Вялікі Лес (жылы раён, Мінск)
Вялікі лес | |
---|---|
53°56′39″ пн. ш. 27°42′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Першамайскі раён |
Першае згадванне | 1920-я |
Дата заснавання | 1920 |
Ранейшы статус | ЗВГ |
Год уключэння ў межы горада | 10 лістапада 1997 |
Ранейшыя назвы | Усходні |
Паштовыя індэксы | 220056 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікі Лес — мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Мінска, за МКАД. Узнік у 2000-х на месцы аднайменных хутароў пасярод даўняга вялізнага ляснога масіву. Назву «Вялікі Лес» атрымаў адпаведна рашэння 24-га склікання № 274/22/24 ад 22 снежня 2006 года[1].Названы з-за паселішча хутар Вялікі Лес (9 двароў). Вайну хутар не перажыў, і імя было забыта амаль на 70 гадоў. Мае будаўнічую назву Усходні.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска. Побач з буйным мікрараёнам Уручча, які знаходзіцца з паўночнага-захаду, і вёскай Калодзішчы, якая знаходзіцца з усходу. Таксама з паўднёвага ўсходу ад мікрараёна размешчана чыгуначная станцыя Азярышча і аднайменны пасёлак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны прыблізна ў 1920-я гады. Спачатку складаўся з адной вуліцы.
На карце 1934 г. ваенны гарадок Уручча пазначаны як ваенны лагер каля чыгункі. Такімі лагерамі быў акружаны Мінск. Бліжэйшыя — Сухарукія і Калодзішчы. На даваенных картах чыгунка праходзіла ад станцыі «Азярышча» праз лясны масіў міма вёсак Уручча і Копішча ў вёску Падбалоцце. Разабрана да вайны.
У 1937—1939 і 1940 гг. тут дыслакавалася 100 стралковая дывізія, былі размешчаны КП акругі, шпіталь.
З даваенных будынкаў захаваліся чатыры дамы на вул. Панамарова.
У 1945 годзе сюды ва Уруччы перадыслакавалі з Берліна 120-ю дывізію. Да 1991 года 90 % насельніцтва складаў афіцэрскі склад Узброеных Сіл СССР, пазней — Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аднак пасля скасавання статусу закрытага ваеннага гарадка насельніцтва стала пераважна цывільным.
10 лістапада 1997 года ўвайшоў у склад Мінска[2]. Да 1998 года меў статус ЗВГ (закрытага ваеннага гарадка).
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- 2 школы
- пошта
- крамы
- 2 дзіцячых садка
- водна-аздараўленчы комплекс
- 2 цырульні
- кафэ
- музей
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць аўтобусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Уручча-2 і дыспетчарская станцыя Уручча-4.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
15 | д/с Уручча-2 — Фогеля | |
15д | д/с Уручча-2 — Фогеля | |
31 | д/с Уручча-2 — Каладзішчанскія могілкі | |
63д | д/с Уручча-2 — Фогеля | Панядзелак - пятніца, 17.30, 18.20 |
80 | д/с Карбышава — Вялікі лес | |
80д | д/с Карбышава — Вялікі лес | Панядзелак - пятніца, 6.56, 12.55 |
86 | Копішча — Азярышча | |
99 | д/с Уручча-4 — Ваенная акадэмія | |
139 | д/с Каліноўскага — Танкавая | |
153 | ст.м. Уручча — Танкавая | 6.14 — 8.36 |
153д | Танкавая — ст.м. Уручча | Панядзелак - пятніца, 16.27 — 20.04 |
155 | д/с Уручча-4 — Азярышча | |
167 | д/с Уручча-2 — Калодзішчы | |
169 | д/с Уручча-2 — чыг.ст. Калодзішчы | |
194с | д/с Уручча-2 — Калодзішчы-2 (Палігон) | |
195 | д/с Уручча-2 — МТЗ Калодзішчы |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Да 1991 года 90 % насельніцтва складалі афіцэры Узброеных Сіл СССР, пазней УС РБ, аднак, пасля адмены статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна грамадзянскім.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Гарадок забудаваны пяціпавярховымі жылымі дамамі серыі КПД-4570, П-101, таксама ёсць дзевяціпавярховыя 86 серыі, а таксама М-464БК, М-464М, М-464У, М-111-90, ЗА-ОПБ і М-335. У гарадку выразна акрэслены цэнтр — мемарыяльны комплекс і ГДА. У гарадку ёсць помнікі У. І. Леніну і безыменнаму салдату. У 1990-я гады з’явіўся 2-гі мікрараён, спачатку без сацыяльна-побытавай інфраструктуры, якая будуецца толькі ў апошнія гады. У пачатку 2000-х з’явіўся 3-ці мікрараён, яшчэ не завершаны ў поўным аб’ёме.
Забудова ў цяперашні час
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2014 год у ваенным гарадку вядзецца актыўнае будаўніцтва, будуецца 5-ты мікрараён. Таксама запланавана ўшчыльніць наяўную забудову у 1-м і 2-м мікрараёнах. Цяпер гарадок падзелены на 7 мікрараёнаў[2]. У 2-м квартале 2013 года пачата ўшчыльненне 7-га мікрараёна[4].
Ваенныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер у гарадку размяшчаецца 120-я асобная гвардзейская механізаваная Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава брыгада імя Вярхоўнага савета Беларускай ССР[5], таксама полк унутраных войскаў МУС РБ. Размяшчаюцца шматлікія сховішчы ваеннай тэхнікі, пакінутай пасля касавання СССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://minsk.gov.by/ru/normdoc/2079/ Архівавана 21 жніўня 2011.
- ↑ а б http://www.ctv.by/node/45724 Архівавана 17 снежня 2018.
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..
- ↑ http://realt.onliner.by/2013/09/03/gorodok-9
- ↑ http://www.pobeda1945.su/division/3697