  • Чорная ружа : Казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1996.
  • Чернобыль. Десять лет спустя : эссе. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1996.
  • Сказ пра беларусаў : публіцыстыка, вершы / у сааўт. з Л. Эмілітам. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2000.
  • Крушэнне на ростані : эсэ, артыкулы, гутаркі. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2002.
  • Надлом. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2003. (Сер. «Беларускі гістарычны раман»).
  • Пакутны век : трылогія. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2006.
  • Нячывелле : апавяданні, публіцыстыка, дакументы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2008.
  • Пакутны век : трылогія. 2-е выд. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.
  • Прывіды Шанхая над Свіслаччу: эсэ, гутаркі, артыкулы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль». — 2011.
  • Надлом. Кручина вековая (Пакутны век) : трилогия. — Санкт-Петербург : Нестор-История. — 2015.
  • Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве: эсэ, брашура. — Мінск : Тэхналогія. — 2015.
  • Абярэг : раман. — Мінск : Медысонт. — 2017.

Асобныя творы ў калектыўных зборніках

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пройдуць гады. — Мінск : Маст. літ., 1968.
  • В судьбе природы — наша судьба : писатели об экологических проблемах. — М. : Худ. лит., 1990.
  • Птушка шчасця : зборнік казак. — Мінск : Юнацтва, 1991.
  • Земля тревоги нашей : публицистическое издание. — Минск : Ураджай, 1991.
  • След чорнага ветру : зборнік сачыненняў школьнікаў. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995. (Перакладзены на японскую, партугальскую і нямецкую мовы).
  • Письма к живым : дайджест газеты «Набат» / общ. ред В. Яковенко. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1999
  • Гаючая квецень : творы, напісаныя медыкамі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
  • Якавенка, Василь. Връщането на земята // Антология белорускай прозы / сост. В. Ипатова. — София : Илинда — Евтимов, 2005. — С. 286—292.

Зноскі

  • Акинчиц, И. Глумление над исторической памятью народа // Товарищ. — 2007. — 11 янв.
  • Багамолава, А. Моўная адметнасць сучаснага гістарычнага рамана // Наша слова. — 2004. — 30 чэрв.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. / Укладальнік: Аляксей Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Буланда, В. Веліч праўды ў трылогіі В. Якавенкі «Пакутны век»// Роднае слова. — 2015. — № 7.
  • Васілеўскі, П. Як «тутэйшыя» сталі нацыяй // Народная воля. — 2007. — 8 лют.
  • Гранін, Д. Пра загадку беларусаў і трылогію В. Якавенкі «Надлом. Кручина вековая» // Наша слова. — 2015. — № 29. — 22 ліп.
  • Гучок, Я. Раман без берагоў // Дзеяслоў. — 2010. —  № 6.
  • Здановіч, І. Мінулае вачыма беларуса // Раённыя будні (Пружаны). — 2004. — 22 чэрв.
  • Каленкович, И. Летопись подвига // Заря (Брест). — 1978. — 30 ноября.
  • Картановіч, В. Пакуль сонца ў зеніце // Гомельская праўда. — 1978. — 30 ліст.
  • Кенька, М. Дарога жыцця : штрыхі да партрэта пісьменніка Васіля Якавенкі // Роднае слова. — 2006. — № 5. — С. 15-17.
  • Лапіцкая, А. Не па канонах // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 27 сак.
  • Лойка, А. Мастацкі ўзор і веліч праўды // Наша слова. — 2008. — 12 лістап. — № 46.
  • Лысенка, А. Человек и его заботы // Неман. — 1983. — № 7.
  • Малько, М. Выяўленне нацыі // Дзеяслоў. — 2010. — № 6.
  • Малько, М. Надлом // Народная воля. — 2003. — 12 верас.
  • Маслоўскі, В. Дапамагае выпрастацца «Надлом» // Наша слова. — 2004. — 24 сак.
  • Мімрык, А. Укрыжаваная гісторыя // Настаўніцкая газета. — 2003. — 18 верас.
  • Мяльгуй, А. Чытаючы 2-е выданне рамана «Пакутны век» // Новы час. — 2009. — 19 снеж.
  • «Пакутны век» Васіля Якавенкі : Гучок, Я. Раман без берагоў ; Аляшкевіч, М. Цяжкая кніга ; Малько, М. Выяўленне нацыі ; Мартыненка, В. Вяртанне эпасу ; Гонта, М. Дыназаўр у мегаполісе // Дзеяслоў. — 2010. — Снеж. — № 4 (49).
  • Паўлоўскі, Б. На слізкім раздарожжы… // Вечерний Брест. — 2009. — 16 верас.
  • Рагуля, А. Накаты: этнос на историческом перевале // Перербургские строчы. — 2015.
  • Рагуля, А. Панорама білоруського буття в епопеі В. Яковенка «Стражденна доба» // Украінська літературна газета. — 2012. — № 22-23.
  • Рагуля, А. Светласкоп Васіля Якавенкі // Наша слова. — 2010. — 15 снеж. — № 50.
  • Рагуля, О. Світлоскоп Василя Яковенка // Літературна Україна. — 2007. — 16 жн. — № 31.
  • Сакалоўскі, У. З эпохай — твар у твар : гутарка з беларускім пісьменнікам Васілём Якавенкам // Наша слова. — 2006. — 3 мая. — № 18. — С. 3.
  • Старахатні, Я. Праўда, якую хаваюць ад маладога пакалення // Народная воля. — 2007. — 15 чэрв.
  • Сцяпанаў, Л. Пакутны век працягваецца // Наша слова. — 2008. — 29 кастр.
  • Тарасевіч, З. З-пад завалаў гісторыі // Народная воля. — 2007. — 15 чэрв.
  • Цыркуноў, А. Няўдачы ад бяспамяцтва // Новы час. — 2009. — 28 лют.
  • Чапурны, В. Енциклопедія білоруської покути // Сіверщина (Чарнігаў). — 2009. — 19 крас.
  • Швэдзэк, М. Нячывелле Васіля Якавенкі // Беларус (ЗША). — 2009. — Студз. — № 552.
  • Швэдзюк, М. Брава, спадар Якавенка // Народная воля. — 2007. — 15 чэрв.
  • Швэдзюк, М. Пакутны век Васіля Якавенкі // Беларус (ЗША) . — 2007. — Ліп. — № 534.
  • Шымук, В. Жыццёвымі прасцягамі // Звязда. — 1978. — 2 ліст.
  • Юрэвіч, У. Па дарозе ўгору // Полымя. — 1975. — № 10.
  • Явар, С. Высокім парыванням продкаў прысвячае // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 28 сак.
  • Якавенка Васіль. «Пакутны век» у асвятленні пісьменніка Васіля Якавенкі, з якім гутараць вядомы драматург Алесь Петрашкевіч і прафесар філалогіі Аляксей Рагуля // Народная воля. — 2006. — 17 мая.
  • Яковенко Василь : «Я счастлив счастьем сеятеля… Беседа с писателем» // Свободные новости плюс. — 2009. — 2 дек.
  • Кур’яновіч, Ю. Васіль Якавенка — беларускі грамадзянін // Наша слова. — 2021. — 12 тр.