Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Войтава. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бор. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Суражскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. Пасля вайны цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Войтава. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вымнянскага сельсавета[1].
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Войтаўскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках