Вялікія Матыкалы
Аграгарадок
Вялікія Матыкалы
| ||||||||||||||||||
Вялі́кія Матыка́лы[1] (трансліт.: Vialikija Matykaly, руск.: Великие Мотыкалы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 18 км ад абласнога цэнтра, на аўтадарозе Брэст-Высокае. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Брэст-Высока-Літоўск.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 84 мужчыны, 97 жанчын (1866)
- 59 двароў, 345 жыхароў (1876)
- 22 двары, 214 жыхароў (1886)
- 368 жыхароў (1905)
- 32 двары, 181 жыхар (1921)
- 52 двары, 154 жыхары (1940)
- 2213 жыхароў (1996)
- 714 гаспадарак, 2190 жыхароў (1997)
- 82 гаспадаркі, 2423 жыхары (2005)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. З 1566 года Матыкалы — уладанне зямян Афанаса і Мацея Бекішаў у Камянецкім павеце, Берасцейскага староства, з 1597 года — пана Івана Матыкальскага. У 1672 годзе — цэнтр гміны, уласнасць Марціна Матусевіча, у 1788 годзе — кашталяна брэсцкага Юзафа Шчыта. У 1788 годзе дзейнічала паштовая станцыя паміж Брэстам і Высокім. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 1861 годзе ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Для ўстанаўлення парадку былі выкарастаны салдаты. У 1866 годзе маёнткам валодаў Уладкоў. У 1867 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1869 годзе на сродкі ўрада і жыхароў вёскі была пабудавана царква. У 1876 годзе сяло. У 1886 годзе была валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма; у маёнтку Матыкалы працавалі цагельны завод, ветраны млын.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, цэнтр Матыкальскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Матыкальскага сельсавета.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні»
- Сярэдняя і музычная школы. Кафэ. Аптэка. Амбулаторыя. Дом культуры. Бібліятэка. Аддзяленне сувязі.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Дабравешчанская царква
- Помнік жыхарам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны (2015) [2]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Біч — беларускі дзяржаўны дзеяч
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Дмитрий Пай: «В Больших Мотыкалах открыт памятник жителям, погибшим во время Великой Отечественной войны» Архівавана 15 кастрычніка 2022. // Вечерний Брест. 2015. 9 мая.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4)., С.388
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікія Матыкалы